Як паведаміў лідэр Маладога Фронту Павал Севярынец, цяпер актывісты арганізацыі зьбіраюць інфармацыю пра магчымую перадачу прадпрыемстваў расейскаму боку.
Кампанія абароны беларускіх прадпрыемстваў — першая акцыя Маладога Фронту пасьля выбараў прэзыдэнта. На паседжаньні Цэнтральнай рады МФ вырашылі скіраваць далейшую дзейнасьць на нацыянальны супраціў і духоўнае адраджэньне.
Першы накірунак, паводле кіраўніцтва Маладога Фронту — гэта неглвалтоўны супраціў рэжыму "з пастаянным акцэнтаваньнем нацыянальнай ідэі, змаганьне пад бел-чырвона-белым сьцягам, беларускамоўнае адстойваньне беларускіх інтарэсаў". А кампанія духоўнага адраджэньня — культурніцкія, спартовыя ды інфармацыйныя акцыі, "пакліканыя абудзіць духоўныя сілы моладзі".