На будоўлі менскага «Газпрам-цэнтру» 30 сакавіка загінуў 52-гадовы рабочы. На яго ўпала 10-мэтровая жалезабэтонная пліта, піша Tut.by.
На поўначы Польшчы ў горадзе Кашалін група каталіцкіх сьвятароў зладзіла публічнае спаленьне кніг, якія, як яны сьцьвярджаюць, зьяўляюцца блюзьнерскімі.
У сталіцы Вэнэсуэлы Каракасе група ўзброеных людзей у цывільным адзеньні адкрыла агонь па ўдзельніках пратэстаў супраць чарговага адключэньня электрычнасьці.
Увечары 31 сакавіка каля Камароўскага рынку ў Менску была затрыманая 15-гадовая Эмілія П. У Камароўскім РУУС карэспандэнту Свабоды пацьвердзілі: дзяўчына правяла ноч у ізалятары на завулку Акрэсьціна, суд мае адбыцца сёньня.
Суўладальніца расейскай авіякампаніі S7 Натальля Філёва загінула падчас авіякатастрофы ў Нямеччыне. Гэтую інфармацыю пацьвердзілі ў прэсавай службе кампаніі S7.
У Люўры ня ведаюць, дзе знаходзіцца палатно Леанарда да Вінчы «Збаўца сьвету», якое стала найдаражэйшай карцінай з калі-небудзь прададзеных на аўкцыёне.
Да пяці гадоў пазбаўленьня волі пагражае чалавеку, які паведаміў аб ілжывым мінаваньні менскіх гандлёвых цэнтраў Galileo, «Замак» і чыгуначнага вакзалу сталіцы. Пра гэта на сваім сайце паведамляе Сьледчы камітэт Беларусі.
Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным тэлеграм-канале Сьледчага камітэту.
Праваахоўнікі Кіева правяраюць інфармацыю аб замінаваньні гатэлю «Ўкраіна», паведамляе прэс-служба Нацыянальнай паліцыі.
Афіцыйны прадстаўніца Сьледчага камітэту Юлія Ганчарова распавяла пра прычыны эвакуацыі гандлёвых цэнтраў і вакзалаў у Менску.
Раней сёньня наведнікаў гандлёвых цэнтраў Galileo і «Замак» выводзілі на вуліцу супрацоўнікі праваахоўных органаў. Таксама сіламі міліцыі і МНС быў ачэплены корпус аўтавакзалу «Цэнтральны» і гандлёвага цэнтру Galileo.
Паліцыя затрымала жыхара гораду Барзна Чарнігаўскай вобласьці. Яго падазраюць у спробе падпалу выбарчага ўчастку, паведамляе Міністэрства ўнутраных справаў.
Лідэр прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці Генадзь Фядыніч, які адбывае 4-гадовае пакараньне «хатняй хіміяй», паведаміў, што да яго ў кватэру прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і затрымалі, западозрыўшы, што ён у нецвярозым стане.
Улады Бурундзі ўвялі забарону на вяшчаньне міжнародных мэдыякарпарацый «Голас Амэрыкі» і ВВС. Гэтая забарона таксама распаўсюджваецца на мясцовых журналістаў, яны пазбаўлены права супрацоўнічаць з «Голасам Амэрыкі» і ВВС.
Амэрыканскія сьледчыя высьветлілі, што крушэньне самалёта «Боінг-737 Макс» ў Этыёпіі зьвязана з працай электронных сыстэм на борце судна.
Мінабароны сьцьвярджае, што «самавольнае пакіданьне часткі» не зьвязанае зь нейкімі проціпраўнымі дзеяньнямі да ўцекача.
Абвінавачаны ў двайным забойстве вучань Стаўпецкай сярэдняй школы № 2 сваю віну прызнаў часткова. Да яго ўжытая мера стрыманьня ў выглядзе ўзяцьця пад варту. Пра гэта паведамілі ў Галоўным сьледчым упраўленьні Сьледчага камітэту Беларусі.
«Сказалі, маўляў, усе разумеюць, — тлумачыць бацька дзяўчыны. — Але нібыта ёсьць унутраная інструкцыя, і хто няправільна там праходзіць, трэба рэагаваць».
Карпарацыя Boeing абвясьціла аб выпуску электроннай «латкі» для праграмнага забесьпячэньня бартавой апаратуры авіяляйнэраў 737 MAX.
У Казахстане разьбіўся вайсковы гелікоптэр, на борце якога было 13 чалавек.
У Віцебскай вобласьці затрымалі 59-гадовага жыхара Шаркаўшчыны, якога падазраюць у пэдафіліі. Устанавілі чатырох пацярпелых, паведаміў Сьледчы камітэт Беларусі.
Гэта найбуйнейшая партыя экстазі, якую знаходзілі ў Беларусі, паведамляе МУС.
Былы саўладальнік расейскай нафтавай карапарацыі ЮКОС і грамадзкі дзяяч Леанід Неўзьлін на сваёй старонцы ў Фэйсбуку пракамэнтаваў выказваньне Аляксандра Лукашэнкі
Пажарныя спрабуюць патушыць буйны пажар, які ўспыхнуў у гандлёвым цэнтры ў сталіцы Азэрбайджану Баку.
Вольскі, Варашкевіч, Вайцюшкевіч і Аракелян анансавалі, што зьбіраюцца прагуляцца па пешаходных вуліцах, могуць мець пры сабе музычныя інструмэнты.
Рада мусульманскай веры ў Францыі падала ў суд на Facebook і YouTube за прамую трансьляцыю, якую вёў Брэнтан Тарант, які расстраляў мячэці ў Крайстчэрчы.
Чалавек у міліцэйскай форме пагражаў журналістам, якія здымалі затрыманьне, адказнасьцю ў тым выпадку, калі відэа трапіць у інтэрнэт безь ягонага дазволу. Журналісты аспрэчылі гэта са спасылкай на заканадаўства. Чалавек у форме адмовіўся назвацца.
«Кажуць, яшчэ на выходных 23.02 і 8.03 ён прыяжджаў дадому ў звальненьне за адзнакі па службе, і нішто не прадказвала бяды».
Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце пашкоджаньня мэмарыяльных аб’ектаў ва ўрочышчы Курапаты. Пра гэта ведамства паведаміла ў афіцыйным Телеграм-канале.
Ізраільскія самалёты ў нядзелю нанесьлі ўдары па пазыцыях ХАМАС у сэктары Газы пасьля таго, як палестынцы кінулі выбуховыя прылады ў памежную загароду падчас «беспарадкаў», гаворыцца ў заяве ізраільскага войска.
У Баранавічах 25 сакавіка на дзіцячай гульнявой пляцоўцы ясьлей-садочку № 40 (на адлегласьці ў 20 мэтраў да будынка дзіцячага сада) знайшлі мінамётную міну дыямэтрам 50 мм часоў Вялікай Айчыннай вайны, паведамляе МНС Беларусі.
23 сакавіка праз падазрэньне ў забойстве быў затрыманы 29-гадовы беларус, які знаходзіўся ў вышуку ў Беларусі за махлярства, а апошні час жыў у Кіеве, паведаміў на сваёй старонцы ў «Фэйсбук» намесьнік начальніка Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны Вячаслаў Аброськін.
Супрацоўнікі гуманітарных арганізацый чакаюць, што колькасьць загінулых вырасьце па меры адступленьня паводкавых водаў
Нарвэскі круізны акіянскі лайнэр Viking Sky пасьля шторму ля берагоў Нарвэгіі і эвакуацыі часткі пасажыраў прыбыў у порт Молдэ.
Больш за 8 700 чалавек былі затрыманыя на акцыях «жоўтых камізэлек» ад самай першай акцыі пратэсту 17 лістапада 2018 году. У справах каля 2 тысяч зь іх былі вынесеныя абвінаваўчыя прысуды.
Яго зьвялі «людзі ў цывільным», пасадзілі ў аўтобус, тэлефон Рымашэўскага недасяжны, іншыя арганізатары ня могуць высьветліць, што зь ім.
Дашкевіч у Ізалятары часовага ўтрыманьня на вуліцы Акрэсьціна. Чакаецца, што заўтра над ім адбудзецца суд.
Лідэр «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч выявіў сёньня некалькі актаў вандалізму на тэрыторыі народнага мэмарыялу ў Курапатах. Вандалы размалявалі сіняй фарбай некалькі памятных знакаў. Пазьней кроплі падобнага колеру абаронцы Курапатаў пабачылі каля ўваходу на тэрыторыю рэстарацыі «Поедем поедим».
Міністарка юстыцыі Баўгарыі Цэцка Цачэва пайшла ў адстаўку пасьля карупцыйнага скандалу. 23 сакавіка яе выклікалі да прэм’ера даць тлумачэньні ў сувязі з набыцьцём элітнай нерухомасьці за заніжаную цану, у чым яе абвінавацілі журналісты і Грамадзкі антыкарупцыйны фонд.
У Курапатах чарговы акт вандалізму. Невядомыя размалявалі фарбай афіцыйны памятны знак і помнік габрэйскім ахвярам НКВД. На абодва аб’екты насеныя «зоркі Давіда», старажытны габрэйскі сымбаль.
Падчас ператрусаў у фэдэральных землях Гэсэн і Райнланд-Пфальц былі затрыманыя 11 чалавек. Паводле дадзеных паліцыі, яны плянавалі тэракт, «які павінен быў забраць як мага больш жыцьцяў няверных».
Удзень 22 сакавіка 38-гадовы мужчына патэлефанаваў у Барысаўскае РУУС і сказаў, што аграгарадок Лошніца замінаваны. Празь некалькі хвілін мужчына патэлефанаваў у міліцыю зноў і паведаміў, што ў Лошніцы замінавалі сярэднюю школу.
Летам 2018 году з гомельскага касьцёла зьнік крыж. Аказалася, злодзей падарыў яго жаночаму праваслаўнаму манастыру. 22 сакавіка крыж у касьцёл прынёс праваслаўны япіскап Стафан.
Супрацоўнікі ДАІ 22 сакавіка затрымалі чатырох актывістаў руху салідарнасьці «Разам», пазьней адпусьцілі. На двух чалавек склалі адміністрацыйныя пратаколы.
Апэратыўнікі Горадзенскай рэгіянальнай мытні выявілі злачынную схему ўвозу аўтамабіляў у Беларусь, паведамілі БелТА ў Дзяржаўным мытным камітэце.
Паліцыя ў Кітаі застрэліла кіроўцу пасьля таго, як ён на аўтамабілі ўрэзаўся ў пешаходаў, у выніку чаго загінулі шэсьць чалавек, яшчэ сямёра атрымалі раненьні і былі шпіталізаваныя.
Вядома пра 47 загінулых і 640 параненых у выбуху на заводзе на ўсходзе Кітаю. Пацярпелі таксама дзеці зь дзіцячага садка побач.
Нямецкі турыст, які адпачываў у Кыргызстане, зьняў на камэру GoPro крушэньне верталёта Мі-8, на якім ён ляцеў з васьмю іншымі пасажырамі.
Бацька зьняволенага ўкраінца Паўла Грыба расказаў, што сын практычна асьлеп на адно вока, а другое бачыць у лепшым выпадку на траціну.
Загрузіць яшчэ