Горадня: не зарэгістравалі абласную БСДГ

Кіраўнік Гарадзенскай абласной арганізацыі БСДГ (на чале з С.Шушкевічам) Віктар Сазонаў атрымаў ліст зь мясцовага упраўленьня юстыцыі.
Партыйнай суполцы адмоўлена ў рэгістрацыі, прычым шосты раз, адзначае спадар Сазонаў. Ён паведаміў нашаму Радыё, што быў праведзены сход, прысьвечаны пастаноўцы арганізацыі на ўлік, але ўпраўленьне юстыцыі “чамусьці прызнала яго нелегітымным”.