[ 14:51 ]  Палестынская дзяржава можа быць абвешчаная аднабакова

РАМАЛЛА Улады палестынскай аўтаноміі разглядаць магчымасьць аднабаковага абвяшчэньня незалежнай палестынскай дзяржавы на тэрыторыях, акупаваных Ізраілем у 1967 годзе. Пра гэта было абвешчана пасьля нарады пад кіраўніцтвам Ясера Арафата. Раней Ізраіль заявіў, што ў аднабаковым парадку вызначыць межы і ізалюецца ад палестынцаў, калі ў бліжэйшыя месяцы ня спыняцца тэрарыстычныя напады на ізраіліцянаў.