[ 23:01 ]  Сьпікерам сэрбскага парлямэнту стаў Драган Маршычанін

БЯЛГРАД. Сэрбскі парлямэнт з трэцяй спробы абраў сёньня сьпікера. Ім стаў прадстаўнік дэмакратычнай партыі Сэрбіі Драган Маршычанін. Чакаецца, што на пасаду прэм’ер-міністра новага сэрбскага ўраду будзе прапанаваная кандыдатура лідэра дэмакратычнай партыі, былога прэзыдэнта Югаславіі Воіслава Каштуніцы.