Былы славацкі вайсковец Міраслаў Марчэк прызнаўся ў забойстве журналіста Яна Куцьяка і яго нявесты Марціны Кушніравай.
СК завёў крымінальную справу ў дачыненьні да 18-гадовага жыхара Ліды. Яго падазраюць у прычыненьні сьмерці па неасьцярожнасьці.
Пошукі працягваюцца трэці дзень. Па факце зьнікненьня малалетняга Вані Валошына ў Камянецкім раёне завялі крымінальную справу.
Паліцыя Эквадору затрымала паплечніка заснавальніка Wikileaks Джуліяна Асанжа. Міністар унутраных справаў Эквадору Марыя Паула Рома не назвала ягонага імя, паведаміўшы, што ён затрыманы ў «сьледчых мэтах».
З хаты жанчыны зьнік кампутар, які знайшлі ў падазраваных.
Яны сьцьвярджаюць, што сталі ахвярамі перасьледу за спробы супрацьдзейнічаць гандлю наркотыкамі.
Сьледчы камітэт Беларусі вярнуў супрацоўнікам тэлеканалу «Белсат» забраную падчас ператрусу 9 красавіка тэхніку і папрасіў прабачэньня.
Хлопчык Ваня Валошын, якому яшчэ няма двух гадоў, выйшаў з дому ў вёсцы Любашкі ў Камянецкім раёне на Берасьцейшчыне ўдзень 10 красавіка.
11 красавіка 2011 году ў 17.45 на станцыі менскага мэтро «Кастрычніцкая» адбыўся выбух самаробнай бомбы, ад якога загінула і памерла ад ран 15 чалавек, а больш за 300 чалавек атрымалі раненьні і траўмы.
У гэтай гісторыі і пацярпелыя, і падазраваныя раней былі судзімыя. Аднаго з пацярпелых судзілі 9 разоў.
Як сьцьвярджаюць сьледчыя, цягам ночы бацька «неаднаразова браў дзіця на рукі, але ад моцнага алькагольнага ап’яненьня падаў разам зь ім на падлогу», ад гэтага ў дзіцяці траўмы (пятля на шыі ніяк ня згадваецца).
8 красавіка ў рацэ Сож у Крычаве патанула 41-гадовая жанчына. Яна працавала ў дзіцячым садку, загадчыцу якога нядаўна затрымалі за хабар.
Жыхары дзьвюх вуліцаў у Лідзе выявілі ранкам, што нехта пракалоў 23 шыны іх аўтамабіляў і зьвярнуліся ў міліцыю.
Паводле прадстаўніка Сьледчага камітэту Сяргея Кабаковіча, на 4 маладых хакеістаў заведзена крымінальная справа па 1 і 2 частках 328-га артыкула Крымінальнага кодэксу — распаўсюд наркотыкаў.
Сёньня ў Польшчы ўзгадваюць ахвяраў авіякатастрофы прэзыдэнцкага лайнэра 10 красавіка 2010 года. У выніку гэтага здарэньня загінулі прэзыдэнт Лех Качыньскі, ягоная жонка Марыя і яшчэ 94 пасажыры самалёту ТУ-154.
Прадстаўнік АБСЭ ў пытаньнях свабоды СМІ Арлем Дэзір асудзіў ператрус ў адным зь менскіх офісаў тэлеканалу «Белсат».
За першую дэкаду красавіка на расейска-беларускай адміністрацыйнай мяжы мабільныя групы Рассельгаснагляду затрымалі амаль чатыры дзясяткі транспартных сродкаў з санкцыйнай прадукцыяй бязь фітасанітарных дакументаў. Зь іх 36 — зь яблыкамі і грушамі, гаворыцца на сайце ведамства.
Героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра ператрус і вынас тэхнікі тэлеканалу «Белсат» сьледчымі.
Міліцыю не пыталі, але яна адказала, што адмаўляецца разглядаць зварот па сутнасьці.
Раніцай 9 красавіка ў адзін зь менскіх офісаў незалежнага тэлеканалу «Белсат» зь ператрусам прыйшлі міліцыянты. Тлумачым, што адбылося, максымальна каротка.
Супрацоўніца дзіцячага садку патанула ўчора ў рацэ Сож у Крычаве. Вадалазы працягваюць шукаць цела яе 78-гадовай маці, чые рэчы знайшлі на беразе ракі.
«Не павінна быць так, што адзін чалавек адчуў сябе абражаным, а на ягоную абарону становіцца ўся дзяржаўная машына, міліцыя, сьледчыя, дазнавальнікі».
«Ніякага абвінавачаньня супраць мяне няма, я быў як прысутны падчас ператрусу. Сьледчы забараніў разгалошваць, на падставе якога артыкулу вядуцца дзеяньні. Але ператрус паводле крымінальнай справы».
У адзін зь менскіх офісаў тэлеканалу «Белсат» прыйшлі міліцыянты, ад 8:50 яны робяць ператрус. Сьледчы камітэт растлумачыў: гэта сьледчыя дзеяньні па справе за «паклёп».
Гэта не ператрус, а сьледчыя дзеяньні, і не ў офісе, а ў кватэры, і наогул «Белсат» ня лічыцца СМІ, адзначылі ў СК.
На сайце памылкова паведамілі, што затрымалі генэрала Андрэя Шведа, які быў абвінаваўцам у справе выбуху ў менскім мэтро.
У адзін зь менскіх офісаў тэлеканалу «Белсат» прыйшлі міліцыянты, яны робяць ператрус.
Бок абвінавачаньня сьцьвярджае, што жыхар Мэрылэнду быў натхнёны тэрактам у Ніцы.
Бацькі заявілі, што прычынай ягонай сьмерці мог стаць выпадак гвалту ў вучэльні. Адміністрацыя вучэльні гэта адмаўляе. Сьледчы камітэт вядзе праверку.
У Вільні затрыманы былы амбасадар Літвы ў Расеі, генэральны дырэктар Літоўскай асацыяцыі палат гандлю, прамысловасьці і рамёстваў Рымантас Шыдлаўскас.
У францускім Лілі паліцыя затрымала шасьцярых чалавек, абвінаваціўшы іх у нападах на крамы, зьвязаныя з продажам мяса.
«Калі я разгарнуў той пакет, быў зьдзіўлены. Я адразу зразумеў, што гэта правакацыя. Вядома, праваабаронцы папярэджвалі нас, што розныя падобныя сытуацыі могуць быць. Але мы неяк не зьвярнулі на гэта ўвагу».
Як паведаміў карэспандэнт Радыё Свабода зь месца падзеі, каля 20.45 у будынак зноў сталі запускаць усіх людзей.
Настаяцель храма-помніка Ўсіх Сьвятых протаярэй Фёдар Поўны, якога часам называюць духоўнікам кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, адказаў на пытаньне «Нашай Нівы» наконт сытуацыі ў Курапатах.
Прэзыдэнт карпарацыі Boeing Дэніс Мюіленбург афіцыйна прызнаў, што прычынай катастрофы самалётаў «Boeing-737 MAX» у Інданэзіі і Этыёпіі ў апошнія месяцы стала некарэктная праца праграмнага забесьпячэньня.
Гаворка пра так званыя «адкаты» — незаконныя грашовыя выплаты за кантракты.
Абодва былі затрыманыя і ўчора — нібыта для «высьвятленьня асобы». Багінская тады ішла «прысароміць» будаўнікоў, Севярынец спрабаваў правесьці стрым.
Патроны, знойдзеныя ў машына, у якой ехаў адзін з ініцыятараў мясцовага рэфэрэндуму супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу пад Берасьцем Майсей Мазько, «зьяўляюцца боепрыпасамі да некалькіх відаў пісталетаў, вінтовак, карабінаў і ружжаў».
Кінарэжысэр Георгій Данэлія памёр у Маскве на 89-м годзе жыцьця.
«Как у старыя добрыя ўрэмена». Музыка і мастак Лявон Вольскі на сваёй старонцы ў фэйсбуку паставіў карцінку з нагоды дзеяньняў улады ў Курапатах.
Ён сьцьвярджаў, у Курапатах праходзяць плянавыя работы ўдобраўпарадкаваньні, мантуюцца агароджы, «выдаляюцца незаконна ўстаноўленыя спаруды». Дакумэнтаў не паказаў нават дэпутатцы.
Машына зьвезла двух актывістаў у невядомым кірунку. Міліцыянты на месцы адмовіліся камэнтаваць затрыманьне.
Намесьніца начальніка Ўпраўленьня па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Натальля Хвір ня ведае, што адбываецца ў Курапатах, і накіравала Свабоду да мясцовых уладаў.
Намесьніца начальніка Ўпраўленьня аховы гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Натальля Хвір ня ведае, што адбываецца ў Курапатах, і накіравала Свабоду да мясцовых уладаў.
«Мне сказалі, што нікога не хвалюе мой стан здароўя, правілы для ўсіх аднолькавыя».
Як перадае карэспандэнт Свабоды, выкопваюць і вывозяць крыжы, якія мінулым летам ставіў Зьміцер Дашкевіч з паплечнікамі з боку рэстарацыі «Поедем поедим».
У нядзелю на поўначы Польшчы ў горадзе Кашалін група каталіцкіх сьвятароў зладзіла публічнае спаленьне кніг, якія, як яны сьцьвярджалі, зьяўляюцца блюзьнерскімі.
У Магілёве расьсьледуюць крымінальную справу адносна дваіх хлопцаў і дзяўчыны, якія шукалі ў інтэрнэце «нацыстаў» і прызначалі ім сустрэчу, каб правучыць.
А 7:00 3 красавіка ўкраінскія ратавальнікі патушылі пажар, які ўзьнік днём 2 красавіка ў Чарнобыльскай зоне адчужэньня, паведамляе Дзяржаўная служба Ўкраіны па надзвычайных сытуацыях.
Загрузіць яшчэ