У горадзе Лёнданэры ў Паўночнай Ірляндыі падчас беспарадкаў вечарам 18 красавіка была забітая стрэлам у галаву журналістка — рэдактар амэрыканскага выданьня Mediagazer Лайра Макі.
Цела знайшлі каля 13 гадзінаў 19 красавіка, без прыкметаў жыцьця і без прыкметаў гвалтоўнай сьмерці. СК праводзіць праверку.
Старшыня Жырмунскага сельсавету Воранаўскага раёну на Горадзеншчыне Мечыслаў Швед не вярнуўся дадому 16 красавіка. Праз двое сутак яго так і не знайшлі. Родныя ня маюць здагадак, куды ён мог падзецца.
У Менску затрыманы беспрацоўны мужчына 1978 году нараджэньня, якога падазраюць у гвалтоўных дзеяньнях сэксуальнага характару ў дачыненьні дзьвюх родных малалетніх дачок, паведамляе прэс-служба МУС.
У каталіцкім храме Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла ў вёсцы Рамні на Гарадоччыне 17 красавіка здарыўся пажар.
Былы прэзыдэнт Пэру Алан Гарсія памёр у шпіталі Лімы пасьля спробы самагубства падчас затрыманьня па справе аб карупцыі.
На паркінгу менскага гандлёвага цэнтру Galleria Minsk загарэўся аўтамабіль, паведамілі ў Міністэрстве надзвычайных сытуацый.
Увечары 16 красавіка ў Маладэчне з вышыні ўпаў 15-гадовы падлетак, піша БелТА. Сьледчы камітэт высьвятляе акалічнасьці здарэньня.
17 красавіка падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Папа Францішак выказаў салідарнасьць з францускім народам пасьля пажару ў парыскім саборы Нотр-Дам.
У Туркмэністане ўжо тыдзень працягваюцца праліўныя дажджы. 13 красавіка сталіцу краіны Ашгабат пасьля залевы затапілі гразевыя патокі: вуліцы ператварыліся ў рэкі, быў спынены рух транспарту і цягнікоў, затапіла падвалы і падземныя пераходы.
Супрацоўнікі сабора Парыскай Божай Маці выклікалі пажарнікаў толькі праз 23 хвіліны пасьля таго, як спрацавала пажарная сыгналізацыя.
Адказны сакратар Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі — БНФ Алесь Чахольскі 16 красавіка накіраваў у Генэральную пракуратуру скаргу ў сувязі з новым зносам крыжоў у Курапатах. Пра гэта палітык паведаміў на пасяджэньні круглага стала з удзелам абаронцаў Курапатаў у Менску.
На аднаўленьне Сабору Парыскай Божай Маці, які моцна пацярпеў ад маштабнага пажару, за содні сабралі каля 600 мільёнаў эўра
Аляксандар Лукашэнка 16 красавіка выказаў спачуваньні прэзыдэнту Францыі Эмануэлю Макрону і францускаму народу з прычыны пажару ў саборы Парыскай Божай Маці, піша БелТА.
Моцны пажар у саборы Парыскай Божай Маці зьнішчыў шпіль будынка і ўсе драўляныя канструкцыі, якія падтрымлівалі дах. Відэа Reuters.
Вайсковец 120-й мэханізаванай брыгады Андрэй Макаед па-ранейшаму ў мэдыкамэнтознай коме, але лекары адзначаюць, што ў яго назіраецца станоўчая дынаміка.
Ад дзеяньняў 36-гадовага гарадзенца пацярпелі прынамсі чацьвёра хлопцаў-падлеткаў. Яго затрымалі.
Парыскі пракурор Рэмі Эйтз заявіў, што пажар у саборы Парыскай Божай Маці, хутчэй за ўсё, быў выпадковасьцю.
Вянок зь церняў, туніка Людовіка IX, званы... Што пашкоджана, а што ўратавалася.
Міліцыя сьцьвярджае, што мужчына 1978 году нараджэньня быў нецьвярозы падчас тэлефанаваньня.
Французы сьпяваюць хрысьціянскую песьню "Сьвятая Марыя" ў той час, калі пажарныя ратуюць сабор Парыскай Божай Маці ад агню.
Прэзыдэнт Францыі абвясьціў збор сродкаў на адбудову сабора Парыскай Божай Маці і падзякаваў пажарным ад усяго народу Францыі за іх адвагу і адданасьць.
Прадстаўнік францускай пажарнай службы паведаміў у эфіры францускага тэлебачаньня, што «канструкцыя сабору Божай Маці уратаваная і цалкам захаваная».
Магутны пажар увечары 15 красавіка зьнішчыў усе драўляныя канструкцыі даху ў саборы Парыскай Божай Маці.
Тыя кажуць, што гэта магло б зьнішчыць сабор Парыскай Божай Маці.
«Калі яны абрынецца, можаце сабе ўявіць маштаб пашкоджаньняў»
15 красавіка ў саборы Парыскай Божай Маці пачаўся моцны пажар. Абрынуўся шпіль будынку.
Прычыны пажару пакуль невядомыя. Тэлеканал France 2 паведаміў, што паліцыя разглядае пажар як ненаўмысны.
Больш за месяц Міністэрства ўнутраных спраў не дае інфармацыі пра зьнікненьне з публічнай прасторы начальніка мэдычнай службы дэпартамэнту фінансаў і тылу МУС па Магілёўскай вобласьці Сяргея Максімава.
Ізраільскі вайскова-аналітычны партал Debka са спасылкай на замежных выведнікаў перадаў пра сьмерць беларускіх спэцыялістаў у Сырыі. У Міністэрстве замежных спраў Беларусі і Дзяркамжваенпраме гэтую інфармацыю абверглі.
«Сапраўды, такая спроба заблякаваць дарогу мела месца ў мінулую пятніцу, 13 красавіка. Але пытаньне ўжо ўрэгуляванае і работы працягваюцца».
Шчасьлівы выпадак дапамог францускім сьледчым знайсьці пярсьцёнак коштам у 1 мільён даляраў, які быў выкрадзены ў Парыжы ў пачатку красавіка.
Па факце падзеньня з вышыні 21-гадовага вайскоўца ў Менску Сьледчы камітэт пачаў крымінальную справу.
40-гадовы мужчына раніцай 13 красавіка сьвядома і ня раз біў сваёй машынай аўтамабіль пасла Натальлі Галібарэнкі, які стаяў ля будынка амбасады, а таксама пашкодзіў яшчэ некалькі аўтамашын побач.
Мінчанцы Наталіне Макаед паведамілі з вайсковай часткі ва Ўруччы, што яе сын Андрэй, які служыў сувязістам у 120-й асобнай мэханізаванай брыгадзе, трапіў у шпіталь і ўведзены ў стан штучнай комы, у яго сур’ёзныя ўнутраныя пашкоджаньні.
Супрацоўнікам МНС 13 красавіка аб 11.02 паступіла паведамленьне пра ўзгараньне травы ў яры каля Дняпра ў гарадзкім пасёлку Стрэшын, што ў Жлобінскім раёне. Ратаўнікі выявілі, што на схіле яра, на кучы сьмецьця знаходзіцца абгарэлае цела мужчыны.
Газэта The Times назвала горад Солсбэры, дзе ў летась ад атручваньня пацярпелі былы супрацоўнік расейскай вайсковай выведкі Сяргей Скрыпаль і яго дачка Юлія, найлепшым месцам для пражываньня ў Вялікай Брытаніі.
Дзяржаўная памежная служба Украіны паведаміла пра затрыманьне ў Валынскай вобласьці трох мясцовых жыхароў без дакумэнтаў падчас іхнае спробы несанкцыянавана перасекчы мяжу на падводах з 28 мяхамі сала.
Невядомы мужчына ўрэзаўся ў дыпляматычны аўтамабіль, на якім езьдзіць амбасадар Украіны ў Вялікабрытаніі Натальля Галібарэнка. Інцыдэнт адбыўся непадалёк ад украінскай амбасады ў Лёндане, калі машына стаяла на паркоўцы.
Зьніклы 10 красавіка ў Камянецкім раёне двухгадовы Ваня Валошын знойдзены сёньня мёртвым. Гэтую інфармацыю Радыё Свабода пацьвердзілі ў пошукавым атрадзе «Анёл».
Двухгадовы Ваня Валошын зьнік 10 красавіка ў берасьцейскай вёсцы Любашкі. У вёсцы сабраліся на пошукі больш за сотню валянтэраў. А шматлікая сям’я Валошыных кажа, што ўсе гэтыя дні «не вылазіць» зь міліцыі.
У пошуках хлопчыка ўдзельнічаюць 93 валянтэры.
У расейскім горадзе Цюмені з 700 тысячамі жыхароў сілавікі падчас перастрэлкі забілі меркаваных прыхільнікаў групоўкі «Ісламская дзяржава».
Былы славацкі вайсковец Міраслаў Марчэк прызнаўся ў забойстве журналіста Яна Куцьяка і яго нявесты Марціны Кушніравай.
СК завёў крымінальную справу ў дачыненьні да 18-гадовага жыхара Ліды. Яго падазраюць у прычыненьні сьмерці па неасьцярожнасьці.
Пошукі працягваюцца трэці дзень. Па факце зьнікненьня малалетняга Вані Валошына ў Камянецкім раёне завялі крымінальную справу.
Паліцыя Эквадору затрымала паплечніка заснавальніка Wikileaks Джуліяна Асанжа. Міністар унутраных справаў Эквадору Марыя Паула Рома не назвала ягонага імя, паведаміўшы, што ён затрыманы ў «сьледчых мэтах».
З хаты жанчыны зьнік кампутар, які знайшлі ў падазраваных.
Яны сьцьвярджаюць, што сталі ахвярамі перасьледу за спробы супрацьдзейнічаць гандлю наркотыкамі.
Загрузіць яшчэ