Заробкі растуць марудна

Налічаны сярэдні заробак работнікаў Беларусі ў жніўні гэтага году склаў амаль 1 мільён 286 тысяч рублёў.
Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце, перадае БелТА.

Гэты паказчык у ліпені 2010 году складаў амаль 1 мільён 282 тысячы рублёў.

Налічаны сярэдні заробак рабочых і служачых у жніўні бягучага года склаў амаль 1 мільён 301 тысячу рублёў. У ліпені ён складаў амаль 1 мільён 298 тысяч рублёў.