Дзяржаўная памежная служба Літвы на сваёй старонцы ў Фэйсбуку апублікавала відэа зь мяжы зь Беларусьсю.
На рынку «Ждановічы» абрынуўся навес гандлёвага павільёну і траўмаваў двух чалавек.
Сытуацыя ў Афганістане мяняецца кожны дзень. Пасьля таго, як прадстаўнікі «Талібану» ўзялі Кабул, а прэзыдэнт Афганістану Ашраф Гані пакінуў краіну, тысячы людзей спрабуюць таксама ўцячы.
Амэрыканскі музыка, нобэлеўскі ляўрэат у літаратуры Боб Дылан абвінавачаны ў сэксуальным гвалце над 12-гадовай дзяўчынкай у 1965 годзе. Пазоў пададзены ў Вярхоўны суд штату Нью-Ёрк у панядзелак, 13-жніўня.
За мінулыя суткі літоўскія памежнікі вярнулі ў Беларусь амаль паўсотні асобаў, якія спрабавалі нелегальна перасекчы мяжу.
Улады Ўзбэкістану паведамілі ў панядзелак, што на поўдні краіны разьбіўся самалёт афганскіх вайскова-паветраных сілаў.
Агенцтва Reuters са спасылкай на відавочцаў паведаміла ў панядзелак пра сама меней пяць загінулых у аэрапорце Кабула — на фоне панікі і хаосу, зьвязанага са спробамі тысяч людзей вылецець з Афганістану пасьля захопу сталіцы талібамі.
«Талібан» заявіў аб заканчэнні 20-гадовай вайны ў Афганістане. Гэтую заяву зрабіў прадстаўнік талібаў Мухамад Наім у інтэрвію каналу Al Jazeera.
Колькасьць ідэнтыфікаваных загінулых у выніку землятрусу ў Гаіці 14 жніўня ўжо дасягнула 724 чалавек, прынамсі 2800 чалавек атрымалі раненьні, паведамляе служба грамадзянскай абароны астраўной дзяржавы Карыбскага басэйну.
Мэр гораду Крывы Рог Днепрапятроўскай вобласьці Ўкраіны Канстанцін Паўлаў знойдзены мёртвым ва ўласным доме.
Працягваецца міграцыйны крызіс на латвійска-беларускім памежжы. Мігранты з краін Блізкага Ўсходу працягваюць парушаць дзяржаўную мяжу Латвіі.
Усе найбуйнейшыя гарады Аўганістану, апрача сталіцы — пад кантролем талібаў.
Магнітуда штуршкоў у эпіцэнтры склала 7,2 бала.
Як найменей 29 чалавек загінулі ў выніку моцнага землятрусу ў астраўной дзяржаве Гаіці, што ў Карыбскім моры.
На поўдні Турэччыны разьбіўся пажарны самалёт-амфібія «Бе-200», які належаў расейскаму міністэрству абароны. На борце было 8 чалавек, у тым ліку пяцёра расейскіх вайскоўцаў. Усе яны загінулі.
Паліцыя ўжыла сьлезацечны газ супраць удзельнікаў пратэставай акцыі «Спынім капітуляцыю» каля будынку Офісу прэзыдэнта Ўкраіны. Пра гэта 14 жніўня паведамляе Ўкраінская служба Радыё Свабода.
Латвійскі бок паведаміў адразу пра некалькі выпадкаў такіх паводзінаў беларускіх памежнікаў.
Сваякі пакараных па справе аб масавых беспарадках у Пінску расказалі Свабодзе пра ўмовы іх утрыманьня ў калёніях і патрабаваньні судовых выплатаў. Большасьць апытаных кажа, што іх асуджаныя сваякі не падаюць духам і адмаўляюцца пісаць лісты на адрас Лукашэнкі з просьбай аб памілаваньні.
Затрыманая сёньня днём праваабаронца Анастасія Лойка знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня ГУУС Менгарвыканкаму, паведаміў пазбаўлены дзяржрэгістрацыі праваабарончы цэнтар Human Constanta.
Год таму прайшлі першыя акцыі пратэсту, ланцугі салідарнасьці мэдыкаў Беларусі. Сярод палітвязьняў Беларусі каля 10 мэдыкаў. Шмат дактароў зьехалі з краіны празь перасьлед. Як зьмянілася мэдычная супольнасьць Беларусі за гэты год? Абмеркаваньне на youtube-канале «Свабода Premium».
Ноччу з былой школы ў Верабеях (Verebiejai, Аліцкі раён) праз падкоп пад плотам уцяклі 32 або 34 мігранты (двух чалавек паліцыя раніцай затрымала недалёка ад Жувінцкага рэзэрвату).
Прычыны допыту застаюцца невядомымі.
Гэта ўжо трэцяя спроба органаў прымусовага выкананьня давершыць судовае рашэньне, якое набыло моц.
Служба аховы мяжы Літвы паведаміла пра інцыдэнт зь беларускім памежнікам.
Інцыдэнт адбыўся каля 6 вечара ў раёне Кігэм гораду Плімут. Раней паведамлялася, што ён не зьвязаны з тэрарызмам.
Працягваецца крызіс, зьвязаны з масавым пераходам беларускай мяжы нерэгулярных мігрантаў, якіх спыняюць у Літве, Латвіі і Польшчы.
У расейскім Варонежы вечарам 12 жніўня адбыўся выбух у гарадзкім рэйсавым аўтобусе ПАЗ. Два чалавекі загінулі. 19 чалавек атрымалі траўмы, трое зь іх у цяжкім стане
Ананімныя хакеры паведамляюць пра кібэратаку на Міністэрства замежных спраў Літвы. Узламаўшы паштовыя сэрвэры, яны нібыта скралі больш за паўтара мільёна дакумэнтаў перапіскі міністэрства з амбасадамі за мяжой, партнэрамі ў NATO, некаторыя дакумэнты маюць грыф «сакрэтна».
У дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры «Лясная паляна» пад Смаргоньню дзеці заразіліся каранавірусам.
У Беларусі людзей працягваюць затрымліваць за праявы грамадзянскай пазыцыі. Свабода сочыць за затрыманьнямі і ператрусамі, якія праводзяць сілавікі.
За гэта на яе саму завялі крымінальную справу.
Беларускім кліентам ТАА «Музэнідзіс трэвэл» пачалі прыходзіць паведамленьні пра ліквідацыю. Такое рашэньне прынялі заснавальнікі кампаніі.
12 жніўня свой 65-гадовы юбілей адзначае беларускі палітык Мікола Статкевіч. Гэта другі дзень народзінаў запар, які сустракае за кратамі. Агулам у зьняволеньні ён правёў 8 гадоў.
У гадавіну сьмерці Аляксандра Віхора Радыё Свабода пагаварыла з роднымі, прачытала сьведчаньні тых, хто быў побач з маладым чалавекам апошнія тры дні ягонага жыцьця, і вывучыла матэрыялы праверкі Сьледчага камітэту.
11 жніўня 2020 году ў Берасьці спэцназавец у цывільным стрэліў у галаву 44-гадоваму Генадзю Шутаву. Праз тыдзень мужчына памёр. Сілавіка ніяк не пакаралі.
На Камчатцы ў Расеі 12 жніўня разьбіўся верталёт Мі-8 з 16 людзьмі на борце — 13 пасажырамі і 3 чальцамі экіпажу.
Плошча лясных пажараў у Сібіры працягвае павялічвацца і ідзе да таго, каб усталяваць абсалютны рэкорд за ўвесь час даступнай статыстыкі.
Вясной у Літве пачаўся міграцыйны крызіс. У краіну сотнямі прыяжджаюць жыхары краін Блізкага Ўсходу і Афрыкі, і ўсе — празь Беларусь. А што кажуць самі мігранты?
У горадзе Потсдам ў Нямеччыне арыштавалі грамадзяніна Вялікай Брытаніі, які працаваў у брытанскай амбасадзе ў краіне. Яго вінавацяць у супрацоўніцтве з расейскімі спэцслужбамі.
Сьледчы камітэт Беларусі не дазволіў разблякаваць рахункі ліквідаванай ініцыятывы, каб грошы пайшлі на дабрачыннасьць.
Мужчына, як вынікае зь відэа, трымаў у руках прадмет, падобны да сякеры.
Зьбеглых мігрантаў шукала паліцыя і памежнікі, над ваколіцамі лётаў верталёт.
Раніцай 10 жніўня каля парлямэнту ў Вільні сабраўся мітынг пратэсту супраць намеру дэпутатаў увесьці каранавірусныя абмежаваньні для тых, ня мае імунітэту або прышчэпкі ад каранавірусу.
Кіраўнік «Круглага стала дэмакратычных сілаў» Юры Васкрасенскі перадаў на ўзгадненьне сілавікам сьпіс зьняволеных, якія напісалі прашэньне аб памілаваньні на імя Лукашэнкі, паведамляе агенцтва Sputnik.
Пасьля таго, як Літва стала разварочваць мігрантаў з Азіі і Афрыкі назад у Беларусь, адкуль яны прыходзілі, рэзкае павелічэньне патокаў мігрантаў фіксуюць улады Латвіі і Польшчы.
У сутыкненьнях урадавых войскаў і талібаў за апошнія тры дні загінулі сама меней 37 дзяцей.
Дзьмітры Шутаў, сын Генадзя Шутава, які загінуў 11 жніўня 2020 году ў Берасьці, выйшаў на волю пасля 3 дзён арышту.
У расейскім Уладзікаўказе прарвало трубу, па якой падаваўся кісларод у рэанімацыю для хворых на COVID-19. У выніку памерлі 11 пацыентаў.
Загрузіць яшчэ