Пасол Эўрапейскага Зьвязу ў Іраку Марцін Гут кажа, што авіярэйсы з гэтай краіны ў Менск меліся б быць адмененыя на бліжэйшыя дзесяць дзён, паведамляе агенцтва BNS.
4 жніўня на розныя электронныя адрасы ў Літве прыйшоў электронны ліст ад імя «воінаў Алаха». У ім пагражалі помстай за «братоў-мусульман» і заявілі пра 12 замінаваных будынкаў у Вільні.
За ўдзел у «Маршы адзінства» дырэктарка дзіцячага госьпісу ў Горадні стала фігуранткай крымінальнай справы, — заявілі ў МУС Беларусі.
Надзвычайнае здарэньне адбылося 13 ліпеня на адным з прадпрыемстваў Барысава.
Літва прапануе паглыбіць галіновыя санкцыі супраць Беларусі. Гэта, хутчэй за ўсё, паўплывае на вытворчасьць угнаеньняў, да якой будуць прымяняцца больш жорсткія абмежаваньні, чым ужо прадугледжана.
Відэакамэру, якую сілавікі забралі падчас ператрусу ў журналіста тэлеканалу «Белсат», прадаюць на сайце konfiskat.by.
У Беларусі не спыняецца крымінальны перасьлед грамадзян за ўдзел у пратэстах супраць дзейнай улады. Свабода сочыць за падзеямі.
У Чэхіі сутыкнуліся пасажырскія цягнікі. Паводле папярэдніх зьвестак, машыніст экспрэсу праехаў на чырвонае сьвятло.
Працэс над Сьцяпанам Латыпавым, які працягваецца ў судзе Савецкага раёну Менску, зноў перапынены. Гэтым разам — праз стан абаронцы.
Сьцьвярджаецца, што мужчына памёр на месцы.
Міністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба заявіў, што Ўкраіна зробіць усё магчымае для расьсьледаваньня справы аб гібелі прадстаўніка «Беларускага дому ва Ўкраіне» Віталя Шышова.
Лік ліквідаваных няўрадавых арганізацый у Беларусі перавысіў 60.
Раней неаднаразова зьяўляліся цяжкасьці з доступам да сайту.
Кіраўнік Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны Ігар Кліменка заявіў, што сьледчыя сканцэнтраваныя на расьсьледаваньні дзьвюх вэрсій гібелі аднаго зь кіраўнікоў Беларускага дому ва Ўкраіне Віталя Шышова.
Каля 4-й гадзіны раніцы на рудніку Петрыкаўскага рудаўпраўленьня «Беларуськалію» атрымалі сьмяротныя траўмы мужчыны 1988 і 1994 гадоў нараджэньня.
3 жніўня стала вядома, што пад вартай знаходзяцца музыкі вядомага фольк-гурту. Як мнімум некалькіх пабілі пры затрыманьні.
Бажэна Жолудзь, дзяўчына кіраўніка «Беларускага дому ва Ўкраіне» Віталя Шышова, якога знайшлі павешаным у Кіеве, расказала «Свабодзе» пра апошнія дні жыцьця хлопца.
Ранкам 3 жніўня знайшлі павешаным беларуса Віталя Шышова, які быў кіраўніком «Беларускага дому ва Ўкраіне». Паліцыя праводзіць расьсьледаваньне. 26-гадовы Віталь Шышоў зьехаў з Беларусі ва Ўкраіну ўвосень 2020 году, разам са сваёй сяброўкай Бажэнай Жолудзь.
3 жніўня яго знайшлі павешаным у адным з кіеўскіх паркаў непадалёк ад ягонага дому, паведаміла паліцыя.
Пракуратура Менска ўхілілася ад разгляду заяў пра неналежныя ўмовы ўтрымантня ў ізалятары на завулку Акрэсьціна.
1 жніўня стала вядома, што Вольгу Вялічку ўнесьлі ў сьпіс асобаў, якіх шукае Інтэрпол.
З пачатку году толькі на Беласточчыне затрымалі 389 мігрантаў зь Беларусі.
БСЖ таксама прыпыняе сваё ўзаемадзеяньне з выканаўчымі структурамі МФЖ.
107 палітычных прысудаў, 604 палітвязьні, крымінальны перасьлед журналістаў і прававабаронцаў.
1 і 2 жніўня сытуацыя вакол беларускай спрынтэркі Крысьціны Ціманоўскай, якую НАК Беларусі зьняў з Алімпіяды і хацеў супраць яе волі вывезьці ў Беларусь, знаходзіцца ў цэнтры ўвагі сусьветных мэдыя.
1 жніўня быў пабіты папярэдні рэкорд, але 2 жніўня мігрантаў стала яшчэ больш.
Паліцыя заявіла, што пэўныя пацярпелыя былі ўдзельнікамі дамініканскай вулічнай банды.
У тэлеграм-каналах і ў ютубе зьявіўся 20-хвілінны запіс, у якім два чалавекі пераконваюць Крысьціну Ціманоўскую, каб яна вярнулася ў Беларусь і сядзела там ціха, не публікавала ніякіх камэнтароў.
Чэхія заявіла, што гатовая даць прытулак беларускай лёгкаатлетцы Крысьціне Ціманоўскай і ўзяць яе пад міжнародную абарону.
Вярхоўны суд Беларусі 3 жніўня пачне разгляд справы Аляксандра Сакалоўскага, які абвінавачваецца паводле ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве). Адметнасьць сытуацыі ў тым, што пра гэтага чалавека няма ніякіх зьвестак.
Жыхароў розных гарадоў па ўсёй Беларусі выклікаюць у мясцовыя аддзяленьні міліцыі, каб паставіць на адмысловы ўлік за ўдзел у пратэстных акцыях.
Кіраўніца горадзенскага дзіцячага госьпісу Вольга Вялічка паведаміла, што на патрабаваньне беларускіх сілавікоў яе дадалі ў сьпіс асобаў, якіх шукае Інтэрпол.
Усяго з пачатку 2021 году на літоўскай мяжы затрымалі 3282 нелегальных мігрантаў.
Пра рашэньне Сьледчага Камітэту паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку лідэр арганізацыі Анатоль Шумчанка.
30 ліпеня Лукашэнка праводзіць нараду са сваёй вэртыкальлю. Ягоныя словы аб гібрыднай агрэсіі Захаду супраць Беларусі падхапілі і прадстаўнікі сілавых структур.
Паліцыя Латвіі ўзбудзіла крымінальную справу з прычыны пасадкі самалёта Ryanair у Беларусі ў траўні, паколькі на борце знаходзіліся двое грамадзян Латвіі, паведамляе латвійскае інфармагенцтва LETA са спасылкай на прэс-сакратара паліцыі Сымона Гравітэ.
Паўліна Скурко раскаала Свабодзе пра ператрус у іхным доме, арышт мужа Андрэя, ягоную хваробу падчас зьняволеньня, рэакцыю на гэта сына Тамаша, дапамогу ад знаёмых і незнаёмых людзей.
МКС часова адхілілася ад сваёй пазыцыі на арбіце з прычыны самазапуску рэактыўных рухавікоў на расейскім модулі «Наука», перадае Голас Амэрыкі.
Гісторыкі Андрусь і Тацяна Мастыкі — на волі, паведамляе «Наша Ніва».
Аляксандар Лукашэнка сёньня прызначаў чыноўнікаў.
28 ліпеня скончыліся 10 дзён з моманту паўторнага затрыманьня галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча і кіраўніка аддзелу рэклямы і маркетынгу Андрэя Скурко, цягам якіх сьледзтва мела выставіць абвінавачаньне.
У папярэднія содні быў рэкорд — 171 мігрант. У Літве разгортваюць новае намётавае мястэчка для іншаземцаў.
Палітвязьню Віктару Барушку, які адбывае 5 гадоў калёніі, пагражае дадатковы тэрмін за «непадпарадкаваньне адміністрацыі».
На Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі ўжо больш як дзьве гадзіны шукаюць выбуховую прыладу, быў абвешчаны стан аварыйнай гатоўнасьці.
Пасьля ператрусаў сілавікоў на няпэўны час прыпынілі дзейнасьць праекты ў рамках ініцыятываў «Гендэрныя пэрспэктывы» і «Ля Страда», якія дапамагалі справіцца з хатнім гвалтам і гандлем людзьмі.
Усім незадаволеным умовамі ўтрыманьня ў ЦІП афіцыйны прадстаўнік Гэнэральнай пракуратуры Дзьмітры Брылёў параіў зьвяртацца ў «адпаведныя органы».
Хакерская групоўка, якая называе сябе «беларускімі кібэрпартызанамі», заявіла, што ўзламала пашпартную сыстэму Беларусі. А як пацьверджаньне ў адкрыты доступ выклалі зьвесткі пра афіцыйных асобаў.
Сілавікі штодня праводзяць ператрусы ў дамах грамадзян і ў грамадзкіх арганізацыях. Свабода сочыць за падзеямі.
Міністэрства абароны Армэніі паведаміла пра трох загінулых і двух параненых вайскоўцаў у новых баях на армяна-азэрбайджанскай мяжы. Азэрбайджан заяўляе пра дваіх параненых з свайго боку.
Загрузіць яшчэ