Акцыя пачалася каля амбасады Беларусі ў Літве, а завяршылася каля галоўнай гарадзкой ёлкі Вільні.
«Ён схапіў мэталічны бар’ер і ўдарыў па пальцах абедзьвюх рук паліцыянта Астраверхава, пасьля чаго пачаў штурхаць, чым нанёс супрацоўніку фізычны боль і пазбавіў яго свабоды перамяшчэньня».
Палкоўнік Алег Алкаеў, колішні начальнік сьледчага ізалятару № 1 у Менску, пракамэнтаваў заяву «былых саслужыўцаў» спэцназаўца Юрыя Гараўскага, які прызнаўся ва ўдзеле ў забойствах апанэнтаў Аляксандра Лукашэнкі.
Былы сьледчы пракуратуры Алег Воўчак лічыць, што заява на сайце асацыяцыі вэтэранаў спэцназу «Честь» старшыні асацыяцыі Дзьмітрыя Паўлічэнкі, а таксама зварот ад імя асацыяцыі наконт сьведчаньняў Юрыя Гараўскага не паўплываюць на грамадзкую думку і на заходніх палітыкаў.
Патрульная паліцыя Роўненскай вобласьці затрымала грамадзяніна Беларусі, які кіраваў грузавым аўтамабілем у стане алькагольнага ап’яненьня і ствараў на дарозе аварыйныя сытуацыі.
У Хабараўскам краі Расеі, у тайзе, пацярпеў крушэньне зьнішчальнік Су-57, паведамляюць 24 сьнежня расейскія СМІ.
У Менску экспэртны клюб цэнтра «Эўрапейскі дыялёг» зладзіў дыскусію «Гучныя справы: новыя факты і пэрспэктывы расьсьледаваньня».
Раней Расгвардыя правяла вучэньні па разгоне мітынгаў з удзелам дзевяцікляснікаў.
У Сьвіслацкім раёне Горадзеншчыны памежнікі затрымалі двух грамадзян Расеі, якія спрабавалі незаконна перайсьці мяжу і трапіць у Польшчу.
Амаль 550 кг гераіну канфіскавалі ў чатырох наркагандляроў у Менску, паведаміла 23 сьнежня прэс-сакратарка МУС Беларусь Вольга Чамаданава з Тэлеграме.
У Горадні 23-гадовыя студэнты ІТ-спэцыяльнасьці рабілі DoS-атакі на інтэрнэт-сайты, каб «праверыць свае здольнасьці і навыкі».
Увечары ў нядзелю ў Гомлі, каля 17.30, здарылася сур’ёзная аварыя, якая паралізавала транспартны рух.
Брытанская сетка супэрмаркетаў Tesco прыпыніла вытворчасьць калядных паштовак на заводзе ў Кітаі пасьля таго, як 6-гадовая дзяўчынка прачытала допіс на адной з паштовак.
Расгвардыя правяла вучэньні па разгоне мітынгаў з удзелам дзевяцікляснікаў сярэдняй школы.
Грузавы цягнік сутыкнуўся з фурай на чыгуначным пераезьдзе ля Маладэчна.
Ахвярамі двух ураганаў, якія абваліліся на Партугалію, Гішпанію і Францыю на 22 сьнежня сталі ня менш за восем чалавек, паведамляе dw.com.
У дзень інцыдэнту ФСБ паведаміла аб забойстве нападнік каля 19:08 паводле маскоўскага часу, а апошнія стрэлы, па сьведчаньні карэспандэнта «Медузы» былі зробленыя каля 19:15.
Другі супрацоўнік Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі, паранены ў выніку стральбы на Лубянцы ў Маскве ў чацьвер, памёр у бальніцы.
У Салігорску затрымалі галоўнага інжынэра аднаго з руднікоў на «Беларуськаліі». У мужчыны знайшлі забароненае наркатычнае рэчыва. Неўзабаве яго звольнілі з прадпрыемства.
У Менгарвыканкаме паведамілі, што падчас навагодніх фаервэркаў у Менску ня будзе ўжывацца прадукцыя вытворчасьці расейскай кампаніі ААТ «Пиро-Росс».
Маці Яўгена Манюрава, які, як мяркуюць, напярэдадні ўвечары ўчыніў страляніну каля будынка Фэдэральнай службы бясьпекі ў Маскве, расказала СМІ пра сына.
У ЗША мужчыну, які спаліў сьцяг ЛГБТ, што лунаў каля царквы ў цэнтральнай частцы штату Аёва, прысудзілі 16 гадоў турэмнага зьняволеньня, паведамляе Associated Press.
Увечары 19 сьнежня невядомы адкрыў стральбу, як мяркуецца, з аўтамата, каля будынку ФСБ на Лубянцы. Як паведаміў Цэнтар грамадзкіх сувязяў ФСБ Расеі, стральба пачалася ў 18:10 каля прыёмнай ФСБ у Маскве на вуліцы Кузнецкі Мост, дом 23.
Двое супрацоўнікаў спэцслужбы атрымалі раненьні падчас стральбы каля будынка ФСБ на Лубянцы, у цэнтры Масквы. Пра гэта паведамляе телеграм-канал Baza і карыстальнікі сацыяльных сетак.
Пінскага пісьменьніка і актывіста Паўла Ляхновіча затрымалі міліцыянты. Пра гэта Свабодзе паведаміла ягоная жонка, сам ён застаўся без сродкаў сувязі.
Экс-баец спэцатраду МУС Беларусі, які прызнаўся ў саўдзеле ў забойствах крытыкаў Лукашэнка, расказаў DW, як зьмянілася ягонае жыцьцё пасьля інтэрвію, і адказаў на словы Паўлічэнкі, што ён нібыта піў і сядзеў у турме.
Адзіны ў Расеі крэйсэр-авіяносец загарэўся раніцай 12 сьнежня ў доку суднарамонтнага заводу «Зорачка» пад Мурманскам. Пажар не маглі патушыць амаль суткі. На гэты момант пацьверджана сьмерць двух чалавек, 14 пацярпелі.
Супрацоўнікі Сьледчага камітэту разьбіраюцца ў сьмерці намесьніка генэральнага дырэктара па навуковай працы Абʼяднанага інстытуту праблемаў інфарматыкі НАН Беларусі Ўладзімера Лапіцкага і кіраўніка фірмы «Белінфарашэньні» Леаніда Ляўшынскага.
Свабода паглядзела, што зьвязвае паміж сабой людзей, якіх былы спэцназавец Юры Гараўскі абвінавачвае ў забойствах Ганчара, Захаранкі і Красоўскага.
Вольга Севярынец, жонка арганізатара апошніх акцый супраць «паглыбленай інтэграцыі», расказала Свабодзе, што Паўла затрымалі, як толькі ён выйшаў з дому.
Дзьмітры Петрушкевіч — былы сьледчы пракуратуры, які расьсьледаваў справы аб зьнікненьні Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага.
Украінскія сілавікі ў Кіеве разагналі акцыю пратэсту каля Вярхоўнай Рады. Яе ўдзельнікі выказвалі пратэст супраць прыняцьця закона аб продажы зямлі.
Deutsche Welle апублікавала фільм, у якім 41-гадовы Юры Гараўскі расказаў, як удзельнічаў у выкраданьні і забойстве праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі ў 1999 годзе. На пытаньні Свабоды адказвае адзін са сцэнарыстаў фільму, журналіст расейскай службы DW Ўладзімер Дорахаў.
Былы лідэр спартова-патрыятычнай арганізацыі «Край» Вадзім Кабанчук расказаў Свабодзе, як 18 гадоў таму быў знойдзены аўтамабіль бізнэсоўца Анатоля Красоўскага, на якім яго разам зь Віктарам Ганчаром даставілі на месца забойства.
Генэральная пракуратура па выніках праверак прадпрыемстваў нафтавай, газавай і хімічнай галіны ўнесла старшыні канцэрну «Белнафтахім» прапазыцыю, у якой запатрабавала ліквідаваць парушэньні антыкарупцыйнага заканадаўства.
Імаверна, што зьніклыя рэчывы былі перапрацаваныя заводам у прамысловую выбухоўку на замову іншай фірмы і пасьля прададзеныя.
Прызнаньні чалавека, які назваў сябе байцом беларускага «эскадрону сьмерці», пракамэнтаваў Свабодзе былы дырэктар сьледчага ізалятару на Валадарскага, аўтар кнігі «Расстрэльная каманда» палкоўнік Алег Алкаеў
Загадчыца была на раённай дошцы гонару і мела грамату Магілёўскага аблвыканкаму. Нязьменна старшынявала ва ўчастковых камісіях падчас выбарчых кампаніяў.
Былы судзьдзя і адвакат, цяпер праваабаронца Гары Паганяйла пракамэнтаваў фрагмэнт аповеду былога «собраўца» Юрыя Гараўскага.
Вядучы навуковы супрацоўнік Музэя Янкі Купалы Янкі Купалы, Павал Каралёў сьцьвярджае, што ў парку Янкі Купалы, дзе пракладваюць камунікацыі, вызначылі месца знаходжаньня дамоў заснавальнікаў БНР Антона і Івана Луцкевічаў. Але цяпер акурат на тым месцы працуе будаўнічая тэхніка.
Паводле Гараўскага, гэта ён ўбачыў, калі ўжо забітых Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага разьдзелі перад тым, як закапаць ў яме.
Ці можа верыць сэнсацыйным заявам Юрыя Гараўскага ў інтэрвію «Нямецкай хвалі» наконт палітычных зьнікненьняў у Беларусі ў канцы 90-х? Адказвае кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі, падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы Мікалай Казлоў.
Сьвятлана Завадзкая, жонка зьніклага ў 2000 годзе апэратара расейскага тэлеканалу ОРТ Зьмітра Завадзкага, пракамэнтавала прызнаньне былога спэцназаўца Юрыя Гараўскага.
У Генэральнай пракуратуры паведамілі, што справа аб зьнікненьні Ганчара, Красоўскага і Захаранкі не закрытая, таму ведамства ня можа рэагаваць на новыя факты, бо гэтай справай займаецца Сьледчы камітэт.
Deutsche Welle (Нямецкая хваля) апублікавала відэа, ў якім чалавек, які назваў сябе байцам беларускага «эскадрону сьмерці» распавёў, як удзельнічаў у выкраданьні і забойстве праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі 20 гадоў таму.
У многіх гарадах Індыі працягваюцца пратэсты супраць закона аб грамадзянстве. У сталіцы краіны Дэлі паліцыя 16 сьнежня ўжыла сьлезацечны газ і затрымала пратэстоўцаў, якія падпальвалі аўтобусы і перакрывалі дарогі.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International заяўляе, што іранскія ўлады працягваюць «кампанію жорсткіх рэпрэсій» пасьля пратэстаў, якія ў лістападзе адбыліся па ўсёй краіне.
Некалькі інфармацыйных сайтаў Беларусі са спасылкай на відавочцаў паведамляюць, што сёньня на станцыі Красны Бераг тэрмінова эвакуавалі пасажыраў зь цягніка Менск — Гомель.
15 сьнежня а 6:45 раніцы на тэлефон міліцыі 102 у Горадні паступіў званок аб тым, што ў горадзе замінаваны начны клюб. Пра гэта паведамляе УУС Горадзенскага аблвыканкаму.
У Севастопалі ў анэксаваным Крыме мінулай ноччу затануў плывучы док, у якім знаходзілася сьпісаная расейская падводная лодка Б-380. Аб гэтым паведаміла агенцтва «Інтэрфакс».
Загрузіць яшчэ