Гісторыкі Андрусь і Тацяна Мастыкі — на волі, паведамляе «Наша Ніва».
Аляксандар Лукашэнка сёньня прызначаў чыноўнікаў.
28 ліпеня скончыліся 10 дзён з моманту паўторнага затрыманьня галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча і кіраўніка аддзелу рэклямы і маркетынгу Андрэя Скурко, цягам якіх сьледзтва мела выставіць абвінавачаньне.
У папярэднія содні быў рэкорд — 171 мігрант. У Літве разгортваюць новае намётавае мястэчка для іншаземцаў.
Палітвязьню Віктару Барушку, які адбывае 5 гадоў калёніі, пагражае дадатковы тэрмін за «непадпарадкаваньне адміністрацыі».
На Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі ўжо больш як дзьве гадзіны шукаюць выбуховую прыладу, быў абвешчаны стан аварыйнай гатоўнасьці.
Пасьля ператрусаў сілавікоў на няпэўны час прыпынілі дзейнасьць праекты ў рамках ініцыятываў «Гендэрныя пэрспэктывы» і «Ля Страда», якія дапамагалі справіцца з хатнім гвалтам і гандлем людзьмі.
Усім незадаволеным умовамі ўтрыманьня ў ЦІП афіцыйны прадстаўнік Гэнэральнай пракуратуры Дзьмітры Брылёў параіў зьвяртацца ў «адпаведныя органы».
Хакерская групоўка, якая называе сябе «беларускімі кібэрпартызанамі», заявіла, што ўзламала пашпартную сыстэму Беларусі. А як пацьверджаньне ў адкрыты доступ выклалі зьвесткі пра афіцыйных асобаў.
Сілавікі штодня праводзяць ператрусы ў дамах грамадзян і ў грамадзкіх арганізацыях. Свабода сочыць за падзеямі.
Міністэрства абароны Армэніі паведаміла пра трох загінулых і двух параненых вайскоўцаў у новых баях на армяна-азэрбайджанскай мяжы. Азэрбайджан заяўляе пра дваіх параненых з свайго боку.
Ісламісцкая арганізацыя «Бока Харам» дзейнічае ў некалькіх афрыканскіх краінах.
Сьпявачка лічыць, што там незаконна выкарысталі яе фанаграму.
27 ліпеня суд Чыгуначнага раёну Гомля прызнаў «экстрэмісцкімі» сайт і сацыяльныя сеткі тэлеканалу «Белсат».
На тэрыторыі хімічнага прадпрыемства Currenta ў горадзе Левэркузэн на захадзе Нямеччыны сёньня раніцай адбыўся выбух, успыхнуў пажар. Загінуў адзін чалавек, у шпіталі дастаўлена 16 параненых, зь іх чацьвёра ў цяжкім стане.
Кіраўніцтва кампаніі «Белавія» расказала, што перапыніць рэйс Менск — Хургада прымусіла сутыкненьне самалёта з пасажырскім трапам.
Кіраўніца МУС Літвы прапануе ўвесьці надзвычайнае становішча на мяжы з Беларусьсю. Пры такім рэжыме перасячэньне мяжы будзе немагчымым.
Наплыў мігрантаў з боку Беларусі не спыняецца. Паводле заяваў літоўскага боку, мігранты могуць гадзінамі быць у полі зроку беларускіх памежнікаў, але тыя ніяк не выконваюць сваіх абавязкаў у ахове мяжы.
Здароўем жывёліны вырашылі не рызыкаваць, таму сярод беларускіх удзельнікаў коннага трохборства ў Токіё застаўся адзін.
Палітзьняволенай стала кепска на прагулцы. Гэта ўжо другі выпадак, калі зьняволеная валянтэрка «Вясны» траціць прытомнасьць у няволі.
Трое сыноў сястры прэзыдэнта Таджыкістану Эмамалі Рахмона жорстка пабілі кіраўніка міністэрства аховы здароўя Джамалідзіна Абдулазоду.
У маскоўскі аэрапорт «Дамадзедава» прыляцеў запасны самалёт «Белавія», які забраў пасажыраў.
Алег Галегаў жыў зь сям’ёй у Менску, з 2010 году працаваў у «Белаэранавігацыі». Меркавана гэта ён вёў перамовы зь пілотам рэйсу Атэны — Вільня кампаніі Rynair, на борце якога знаходзіўся журналіст Раман Пратасевіч.
Валерыю Касьцюгову абвінавачваюць у «змове і закліках да захопу ўлады». За гэта жанчыне пагражае працяглы тэрмін зьняволеньня.
Генэральная пракуратура Беларусі працягвае рабіць захады, каб прызнаць бел-чырвона-белы сьцяг «экстрэмісцкай сымболікай».
Генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед даў справаздачу Аляксандру Лукашэнку аб палітычна матываваных крымінальных справах.
За мінулыя содні ў Літве затрымалі 131 мігранта з боку Беларусі. Агулам ад пачатку году памежнікі перахапілі 2730 чалавек — у 30 зь лішкам разоў больш, чым за ўвесь 2020-ы.
У Беларусі не спыняецца крымінальны перасьлед грамадзян за ўдзел у пратэстах супраць дзейнай улады. Свабода адсочвае падзеі.
Паводле праваабаронцаў, колькасьць зьліківдаваных недзяржаўных арганізацыяў імкліва расьце.
Самалёт беларускай дзяржаўнай авіякампаніі «Белавія», які скіроўваўся зь Менску на турэцкі курорт Анталья, падаў сыгнал SOS. На борце 197 пасажыраў і 7 чальцоў экіпажу.
Уладу ў Беларусі спрабавалі захапіць нягоднікі, аднак кіраўніцтва, у тым ліку Міністэрства надзвычайных сытуацыяў, гэтага зрабіць не дазволілі, заявіў кіраўнік ведамства Вадзім Сіняўскі.
25 ліпеня спаўняецца чатыры месяцы з дня арышту аднаго з кіраўнікоў Саюзу палякаў Беларусі, журналіста з Горадні Анджэя Пачобута. Яго трымаюць у СІЗА ў Жодзіне.
Больш за 1,8 тысячы грузавікоў стаяць у чэргах на выезд зь Беларусі ў Эўразьвяз. Найбольшыя чэргі — на мяжы зь Літвою.
Паводле папярэдніх зьвестак, за мінулыя содні літоўскія памежнікі затрымалі 133 нелегальныя мігранты, якія незаконна перасеклі мяжу Беларусі зь Літвой, паведаміла Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы ў нядзелю.
Статыстыка Стамбульскай Акадэміі крымінальнага права сьведчыць, што Беларусь лідзіруе сярод эўрапейскіх краін па колькасьці зьняволеных на 100 тысяч насельніцтва.
Уладальнікаў кампаній 21vek, «Юркас» і «Модум» вінавацяць ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў.
Пракуратура і адміністрацыя Партызанскага раёну Менску накіравалі ў суд справу супраць службовай асобы кандытарскай фабрыкі «Слодыч» за неналежную працу са зваротамі грамадзянаў.
Салянік памёр у ноч з 23 на 24 ліпеня.
Ад пачатку году ў Літву зь Беларусі спрабавалі нелегальна трапіць 2430 мігрантаў. Паводле памежнай службы Літвы, гэта ў 30 разоў больш за паказчык 2020 году.
У Беларусі адрэгулююць працу індывідуальных прадпрымальнікаў і падатковую нагрузку. Пра гэта гаварылася на нарадзе кіраўніцтва Савету міністраў і Аляксандра Лукашэнкі.
Афыцыйнае тлумачэньне зьмешчана на сайце ведамства: «Сыстэматычныя парушэньні».
19 ліпеня дадому да Андрэя і Тацяны Мастыкаў прыйшлі зь ператрусам супрацоўнікі КДБ. Што шукалі і ў якой справе, невядома дагэтуль.
Усяго з пачатку 2021 года літоўскія мытнікі затрымалі амаль 9 млн пачкаў цыгарэт, якія спрабавалі нелегальна правезьці празь мяжу. Большасьць іх (75%) — беларускай вытворчасьці (маркі Minsk, Fest, NZ і Queen). Амаль усе астатнія (23%) — цыгарэты з Калінінградзкай вобласьці.
21 ліпеня а 14-й гадзіне пачалося судовае пасяджэньне, па выніках якога Аляксей Кудзін мог бы выйсьці зь СІЗА ў Падмаскоўі. Але не выйшаў.
У Беларусі не спыняецца крымінальны перасьлед за выказваньне грамадзянамі сваёй думкі.
Новы мост зьбіраліся адкрыць у Горадні 17 ліпеня з удзелам Лукашэнкі і канцэртам. Але залева ўсё сапсавала.
Скончыўся 72-гадзінны тэрмін паўторнага затрыманьня нашаніўцаў Ягора Марціновіча, Андрэя Дынько і Андрэя Скурко. 21 ліпеня ім мусілі або выбраць меру стрыманьня і перавесьці ў СІЗА, або вызваліць.
21 ліпеня Расея пачынае накіроўваць свае вайсковыя падразьдзяленьні ў Беларусь для падрыхтоўкі да ўдзелу ў сумесным стратэгічным вучэньні ўзброеных сіл дзьвюх краін.
Былы зьняволены Максім, які адбываў пакараньне ў папраўчай калёніі № 3 «Віцьба» і выйшаў у ліпені, расказаў праваабаронцам пра ўмовы ўтрымання палітвязьняў і стаўленьне да іх з боку іншых арыштантаў і адміністрацыі.
Загрузіць яшчэ