Некалькі інфармацыйных сайтаў Беларусі са спасылкай на відавочцаў паведамляюць, што сёньня на станцыі Красны Бераг тэрмінова эвакуавалі пасажыраў зь цягніка Менск — Гомель.
15 сьнежня а 6:45 раніцы на тэлефон міліцыі 102 у Горадні паступіў званок аб тым, што ў горадзе замінаваны начны клюб. Пра гэта паведамляе УУС Горадзенскага аблвыканкаму.
У Севастопалі ў анэксаваным Крыме мінулай ноччу затануў плывучы док, у якім знаходзілася сьпісаная расейская падводная лодка Б-380. Аб гэтым паведаміла агенцтва «Інтэрфакс».
Суд у сталіцы Судана Хартуме прысудзіў былому прэзыдэнту краіны два гады турмы па абвінавачваньні ў карупцыі, паведамляе канал «Аль-Джазіра».
Міністэрства вэтэранаў Украіны гатова юрыдычна дапамагаць падазраваным у справе забойства журналіста Паўла Шарамета.
Улады Паўночнай Карэі правялі «важнае выпрабаваньне» на касмадроме Сохэ. Што менавіта было выпрабавана, не ўдакладняецца.
Пячэрскі раённы суд Кіева ў ноч з 13 на 14 сьнежня ўхваліў рашэньне аб арышце да 8 лютага Андрэя Антоненкі, трэцяга падазраванага ў справе Паўла Шарамета.
Ратавальнікі ўдзень 13 сьнежня знайшлі на згарэлым расейскім крэйсэры «Адмірал Кузьняцоў» цела другога загінулага. Такім чынам, на гэты момант пацьверджана сьмерць двух чалавек, 14 чалавек пацярпелі.
Пры пажары на адзіным расейскім крэйсэры-авіяносцы «Адмірал Кузьняцоў» загінуў вайсковец-кантрактнік. Яго цела было знойдзенае падчас агляду судна. Працягваюцца пошукі яшчэ аднаго зьніклага, паведамляе ТАСС.
Пакуль агучылі першыя імёны, але сьледчыя не выключаюць, што кола выканаўцаў і арганізатараў у часе далейшага расьсьледаваньня будзе пашырана.
У Кіеве адбылася прэсавая канфэрэнцыя ў справе Шарамета з удзелам кіраўніцтва нацыянальнай паліцыі Ўкраіны, міністра ўнутраных справаў Украіны Арсена Авакава, генэральнага пракурора Ўкраіны Руслана Рабашапкі і прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага.
Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook міністар унутраных справаў Украіны Арсэн Авакаў.
Раніцай 12 сьнежня ў рамонтным доку пад Мурманскам загарэўся «Адмірал Кузьняцоў», адзіны ў Расеі крэйсэр-авіяносец.
12 сьнежня ў Менскім гарадзкім судзе пройдзе папярэдняе паседжаньне ў справе Аляксандра Шарака.
Раніцай 12 сьнежня ратавальнікі ліквідавалі пажар у псыхіятрычным дыспансэры ў Смаргонскім раёне, паведамляе Горадзенскае абласное ўпраўленьне МНС.
Патрульныя караблі ВМС Пэру затрымалі «наркасубмарыну» з грузам какаіну вагой амаль дзьве тоны, прызначанага для ЗША, паведамляе мясцовае выданьне El Comercio.
Аўтамабіль — гэта касьцюм Жалезнага чалавека, які робіць нас мацнейшымі і больш абароненымі. У гэтым перакананая 38-гадовая маці траіх дзяцей Марыя Вашкевіч, якая працуе інструктаркай у Цэнтры контраварыйнай падрыхтоўкі кіроўцаў. Марыя
Пры крушэньні баявога верталёта Мі-28 у Краснадарскім краі ў ноч на 12 сьнежня загінулі два пілёты, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на Міністэрства абароны Расеі.
Загадка гібелі ляўрэата Нобэлеўскай прэміі.
Якуцкага шамана Аляксандра Габышава, якога напярэдадні затрымалі падчас ягонага другога паходу на Маскву з мэтай «выгнаць Пуціна», аштрафавалі на 1 тысячу расейскіх рублёў.
Уладальнікі невялікіх фірмаў і індывідуальня прадпрымальнікі, якія займаюцца міжнароднымі аўтамабільнымі грузаперавозкамі, заяўляюць, што іх фактычна пазбавілі працы. У адказ пагражаюць мітынгам або страйкам.
У Мінабароны сказалі, што высьвятляюць прычыны здарэньня.
Якуцкі шаман Аляксандар Габышаў стаў фігурантам крымінальнай справы «аб гвалце ў дачыненьні да прадстаўніка ўлады», паведамляе інфармацыйны партал Meduza.
У Польшчы прадстаўнікі праваахоўных органаў паведамілі пра затрыманьне грамадзяніна Ўкраіны, які падазраецца ў падрыхтоўцы тэрарыстычнага акту.
Паліцыя паведамляе, што падазраваны сам застрэліўся ў машыне, на якой ўцёк зь месца злачынства.
Пра гэта паведаміла агенцтва «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцу ў атачэньні былога мэра.
Шэсьць чалавек загінулі падчас страляніны ў лякарні чэскага гораду Острава ў аўторак раніцай.
ДТЗ адбылося 9 сьнежня каля 20.20 у Баранавічах. Аўтамабіль міліцыі зьбіў мужчыну на пешаходным пераходзе, паведаміла УУС Берасьцейскага аблвыканкаму на афіцыйнай старонцы сацыяльнай сеткі «Ўкантакце».
Самалёт Вайскова-паветраных сіл Чылі, які зьнік з экранаў радараў па дарозе ў Антарктыду, пацярпеў крушэньне. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні чылійскіх ВПС у твітэры.
Пры мантажы падвясной столі ў шматкватэрным доме ў Дарагічыне адбыўся выбух газу. Чатырох чалавек шпіталізавалі, пашкоджаныя 6 кватэр, піша прэс-служба МНС.
У Чавусах Магілёўскай вобласьці кіраўніцтва раённага аддзелу адукацыі і мясцовай сярэдняй школы № 2 адмаўляе факт масавага атручэньня вучняў і закрыцьцё гэтай навучальнай установы на карантын.
Больш за 20 чалавек лічацца зьніклымі бязь вестак пасьля таго, як на новазэляндзкім востраве Ўайт-Айлэнд нечакана пачалося вывяржэньне вулькана.
Колькасьць ахвяраў пажару ў будынку Адэскага каледжа эканомікі, права і гатэльна-рэстараннага бізнэсу па стане на 7 раніцы панядзелка, 9 сьнежня, вырасла да 12 чалавек, пацьвердзілі ў дзяржаўную службу ў надзвычайных сытуацыях Украіны.
Стакгольмскі міжнародны інстытут дасьледаваньняў праблем міру (SIPRI) 9 сьнежня апублікаваў справаздачу, у якой гаворыцца, што продажы зброі ва ўсім сьвеце ў 2018 годзе вырасьлі на 4,6% у параўнаньні з папярэднім годам.
Блогер Эдуард Пальчыс апублікаваў у сваім акаўнце ў Фэйсбуку кароткае відэа затрыманьня маладога мужчыны, які сёньня падчас акцыі супраць інтэграцыі з Расеяй выкрыкваў прарасейскія лёзунгі.
Праваахоўнікі, што былі побач, піша Al Arabia, не заміналі нападнікам. Тыя нападнікі былі на цывільных машынах, у цывільным адзеньні, адзначае Al Jazeera.
Ніхто не пацярпеў. Здарэньне адбылося ў час, калі рабочыя праводзілі разгрузку таварнага саставу, нагружанага адсевам друзу. Па факце здарэньня пачалася праверка.
У Нямеччыне вядзецца расьсьледаваньне супраць меркаваных супрацоўнікаў расейскай вайсковай выведкі — Галоўнага ўпраўленьня Генштабу Расеі, вядомага як ГРУ, — якіх у Вялікабрытаніі падазраюць у атручэньні падвойнага агента Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі ў Солсбэры.
Чатыры чалавекі загінулі, сямёра параненых былі дастаўленыя ў шпіталі ў выніку страляніны на базе Ваенна-марскіх сіл ЗША «Пэнсакола» ў Флорыдзе, паведамляе Associated Press. Сярод забітых быў і сам нападнік .
Улады Нямеччыны з канца 2016 году выслалі з краіны больш за 90 патэнцыйна небясьпечных ісламістаў. Пра гэта паведаміў у пятніцу часопіс «Шпігель» са спасылкай на адказ ураду на запыт апазыцыйнай фракцыі Свабоднай дэмакратычнай партыі.
Зь перавышэньнем дапушчальнай канцэнтрацыі мэтанолю ў больш як 440 разоў.
Мужчыну было 34 гады. Папярэдне мяркуюць, што сьмерць ня мае крымінальнага характару.
Цьвярскі суд у Маскве 6 сьнежня прысудзіў Нікіту Чырцова да года калёніі за прымяненьне няшкода для жыцьця і здароўя гвалту да паліцэйскага падчас дэманстрацыі ў Маскве 27 ліпеня.
Француская паліцыя ўжыла сьлезацечны газ для разгону пратэстоўцаў, незадаволеных плянамі пэнсійнай рэформы. Як паведамляе Reuters, сутыкненьні адбыліся ў Парыжы і Нанце.
Кампаніі, якія прапаноўваюць паслугі арэнды аўта з кіроўцам, абавязаныя выконваць патрабаваньні закону, як і ўсе іншыя перавозчыкі, спасылаецца на ліст Міністэрства транспарту і камунікацый Tut.by.
У курортным гарадку Шчырк на поўдні Польшчы знойдзены целы, верагодна, усіх васьмі загінулых у выніку выбуху газу ў жылым доме. Сярод ахвяраў — чацьвера дзяцей.
Затрыманаму пагражае пазбаўленьне волі на тэрмін ад чатырох да васьмі гадоў.
Пажар пачаўся 4 сьнежня ў цэнтры Адэсы, у навучальным корпусе каледжу эканомікі, права і гатэльна-рэстараннага бізнэсу.
Невядомы параніў трох чалавек на амэрыканскай вайскова-марской базе ў Пэрл-Гарбары на Гаваях. Пасьля страляніны нападнік застрэліўся, піша «Голас Амэрыкі».
Загрузіць яшчэ