Вайскоўцы, якія захапілі ўладу ў М’янме, ад часу перавароту пакінулі пад вартай амаль палову арыштаваных рэпартэраў.
Літоўскія памежнікі нікога не прапусьцілі церазь мяжу, латыскія з гуманітарных прычынаў дазволілі прайсьці 11 чалавекам.
20 жніўня на Менскім трактарным заводзе загінуў работнік кавальскага цэху.
Талібы на захадзе Афганістану забілі аднаго і цяжка паранілі другога блізкага сваяка журналіста Deutsche Welle.
Неўзабаве ва ўсіх школах Беларусі правядуць урок на патрыятычную тэму. Сёлета для другой ступені сярэдняй адукацыі (5-9 клясы) тэма гучыць так: «Сіла краіны ў адзінстве народу».
Па ўсёй Беларусі не спыняецца палітычны перасьлед за грамадзянскую пазыцыю. Людзей затрымліваюць, учыняюць ператрусы і ўжываюць іншыя формы фізычнага і маральнага ўзьдзеяньня.
SmartexLab займаецца IT-кансультацыямі і распрацоўкай праграмнага забесьпячэньня.
Дэпутаты ад думскай фракцыі «Адзіная Расея» распрацавалі законапраект, які мае забараніць уезд у РФ замежнікам, якія праявілі нянавісьць або варожасьць да рускамоўнага насельніцтва.
Мітынгоўцы з нацыянальнымі сьцягамі выйшлі супраць талібаў яшчэ ў адным горадзе Афганістану.
З аднаго боку іх ня ўпускае ў краіну польская Памежная варта, а з другога беларускія сілавікі не дазваляюць вярнуцца ў Беларусь.
У «карагоднай справе» ў Берасьці перадалі пракурору для накіраваньня ў суд справы супраць 88 чалавек, абвінавачаньні выставілі 108, асудзілі ўжо 70 асобаў.
Некаторыя эўрапейскія авіякампаніі ўжо прадаюць квіткі на палёты ў Менск і зь Менску.
Удзельнікі руху «Талібан», якія захапілі Афганістан, адкрылі страляніну па ўдзельніках акцыі ў падтрымку нацыянальнага сьцяга краіны, якая прайшла ў Джалалабадзе, цэнтры правінцыі Нангархар.
Літоўская памежная служба апублікавала відэа, як беларускія памежнікі здымаюць відэа пра «пабітых» літоўскімі памежнікамі нелегальных мігрантаў.
Міграцыйны крызіс на беларускім памежжы з Латвіяй і Літвой трывае, нягледзячы на зьмены ў заканадаўстве дзьвюх балтыйскіх дзяржаў.
Па ўсёй Беларусі не спыняецца палітычны перасьлед за грамадзянскую пазыцыю. Людзей затрымліваюць, учыняюць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску.
Турэцкая авіякампанія Tailwind Airlines спыніла чартэрныя рэйсы з ірацкага Эрбілю ў Менск транзытам праз Стамбул.
Выратавальныя работы даводзілася перарываць з прычыны моцнай залевы.
Раніцай 18 жніўня сілавікі прыйшлі з пастановамі на ператрус да шэрагу журналістаў інфармацыйнага агенцтва. У выніку дырэктара і галоўнага рэдактара Ірыну Леўшыну, бухгальтара Кацярыну Боеву і былога дырэктара Дзьмітрыя Наважылава затрымалі, зьмясьціўшы ў ізалятар на Акрэсьціна.
Дзяржаўная памежная служба Літвы на сваёй старонцы ў Фэйсбуку апублікавала відэа зь мяжы зь Беларусьсю.
На рынку «Ждановічы» абрынуўся навес гандлёвага павільёну і траўмаваў двух чалавек.
Сытуацыя ў Афганістане мяняецца кожны дзень. Пасьля таго, як прадстаўнікі «Талібану» ўзялі Кабул, а прэзыдэнт Афганістану Ашраф Гані пакінуў краіну, тысячы людзей спрабуюць таксама ўцячы.
Амэрыканскі музыка, нобэлеўскі ляўрэат у літаратуры Боб Дылан абвінавачаны ў сэксуальным гвалце над 12-гадовай дзяўчынкай у 1965 годзе. Пазоў пададзены ў Вярхоўны суд штату Нью-Ёрк у панядзелак, 13-жніўня.
За мінулыя суткі літоўскія памежнікі вярнулі ў Беларусь амаль паўсотні асобаў, якія спрабавалі нелегальна перасекчы мяжу.
Улады Ўзбэкістану паведамілі ў панядзелак, што на поўдні краіны разьбіўся самалёт афганскіх вайскова-паветраных сілаў.
Агенцтва Reuters са спасылкай на відавочцаў паведаміла ў панядзелак пра сама меней пяць загінулых у аэрапорце Кабула — на фоне панікі і хаосу, зьвязанага са спробамі тысяч людзей вылецець з Афганістану пасьля захопу сталіцы талібамі.
«Талібан» заявіў аб заканчэнні 20-гадовай вайны ў Афганістане. Гэтую заяву зрабіў прадстаўнік талібаў Мухамад Наім у інтэрвію каналу Al Jazeera.
Колькасьць ідэнтыфікаваных загінулых у выніку землятрусу ў Гаіці 14 жніўня ўжо дасягнула 724 чалавек, прынамсі 2800 чалавек атрымалі раненьні, паведамляе служба грамадзянскай абароны астраўной дзяржавы Карыбскага басэйну.
Мэр гораду Крывы Рог Днепрапятроўскай вобласьці Ўкраіны Канстанцін Паўлаў знойдзены мёртвым ва ўласным доме.
Працягваецца міграцыйны крызіс на латвійска-беларускім памежжы. Мігранты з краін Блізкага Ўсходу працягваюць парушаць дзяржаўную мяжу Латвіі.
Усе найбуйнейшыя гарады Аўганістану, апрача сталіцы — пад кантролем талібаў.
Магнітуда штуршкоў у эпіцэнтры склала 7,2 бала.
Як найменей 29 чалавек загінулі ў выніку моцнага землятрусу ў астраўной дзяржаве Гаіці, што ў Карыбскім моры.
На поўдні Турэччыны разьбіўся пажарны самалёт-амфібія «Бе-200», які належаў расейскаму міністэрству абароны. На борце было 8 чалавек, у тым ліку пяцёра расейскіх вайскоўцаў. Усе яны загінулі.
Паліцыя ўжыла сьлезацечны газ супраць удзельнікаў пратэставай акцыі «Спынім капітуляцыю» каля будынку Офісу прэзыдэнта Ўкраіны. Пра гэта 14 жніўня паведамляе Ўкраінская служба Радыё Свабода.
Латвійскі бок паведаміў адразу пра некалькі выпадкаў такіх паводзінаў беларускіх памежнікаў.
Сваякі пакараных па справе аб масавых беспарадках у Пінску расказалі Свабодзе пра ўмовы іх утрыманьня ў калёніях і патрабаваньні судовых выплатаў. Большасьць апытаных кажа, што іх асуджаныя сваякі не падаюць духам і адмаўляюцца пісаць лісты на адрас Лукашэнкі з просьбай аб памілаваньні.
Затрыманая сёньня днём праваабаронца Анастасія Лойка знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня ГУУС Менгарвыканкаму, паведаміў пазбаўлены дзяржрэгістрацыі праваабарончы цэнтар Human Constanta.
Год таму прайшлі першыя акцыі пратэсту, ланцугі салідарнасьці мэдыкаў Беларусі. Сярод палітвязьняў Беларусі каля 10 мэдыкаў. Шмат дактароў зьехалі з краіны празь перасьлед. Як зьмянілася мэдычная супольнасьць Беларусі за гэты год? Абмеркаваньне на youtube-канале «Свабода Premium».
Ноччу з былой школы ў Верабеях (Verebiejai, Аліцкі раён) праз падкоп пад плотам уцяклі 32 або 34 мігранты (двух чалавек паліцыя раніцай затрымала недалёка ад Жувінцкага рэзэрвату).
Прычыны допыту застаюцца невядомымі.
Гэта ўжо трэцяя спроба органаў прымусовага выкананьня давершыць судовае рашэньне, якое набыло моц.
Служба аховы мяжы Літвы паведаміла пра інцыдэнт зь беларускім памежнікам.
Інцыдэнт адбыўся каля 6 вечара ў раёне Кігэм гораду Плімут. Раней паведамлялася, што ён не зьвязаны з тэрарызмам.
Працягваецца крызіс, зьвязаны з масавым пераходам беларускай мяжы нерэгулярных мігрантаў, якіх спыняюць у Літве, Латвіі і Польшчы.
У расейскім Варонежы вечарам 12 жніўня адбыўся выбух у гарадзкім рэйсавым аўтобусе ПАЗ. Два чалавекі загінулі. 19 чалавек атрымалі траўмы, трое зь іх у цяжкім стане
Ананімныя хакеры паведамляюць пра кібэратаку на Міністэрства замежных спраў Літвы. Узламаўшы паштовыя сэрвэры, яны нібыта скралі больш за паўтара мільёна дакумэнтаў перапіскі міністэрства з амбасадамі за мяжой, партнэрамі ў NATO, некаторыя дакумэнты маюць грыф «сакрэтна».
У дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры «Лясная паляна» пад Смаргоньню дзеці заразіліся каранавірусам.
У Беларусі людзей працягваюць затрымліваць за праявы грамадзянскай пазыцыі. Свабода сочыць за затрыманьнямі і ператрусамі, якія праводзяць сілавікі.
Загрузіць яшчэ