На захадзе Нямеччыны колькасьць загінулых у выніку катастрафічнай паводкі вырасла да 133 чалавек. Прадстаўнік паліцыі заявіў, што ў фэдэральнай зямлі Рэйнлянд-Пфальц ахвярамі бедзтва сталі больш за 90 чалавек, траўмы рознай ступені цяжкасьці атрымалі каля 620 чалавек.
Улады ЗША расьсьледуюць прычыны зьяўленьня дзіўных болевых адчуваньняў у 24 амэрыканскіх чыноўнікаў, якія працуюць у Вене. У іх выявіліся неспэцыфічныя сымптомы, падобныя да так званага «гаванскага сындрому», пагаршэньня здароўя дыпляматаў, якое можа быць зьвязанае з узьдзеяньнем Расеі.
14 ліпеня па ўсёй Беларусі прайшлі ператрусы, допыты і затрыманьні праваабаронцаў, журналістаў, грамадзкіх актывістаў, сябраў некамэрцыйных арганізацый. Сёньня некаторых зь іх вызвалілі.
Як паведаміла Крымінальная служба мытні, кантрабанда была выяўленая ў грузавіку Scania, за рулём якога знаходзіўся грамадзянін Беларусі. Кіроўца дэкляраваў, што вязе транзытам празь Літву ў Польшчу 20,5 тон драўніны.
Беларускіх кнігароў падазравалі ва ўхіленьні ад падаткаў у буйных памерах. Як паведаміў Свабодзе дырэктар выдавецтва «Кнігазбор» Генадзь Вінярскі, сёньня ён наведаў Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў, дзе даведаўся пра спыненьне справы.
Дзяржаўнае бюро бясьпекі Міністэрства ўнутраных спраў Літвы паведаміла, што ў пятніцу на літоўска-беларускай мяжы затрымалі 121 мігранта, якія перайшлі мяжу незаконна.
Прэсавая канфэрэнцыя пад назвай «Хто выйграе ад разгрому грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі», арганізаваная Прэс-клюбам, прайшла 16 ліпеня ў онлайн-фармаце.
Сьледчы камітэт заявіў, што атрымаў інфармацыю пра быццам бы датычнасьць шэрагу НДА і СМІ да ценявога руху фінансавых сродкаў.
Дзяржаўнае бюро бясьпекі Міністэрства ўнутраных спраў Літвы паведаміла, што з пачатку 2021 году на літоўска-беларускай мяжы затрымалі 1902 чалавек, якія спрабавалі перайсьці мяжу.
Вярхоўная Рада Ўкраіны прызначыла Дзяніса Манастырскага міністрам унутраных справаў пасьля адстаўкі з гэтай пасады Арсэна Авакава.
Пакуль не ўдакладняецца, калі і дзе яны праходзілі навучаньне.
14 ліпеня затрымалі шэраг праваабаронцаў у крымінальнай справе, дзе фігуруюць два артыкулы КК — 342-ы і 243-ы.
У некалькіх рэгіёнах Нямеччыны апошнія дні ішлі моцныя дажджы. У выніку адразу ў некалькіх фэдэральных землях пачаліся паводкі — у Вэстфаліі, Рэйнлянд-Пфальцы, Саары, шэрагу рэгіёнаў зямлі Гесэн. Таксама паводкі адбыліся ў асобных рэгіёнах Саксоніі.
Расейскі рок-музыка і актор Пётар Мамонаў 15 ліпеня памёр на 71-м годзе жыцьця. Прычынай сьмерці стала каранавірусная інфэкцыя.
14 ліпеня быў нанесены ўдар па беларускай грамадзянскай супольнасьці. Адбыліся ператрусы ў офісах 23 няўрадавых арганізацый — ад праваабарончых да творчых саюзаў, дасьледчыцкіх цэнтраў. Затрымана прынамсі 9 праваабаронцаў.
Пасьля ператрусу 14 ліпеня офіс Беларускай асацыяцыі журналістаў апячатаны, доступ туды забаронены. Між тым Мін'юст патрабуе ад БАЖ ліквідаваць свае заўвагі цягам сутак.
Няўрадавая арганізацыя «Гендэрныя пэрспэктывы» пасьля візыту сілавікоў заявіла, што вымушана згортвае працу гарачай лініі для пацярпелых.
Берасьцеец Андрэй Леванюк 14 чэрвеня пачаў адбываць пакараньне ў гарадзкім СІЗА-7, а празь месяц выйшаў на волю.
Учора да поўначы Сьвятлана Алексіевіч мела ляцець з Бэрліну ва Ўроцлаў на імпрэзу з удзелам іншай нобэлеўскай ляўрэаткі, польскай пісьменьніцы Вольгі Такарчук. На лётнішчы яе затрымалі з прычыны таго, што пры ёй, маўляў, была бомба. Пра гэта паведамляе ў Фэйсбуку Фундацыя Вольгі Такарчук.
У Onliner паведамілі пра DDoS-атаку. У «Сильных новостях» шукаюць прычыны блякаваньня сайту.
Першае пасяджэньне ў справе ў Вярхоўным судзе заплянавалі на 19 ліпеня.
Суд у Мікалаеўскай вобласьці Ўкраіны прызнаў вінаватым кіроўцу мікрааўтобуса, які 20 ліпеня 2018 году ўрэзаўся ў грузавік, што стаяў на адэскай трасе каля мястэчка Крывое Возера з парушэньнямі правіл аварыйнага прыпынку.
Кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага затрымалі ў рамках крымінальнай справы.
Берасьцейскаму актывісту Андрэю Шарэнду ў Беларусі пагражала да 5 гадоў пазбаўленьня волі. Яго абвінавацілі ў паклёпе на Лукашэнку (артыкул 367 КК). 4 чэрвеня ягоную жонку, актывістку «Эўрапейскай Беларусі» Паліну Шарэнду-Панасюк асудзілі на 2 гады.
Амбасадарка ЗША ў Менску Джулі Фішэр пракамэнтавала апошнія факты масавага перасьледу грамадзкіх арганізацый у Беларусі.
Саломенскі суд Кіева вызваліў з-пад варты колішняга камандзіра добраахвотніцкага батальёну «Данбас» Сямёна Сяменчанку пад кругласуткавы хатні арышт з нашэньнем электроннага бранзалета сачэньня.
Праваабарончыя арганізацыі добрасумленна выконвалі ня толькі сваю місію. Яны шмат гадоў рабілі за дзяржаву і яе працу: дапамагалі людзям з інваліднасьцю, рэгіянальным актывістам, бізнэсоўцам і многім іншым. А цяпер рэжым неабдумана помсьціць тым, без каго яго існаваньне скончыцца яшчэ хутчэй.
Праваабаронцу і рэдактара парталу orsha.eu Ігара Казьмерчака забралі на допыт у Сьледчы камітэт Віцебскай вобласьці, а ягоную «Цудоўную краму» тым часам высяляюць з арандаванага памяшканьня.
Адваката Антона Гашынскага, які бараніў палітвязьняў Віталя Шклярава, Андрэя Аляксандрава і іншых, пазбавілі ліцэнзіі.
Дзьве камэры відэаназіраньня згарэлі ўначы на трасе М1. Здарылася гэта на тэрыторыі Стаўпецкага раёну.
Рашэньне Канстытуцыйнага суду, якое тычыцца закону «Аб зьмяненьні законаў у пытаньнях абароны сувэрэнітэту і канстытуцыйнага ладу», апублікавалі 14 ліпеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Ранкам 14 ліпеня супрацоўнікі КДБ прыйшлі да 26-гадовага жыхара Гомля Артура Юсупава. Ён мае інваліднасьць праз хваробу Бехцерава, ходзіць і стаіць зь цяжкасьцю.
Суд Цэнтральнага раёну Гомля 14 ліпеня вынес прысуд у крымінальнай справе 17-гадовага Мікіты Залатарова.
Грамадзяніна Ўкраіны, ураджэнца Чарнігаўскай вобласьці, асудзілі на 4 гады пазбаўленьня волі з выпрабавальным тэрмінам на 2 гады за спробу перавезьці ў Беларусь 938,1 грама выбуховых рэчываў.
Паводле памежнай службы Літвы, гэта найменшы сутачны паказчык у ліпені.
У Менскім гарадзкім судзе пачаўся разгляд скаргі асьветніцка-сацыяльнай арганізацыі «Зьвяно» на Міністэрства юстыцыі Беларусі. «Зьвяно» дамагаецца адмены папярэджаньня, якое міністэрства вынесла арганізацыі ў чэрвені.
Раніцай 14 ліпеня сілавікі прыйшлі зь ператрусам да праваабаронцаў і ў іншыя няўрадавыя арганізацыі. Вядома пра затрыманьне больш дзясятка чалавек.
13 ліпеня на 47-й сэсіі Рады па правах чалавека ААН ухвалілі рэзалюцыю аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
13 ліпеня прысуд вынес суд Шклоўскага раёну. Да суду Павал Пятроўскі знаходзіўся трое сутак у Шклоўскім РАУС.
Кампанія NT Marine, якая зарэгістраваная ў Эстоніі і мае эксклюзіўнае права на пастаўку вугалю з Расеі ва Ўкраіну, зьвярнулася ў суд Ізраілю па вырашэньне пытаньня аб аплаце вугалю, пастаўленага для кіпрскай кампаніі Sanderlyn, зьвязанай з украінскім алігархам Ігарам Каламойскім.
Праблема спрашчэньня ўвозу мігрантаў на тэрыторыю ЭЗ беларускімі ўладамі была адной з тэмаў учорашняй сустрэчы ў Брусэлі кіраўнікоў дыпляматыі краін Эўразьвязу.
За «спробу падпалу» дома Гайдукевіча КДБ распачаў крымінальную справу за тэрарызм.
У Беларусі працягваецца перасьлед за выказваньне грамадзянскай пазыцыі, штодзённа адбываюцца арышты людзей і ператрусы ў іхных дамах. Свабода сочыць за падзеямі.
Чацьвёра знаходзяцца ў ІЧУ ў Мазыры, аднаго з затрыманых адправілі ў СІЗА-3 у Гомель.
Пасяджэньне парлямэнту Грузіі было перапынена пасьля таго, як туды ўварваліся апазыцыйныя журналісты і лідэры грамадзкіх актывістаў. Паміж імі і дэпутатамі ад кіроўнай партыі «Грузінская мара» адбылася бойка.
На партале Onliner ад канца восені мінулага году працавала прэмадэрацыя. Але цяпер магчымасьці камэнтаваць тэксты ня будзе. У рэдакцыі патлумачылі прычыну.
Згодна папярэдняй інфармацыі, Аляксандра Івуліна паўторна затрымалі як падазраванага ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія парушаюць грамадзкі парадак (ч. 1 арт. 342 КК). Ён ня выйшаў на волю пасьля 30 дзён адміністрацыйнага арышту нібыта за сьцяг на акне.
Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей у інтэрвію расейскаму прапагандысту з тэлеканалу Russia Today Канстанціну Прыдыбайлу расказаў пра магчымасьць адкрыцьця авіярэйсу ў Крым.
Загрузіць яшчэ