Сёньня ў Пінску распаўсюджаная заява рады гарадзкой арганізацыі Беларускае Сацыя-дэмакратычнае партыі "Народная Грамада" супраць падпісаньня саюзнай дамовы. У заяве пінскіх сацыял-дэмакратаў гаворыцца, што сёньня чалавек, які лічыць сябе прэзыдэнтам Беларусі, парушаючы існуючыя законы і насуперак волі большасьці беларусаў, падпісвае дамову, паводле якой Беларусь губляе сваю незалежнасьць. У заяве адзначаецца, што рэжым Лукашэнкі, давёўшы эканоміку краіны да катастрафічнага стану, цяпер коштам Беларусі рвецца да ўлады ў Маскве. Аднак рана ці позна за свае злачынствы давядзецца адказваць. Тыя людзі, якія па розных прычынах здраджваюць сваёй краіне, мусяць задумацца пра лёс выканальнікаў загадаў Гітлера, – адзначаюць сацыял-дэмакраты. Напрыканцы заявы яе аўтары выказваюць упэўненасьць, што беларускі народ перажыве гэтую дамову і Беларусь, нарэшце, стане заможнай дэмакратычнай дзяржавай. Сёньня заява была распаўсюджаная ў людных месцах гораду: на кірмашы, прыпынках грамадзкага транспартуы, чыгуначным вакзале.