Трое сыноў сястры прэзыдэнта Таджыкістану Эмамалі Рахмона жорстка пабілі кіраўніка міністэрства аховы здароўя Джамалідзіна Абдулазоду.
У маскоўскі аэрапорт «Дамадзедава» прыляцеў запасны самалёт «Белавія», які забраў пасажыраў.
Алег Галегаў жыў зь сям’ёй у Менску, з 2010 году працаваў у «Белаэранавігацыі». Меркавана гэта ён вёў перамовы зь пілотам рэйсу Атэны — Вільня кампаніі Rynair, на борце якога знаходзіўся журналіст Раман Пратасевіч.
Валерыю Касьцюгову абвінавачваюць у «змове і закліках да захопу ўлады». За гэта жанчыне пагражае працяглы тэрмін зьняволеньня.
Генэральная пракуратура Беларусі працягвае рабіць захады, каб прызнаць бел-чырвона-белы сьцяг «экстрэмісцкай сымболікай».
Генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед даў справаздачу Аляксандру Лукашэнку аб палітычна матываваных крымінальных справах.
За мінулыя содні ў Літве затрымалі 131 мігранта з боку Беларусі. Агулам ад пачатку году памежнікі перахапілі 2730 чалавек — у 30 зь лішкам разоў больш, чым за ўвесь 2020-ы.
У Беларусі не спыняецца крымінальны перасьлед грамадзян за ўдзел у пратэстах супраць дзейнай улады. Свабода адсочвае падзеі.
Паводле праваабаронцаў, колькасьць зьліківдаваных недзяржаўных арганізацыяў імкліва расьце.
Самалёт беларускай дзяржаўнай авіякампаніі «Белавія», які скіроўваўся зь Менску на турэцкі курорт Анталья, падаў сыгнал SOS. На борце 197 пасажыраў і 7 чальцоў экіпажу.
Уладу ў Беларусі спрабавалі захапіць нягоднікі, аднак кіраўніцтва, у тым ліку Міністэрства надзвычайных сытуацыяў, гэтага зрабіць не дазволілі, заявіў кіраўнік ведамства Вадзім Сіняўскі.
25 ліпеня спаўняецца чатыры месяцы з дня арышту аднаго з кіраўнікоў Саюзу палякаў Беларусі, журналіста з Горадні Анджэя Пачобута. Яго трымаюць у СІЗА ў Жодзіне.
Больш за 1,8 тысячы грузавікоў стаяць у чэргах на выезд зь Беларусі ў Эўразьвяз. Найбольшыя чэргі — на мяжы зь Літвою.
Паводле папярэдніх зьвестак, за мінулыя содні літоўскія памежнікі затрымалі 133 нелегальныя мігранты, якія незаконна перасеклі мяжу Беларусі зь Літвой, паведаміла Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы ў нядзелю.
Статыстыка Стамбульскай Акадэміі крымінальнага права сьведчыць, што Беларусь лідзіруе сярод эўрапейскіх краін па колькасьці зьняволеных на 100 тысяч насельніцтва.
Уладальнікаў кампаній 21vek, «Юркас» і «Модум» вінавацяць ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў.
Пракуратура і адміністрацыя Партызанскага раёну Менску накіравалі ў суд справу супраць службовай асобы кандытарскай фабрыкі «Слодыч» за неналежную працу са зваротамі грамадзянаў.
Салянік памёр у ноч з 23 на 24 ліпеня.
Ад пачатку году ў Літву зь Беларусі спрабавалі нелегальна трапіць 2430 мігрантаў. Паводле памежнай службы Літвы, гэта ў 30 разоў больш за паказчык 2020 году.
У Беларусі адрэгулююць працу індывідуальных прадпрымальнікаў і падатковую нагрузку. Пра гэта гаварылася на нарадзе кіраўніцтва Савету міністраў і Аляксандра Лукашэнкі.
Афыцыйнае тлумачэньне зьмешчана на сайце ведамства: «Сыстэматычныя парушэньні».
19 ліпеня дадому да Андрэя і Тацяны Мастыкаў прыйшлі зь ператрусам супрацоўнікі КДБ. Што шукалі і ў якой справе, невядома дагэтуль.
Усяго з пачатку 2021 года літоўскія мытнікі затрымалі амаль 9 млн пачкаў цыгарэт, якія спрабавалі нелегальна правезьці празь мяжу. Большасьць іх (75%) — беларускай вытворчасьці (маркі Minsk, Fest, NZ і Queen). Амаль усе астатнія (23%) — цыгарэты з Калінінградзкай вобласьці.
21 ліпеня а 14-й гадзіне пачалося судовае пасяджэньне, па выніках якога Аляксей Кудзін мог бы выйсьці зь СІЗА ў Падмаскоўі. Але не выйшаў.
У Беларусі не спыняецца крымінальны перасьлед за выказваньне грамадзянамі сваёй думкі.
Новы мост зьбіраліся адкрыць у Горадні 17 ліпеня з удзелам Лукашэнкі і канцэртам. Але залева ўсё сапсавала.
Скончыўся 72-гадзінны тэрмін паўторнага затрыманьня нашаніўцаў Ягора Марціновіча, Андрэя Дынько і Андрэя Скурко. 21 ліпеня ім мусілі або выбраць меру стрыманьня і перавесьці ў СІЗА, або вызваліць.
21 ліпеня Расея пачынае накіроўваць свае вайсковыя падразьдзяленьні ў Беларусь для падрыхтоўкі да ўдзелу ў сумесным стратэгічным вучэньні ўзброеных сіл дзьвюх краін.
Былы зьняволены Максім, які адбываў пакараньне ў папраўчай калёніі № 3 «Віцьба» і выйшаў у ліпені, расказаў праваабаронцам пра ўмовы ўтрымання палітвязьняў і стаўленьне да іх з боку іншых арыштантаў і адміністрацыі.
21 ліпеня літоўская мытная служба паведаміла аб затрыманьні грузавога аўтамабіля, які ўяжджаў у Літву зь Беларусі з 21,5 тоны драўляных панэляў. Прасканаваўшы грузавік, мытнікі выявілі больш за 300 тысяч пачак цыгарэт Minsk Capital MS.
У Беларусі працягваецца перасьлед за выказваньне грамадзянскай пазыцыі, штодзённа адбываюцца арышты людзей і ператрусы ў іхных дамах. Свабода сочыць за падзеямі.
Колькасьць выпадкаў незаконнага перасячэньня мяжы зь беларускага боку на літоўскі ўжо ў 27 разоў перавысіла леташні паказьнік.
Прыём перадач для людзей, якiя ўтрымлiваюцца ў ЦІП і ў ІЧУ ГУУС Менгарвыканкаму, «у мэтах зьмяншэньня рызык, зьвязаных з распаўсюдам COVID-19», ажыцьцяўляецца раз на тыдзень па чацьвяргах.
Палітычным зьняволеным пачалі прыходзіць лісты ад Круглага стала дэмакратычных сілаў (КСДС), які ўзначальвае вызвалены пасьсля сустрэчы ў СІЗА КДБ былы палітвязень Юры Васкрасенскі.
Ад пачатку году па крымінальных артыкулах «за палітыку» асудзілі больш як 500 чалавек, сілавікі правялі ператрусы ў 130 журналістаў. Рэпрэсіі ў лічбах.
Атака адбылася перад выступам прэзыдэнта Гані з нагоды сьвята Ід аль-Адха.
Зь мінулага тыдня не працуе гомельскі партал навінаў «Сильные новости». Ягоны заснавальнік Пятро Кузьняцоў расказаў у сваім telegram-канале аб праверках падатковай, пастанове гарвыканкаму аб ліквідацыі ўстановы.
Суд у ЗША прысудзіў жыхару Флорыды 8 месяцаў турмы ў справе аб штурме Капітолія. Пол Ходжкінз стаў першым абвінавачаным, які атрымаў рэальны тэрмін.
Сьледзтва адмовілася зьмяніць меру ўтрыманьня ў адносінах лідэра Партыі БНФ Рыгора Кастусёва.
Усяго з пачатку 2021 году на мяжы зь Беларусьсю літоўскія памежнікі затрымалі 2158 нелегальных мігрантаў.
Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна ў панядзелак афіцыйна абвінаваціла ўлады Кітаю ва ўзломе сыстэмаў электроннай пошты карпарацыі Microsoft, якія выкарыстоўваюць многія найбуйнейшыя сусьветныя кампаніі, урады і вайсковыя падрадчыкі.
Лукашэнка заявіў, што ў Літве дзейнічаюць злачынныя групоўкі, якія і займаюцца перапраўкай нелегальных мігрантаў. Беларусь гатовая аказаць дапамогу ў барацьбе зь імі, але «не задарма».
19 ліпеня стала вядома, што суд над трэцяй часткай абвінавачаных у «масавых беспарадках» у горадзе летась 10 жніўня пачнецца нанава. Такое рашэньне прынялі ў сувязі з заменай народнага засядацеля.
У кватэры намесьніка міністра ўнутраных спраў Карпянкова доўг за камунальныя плацяжы ўтрая большы, чым у офісе зьняволеных журналістаў “Нашай нівы”, але крымінальнай справы супраць яго не заводзілі.
Сама меней двое ўдзельнікаў мінулагодніх відэазваротаў супраць гвалту сілавікоў, падпалкоўнік запасу Сяргей Шпак і маёр запасу Андрэй Дзечка, апынуліся ў СІЗА КДБ.
Новы Ўсходні мост меліся адкрыць у Горадні ў суботу 17 ліпеня. На ягонае адкрыцьцё чакалі Аляксандра Лукашэнку і вялікае шоў. Аднак урачыстасьць адмянілі за некалькі гадзін да пачатку — частку дарогі змыла залева, другі раз за месяц.
Судовае пасяджэньне па пазове Міністэрства юстыцыі аб прыпыненьні дзейнасьці руху «За свабоду» прызначылі на 27 ліпеня, а яшчэ праз тры дні пасьля гэтага пачнецца такі самы працэс адносна грамадзкага аб'яднаньня «Прававая ініцыятыва».
Загрузіць яшчэ