[ 06:16 ]  Ізраільцы ўвайшлі ў лягер палестынскіх уцекачоў

ГОРАД ГАЗА. Ізраільская авіяцыя сёньня раніцай абстраляла ракетамі лягер палестынскіх уцекачоў Рафах у паласе Газа. Забітыя ня меней як 2 палестынцы, сем чалавек – параненыя. Паведамляецца, што ў Рафах увайшлі каля 20 ізраільскіх танкаў і бронетранспарцёраў. Учора ўвечары ў выніку ўдараў ізраільскай авіяцыі па аб’ектах у горадзе Газа былі забітыя два сябры групоўкі “Ісьлямскі джыхад”. Адзінаццаць чалавек былі параненыя.