Клінтан заклікала ўлады Тунісу да рэформаў

Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан заклікала ўлады Тунісу правесьці эканамічныя і палітычныя рэформы. У часе свайго візыту ў Туніс Клінтан паведаміла, што ЗША маюць намер дапамагчы Тунісу ў вырашэньні ўнутраных праблемаў, зьвязаных з прыбыцьцём туды уцекачоў зь Лібіі.

Больш як 100 тысяч уцекачоў прыбылі ў Туніс з пачатку канфлікту ў Лібіі.

У дзень візыту Клінтан невялікая група пратэстоўцаў прайшла па вуліцах сталіцы Тунісу, скандуючы “Клінтан, сыходзь”. Пратэстоўцы лічаць, што ЗША недастаткова падтрымліваюць лібійскіх паўстанцаў, якія патрабуюць адстаўкі Муамара Кадафі.