[ 04:16 ]  У Брусэлі адкрываецца саміт Эўразьвязу

У сталіцы Бэльгіі сёньня адкрыецца двухдзённы саміт кіраўнікоў краінаў Эўразьвязу. Ён будзе прысьвечаны тэме барацьбы з тэрарызмам у сувязі з тэрактамі 11 сакавіка ў Мадрыдзе. Кіраўнікі краінаў Эўразьвязу маюць намер прызначыць каардынатара антытэрарыстычнай палітыкі арганізацыі і дамовіцца аб больш шчыльным супрацоўніцтве ў галіне абмену выведнай інфармацыяй наконт пагрозаў тэрарызму. Акрамя таго лідэры краінаў вернуцца да тэмы прыняцьця новай Канстытуцыі Эўразьвязу, які з травеня будзе ўключаць 25 краін.