[ 06:36 ]  Брытанскі прынц Чарльз прыляцеў у Іран

ТЭГЕРАН. Брытанскі прынц Чарльз прыляцеў у Іран, дзе ён наведае горад Бам, які быў разбураны ў выніку моцнага землятрусу напрыканцы мінулага году. Гэты першы за апошнія 33 гады візыт прадстаўніка брытанскай каралеўскай сям’і ў Іран. Напярэдадні візыту ў Бам адбудзецца сустрэча прынца Чарльза з прэзыдэнтам Ірану Махамадам Хатамі. Учора прынц Чарльз нечакана наведаў брытанскіх вайскоўцаў у ірацкім горадзе Басра, дзе правёў 6 гадзінаў.