У турэмным зьняволеньні па ўсім сьвеце цяпер знаходзяцца 145 журналістаў.
У справаздачы Міжнароднага камітэту абароны журналістаў (http://cpj.org/imprisoned/2010.php) у Нью-Ёрку адзначана, што гэта найбольшая колькасьць работнікаў СМІ, зьняволеных цягам апошніх 14 гадоў.
Прыкладна палова асуджаных журналістаў адбываюць пакараньне ў Іране і Кітаі. Далей па колькасьці падобных прысудаў ідуць Эрытрэя, М’янма і Узбэкістан.
Усяго ў справаздачы праваабаронцаў названыя 28 краін, дзе журналісты адбываюць цяпер розныя тэрміны зьняволеньня. Беларусі ў ліку гэтых краін няма.