Паводка ў Аўстраліі ўзмацняецца

У аўстралійскім штаце Квінслэнд у выніку моцнай паводкі загінулі воесм чалавек і 11 зьніклі бяз зьвестак.

Жыхары штату спадзяваліся на спад узроўню вады, аднак новыя залевы толькі пагоршылі сытуацыю.

Пасьля нядаўняга звароту ўладаў з заклікам сабраць сродкі для пацярпелых, агульная сума унёскаў ужо склала 30 мільёнаў даляраў, як паведамілі аўстралійскія сродкі масавай інфармацыі.