«Што гэта дзеецца? Сьвет варʼяцее!», — так кажуць у Магілёве жыхары дому, каля якога 2 сьнежня знайшлі 9-месячнае дзіця. Хлопчыка выкінулі з гаўбца кватэры на першым паверсе, ён выжыў.
Пракуратура Алматы ў Казахстане паведаміла, што ў горадзе некаторы час працаваў фальшывы суд. Яго арганізавала прадпрымальная жанчына, стварыўшы таварыства «Міжнародны арбітражны суд «Адылет».
Сваякі ахвяр атрымалі папярэджаньне не кантактаваць з журналістамі і не праводзіць пахавальныя цырымоніі.
У групе было дакладнае разьмеркаваньне роляў: прадаўцы часьцяком ня ведалі фасоўшчыкаў, пастаўшчыкоў і арганізатараў, што дазваляла апошнім доўгі час пазьбягаць адказнасьці.
Пасажыр сталічнага аўтобуса № 73 Аляксандар Ю. хацеў купіць талёнчык у кіроўцы, а замест гэтага ўбачыў «канструкцыю з трох пальцаў». Відэа інцыдэнту хлопец размясьціў у інтэрнэце, піша Tut.by.
«Памяць пра француза — не па крывi, успадкаванай ад продкаў, а па пралітай ім крыві».
У Екацярынбургу арыштавалі дваіх падазраваных у справе аб забойстве дзевяцігадовага хлопчыка зь Беларусі. СМІ называюць іх удзельнікамі сэкты «Вучні Хрыста». Адзін з арыштаваных — бацька забітага.
На аўтадарозе М14 у Менскім раёне 2 сьнежня 49-гадовы кіроўца машыны Renault Megane Scenic наехаў на агароджу. Мэталічная канструкцыя ўвайшла ў салён аўто і выйшла праз pаднюю дзьверцу
Парлямэнт Ірака ўхваліў адстаўку прэмʼер-міністра на фоне масавых пратэстаў у краіне. Пра гэта паведамляе Al Jazeera.
Рабаўнікі праніклі ў музэй праз акно на першым паверсе, «разабралі некалькі вітрын, скралі мэдалі і каштоўнасьці», гаворыцца ў заяве паліцыі.
Завершана папярэдняе расьсьледаваньне крымінальнай справы, у якой фігуруе былы намесьнік дзяржаўнага сакратара Савету бясьпекі Беларусі Андрэй Уцюрын.
Першага сьнежня ў Срэценскім раёне Забайкальскага краю пасажырскі аўтобус сарваўся з моста. Загінулі 19 чалавек, у тым ліку двое непаўналетніх, 22 — пацярпелі: стан чатырох ацэньваецца як цяжкі, паведамляе ТАСС.
За стырном аўтамабіля Range Rover быў дэпутат Кіеўскай абласной рады ад «Блёку Пятра Парашэнкі» Вячаслаў Собалеў.
Увечары 30 лістапада на будоўлі жылога дому на праспэкце Дзяржынскага, 19 у Менску абваліліся перакрыцьці некалькіх паверхаў. Агульная плошча абрынаньня склала 400 квадратных мэтраў, піша Міністэрства па надзвычайным сытуацыям.
Раніцай 30 лістапада 26-гадовы кіроўца Peugeot 406 сутыкнуўся з аўтобусам МАЗ, піша ДАІ Віцебскай вобласьці. Пасажыр, які знаходзіўся на заднім сядзеньні машыны памёр. Кіроўцу Peugeot і яшчэ аднаго пасажыра шпіталізавалі з цялеснымі пашкоджаньнямі.
Пацярпелых няма, пашкоджаныя дзьве машыны. Але абвал адбыўся зусім недалёка ад заселенай паловы дому.
Ратавальнікі лічаць, што ў завалах засталося больш целаў, чым удалося выявіць цяпер.
Партыя кантрабандных семак каштавала каля 20 тысячаў рублёў, за гэта могуць аштрафаваць на палову сумы.
Падчас нападу чалавека з нажом у Лёндане загінулі два чалавекі, паведаміла брытанская паліцыя.
Калі распаўсюджваць ідэю ўключанага і адказнага бацькоўства, такіх гісторый стане менш.
29 лістапада 1961 году Горадня страціла свой самы старажытны каталіцкі храм — касьцёл Найсьвяцейшай Марыі Панны — фару Вітаўта.
Актывіста руху «За Свабоду», былога вылучэнца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Андрэя Юркова з Магілёўшчыны вінавацяць у распаўсюджваньні экстрэмісцкіх матэрыялаў (2 частка артыкула 17.11 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях). Яму пагражае штраф да 600 даляраў альбо адміністрацыйны арышт.
У цэнтры Лёндану адбыўся інцыдэнт, паведамляецца пра параненых. Паліцыя, якая прыбыла на месца здарэньня, адкрыла агонь, адзін чалавек затрыманы.
«Сказалі, што арыштоўваюць за гутарку з журналістамі»
У Іраку падчас антыўрадавых акцый пратэсту ў чацьвер, 28 лістапада, загінулі больш за 60 чалавек. Большасьць з іх — мірныя дэманстранты.
У Адэсе на падставе базы зьвестак генсакратарыяту Інтэрполу затрымалі двух беларусаў, завочна арыштаваных СК Беларусі па абвінавачаньні ў раскраданьні 207 тысяч эўра, якія належалі беларускаму «Нафтану».
Прынамсі 33 чалавекі загінулі ў выніку сутыкненьняў паміж сіламі бясьпекі Ірака і антыўрадавымі пратэстоўцамі 28 лістапада. Гэты дзень стаў адным з самых крывавых з тых часоў, як пратэсты ў Іраку пачаліся каля двух месяцаў таму.
У Беларусі за 28 лістапада з галалёднымі траўмамі шпіталізаваныя 137 чалавек, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратарка Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун.
Прадстаўнікі паліцыі Лёндана назвалі прычыны, па якіх у 2016 годзе было прынята рашэньне не праводзіць поўнае расьсьледаваньне абвінавачваньняў, вылучаных супраць чальца брытанскай каралеўскай сям’і, прынца Эндру, герцага Ёркскага
Тры актывісты моладзевых арганізацый затрыманыя паліцыяй за адміністрацыйнае правапарушэньне ў ходзе сутычак каля будынка парлямэнта, дзе апазыцыя ў чарговы раз паспрабавала блякаваць усе ўваходы і зладзіць дэпутатам кіруючай партыі «Грузінская мара» «калідоры ганьбы».
Катэры не на хаду, паколькі расейцы іх «загубілі», выкраўшы ня толькі боепрыпасы, але і абсталяваньне, і нават сантэхніку, уключаючы ўнітазы, кажа камандуючы ВМС Украіны Ігар Варончанка
Гэта наймацнейшы за 40 гадоў землятрус у Альбаніі.
Кіроўца Renault заснуў за стырном і ўехаў у мікрааўтобус Mercedes, 9 чалавек шпіталізавалі. Здарэньне адбылося 26 лістапада ў Маладачанскім раёне.
У РАУС Першамайскага раёну Менску загінула 56-гадовая жанчына. Гэтую інфармацыю Свабодзе пацьвердзілі ва ўпраўленьні Сьледчага камітэту па Менску.
Студэнты Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту ў Вільні 25 лістапада пачалі сэрыю пікетаў каля прадстаўніцтваў асноўных донараў сваёй вучэльні. Студэнты патрабуюць, каб донары паўплывалі на сытуацыю ва ўнівэрсытэце.
Колькасьць крадзяжоў з банкаўскіх картаў беларусаў у студзені — лістападзе 2019 году вырасла больш чым удвая ў параўнаньні з такім жа пэрыядам 2018 году, паведамляе Сьледчы камітэт Беларусі.
У ноч на 26 лістапада адбыўся землятрус магнітудай у 6,4 бала.
У Дрэздэне абрабаваны музэй старадаўніх ювэлірных вырабаў «Зялёнае сховішча» (Grünes Gewölbe).
Ці змаглі зламысьнікі трапіць у памяшканьне, невядома. Але на першым паверсе будынка ў самым цэнтры гораду разьбітае шкло. Чырвона-зялёны сьцяг на будынку спалілі, застаўся толькі абпалены абрывак.
Міжнародны кансорцыюм журналістаў-сьледчых апублікаваў атрыманыя ім ад неназваных крыніц сакрэтныя дакумэнты кітайскіх уладаў аб функцыянаваньні лягераў, у якіх утрымліваюцца мусульмане — жыхары Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна на паўночным захадзе Кітая.
Журналіста Ўладзімера Чудзянцова арыштавалі на два месяцы, паведаміў Свабодзе ягоны адвакат Аляксандар Галіеў.
Другі пілёт пасажырскага рэйса «Аэрафлёта» Масква — Анапа памёр падчас палёту. Борт экстрана прызямліўся ў Растове-на-Доне.
Ролік з назвай «Лукашэнка адпомсьціў. Журналісту падкінулі наркотыкі» ён зьмясьціў на сваім канале ў YouTube.
Абвешчаны конкурс для архітэктараў у Эўразьвязе, каб перабудаваць і пераабсталяваць роднае гняздо Гітлера згодна зь яго цяперашнім прызначэньнем.
Гарадзенец забраў пяцігадовага сына Міхаэля з садку і зьехаў зь ім. Амаль месяц іх ня могуць знайсьці. Маці хлопчыка ўпершыню расказала, за што былы муж мог ёй помсьціць.
Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА Берасьця. Інфармацыю пра затрыманьне Чудзянцова Свабодзе пацьвердзіла яго маці.
Прататып ракеты кампаніі Ілона Маска SpaceX — «Старшип», якая распрацоўваецца для палётаў на Марс, выбухнуў у часе выпрабаваньняў на палігоне ў Тэхасе.
Паліцыя Мальты затрымала чацьвярых чалавек па падазрэньні ў арганізацыі забойства журналісткі Дафнэ Каруаны Галіцыі.
Магілёўскі актывіст незарэгістраванай афіцыйна апазыцыйнай партыі Мікалая Статкевіча Дзьмітры Астапаў расказаў Свабодзе, што яго зьбілі невядомыя за апазыцыйную дзейнасьць.
Загрузіць яшчэ