Дзяўчына, якую зьнялі на відэа са стосам паперы каля урны на берасьцейскім выбарчым ўчастку, кажа, што ў яе руках быў утрая складзены бюлетэнь.
Чарговая скарга на фальсыфікацыю яўкі паступіла ад назіральнікаў.
Італьянскі горад Вэнэцыя перажыў увечары 12 лістапада другую найгоршую паводку за час рэгулярнай фіксацыі ўзроўню вады з канца ХІХ стагодзьдзя.
Дзясяткі тысяч аўстралійцаў шукаюць прытулку ад агню - у некалькіх штатах бушуюць лясныя пажары, і ўлады прызнаюць, што ў двух раёнах узгараньне настолькі моцнае, што людзям, якія там апынуліся, «ужо позна зьбягаць».
Улады Францыі закрываюць пляжы ў паўднёва-заходняй частцы краіны, бо з Атлянтыкі выплываюць пачкі з наркотыкамі. Амаль 900 кіляграмаў нелегальных рэчываў было выяўлена такім чынам з сярэдзіны кастрычніка.
Расейскага блогера прызналі вінаватым за допіс «Ці дапушчальна называць расейскі народ г…ом?», які быў апублікаваны ў студзені.
У аўторак раніцай у выніку ракетнага ўдару ізраільскіх сіл па сэктары Газы загінуў Баха Абу Аль-Ата, адзін зь лідэраў «Ісламскага джыхаду». Палестынскія радыкалы пагражаюць Ізраілю «крывавай помстай».
Брытанская Лейбарысцкая партыя паведаміла пра маштабную кібэратаку на свае інтэрнэт-рэсурсы.
Сьледчы камітэт расьследуе крымінальную справу аб крадзяжы сродкаў з рахункаў замежных банкаў ў 2012-2016 гадах, паведамляе сайт ведамства.
Блогера падазраюць у распальваньні нянавісьці або варожасьці пастом у «Жывым журнале», які быў апублікаваны ў студзені.
На тэрыторыі папраўчай калёніі ў Ваўкавыску 11 лістапада адбыўся пажар. Тры чалавекі пацярпелі.
На кансультацыі хадзілі мінімум па двое, каб выкладчык ня лез цалавацца ў вусны. Ці ведалі калегі пра ягоныя паводзіны? Безумоўна. Што яны з гэтым рабілі? Нічога.
Турэцкія і заходнія СМІ, у тым ліку Reuters, са спасылкай на розныя крыніцы паведамляюць, што ў Стамбуле ў панядзелак быў знойдзены мёртвым Джэймс Ле Мэзюр’е.
У Стамбуле застрэлілі кітайскага бізнэсмэна з правінцыі Сіньцзян, пра якога згадвала кіргізская служба Радыё Свабода падчас расьсьледаваньня незаконнага вываду з Кіргізстану каля 700 мільёнаў даляраў.
Дацэнт Пецярбурскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Алег Сакалоў, які прызнаўся ў забойстве сваёй 24-гадовай студэнткі і разьдзяленьню на часткі яе цела, неаднаразова прыяжджаў у Барысаў, піша ex-press.by.
У Гомелі 10 лістапада ў рамках агітацыйнай кампаніі кандыдаты ў дэпутаты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі правялі тэматычныя мітынгі.
У Санкт-Пецярбургу падчас пошукаў у рацэ Мойка частак цела меркаванай ахвяры гісторыка і ваеннага рэканструктара Алега Сакалова вадалазы знайшлі парэшткі іншага чалавека.
Меру стрыманьня дацэнту Санкт-Пецярбурскага дзяржаўнага унівэрсытэта Алегу Сакалову, які падазраецца ў забойстве сваёй вучаніцы, абяруць 11 лістапада, паведамілі Інтэрфаксу у прэс-службе гарадзкога ўпраўленьня Сьледчага камітэту Расеі.
Паводле дадзеных Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях, 9 лістапада з трох гандлёвых цэнтраў Менска агулам было эвакуявана 8 200 чалавек.
Абсьледаваньне трох гандлёвых цэнтраў і чыгуначнага вакзала ў Менску завершанае. Падазроных і небясьпечных прадметаў не выяўлена, паведамляе прэс-служба МУС.
Сёньня каля 19.00 на электронную пошту кол-цэнтра Магілёўскага аддзяленьня Беларускай Чыгункі паступіла паведамленьне аб небясьпецы на аб’ектах у Менску: гандлёвых цэнтрах «Замак», «Дана Мол», «Галілеа», а таксама Цэнтральным чыгуначны вакзале, інфармуе прэс-служба МУС.
Сакалоў быў вылаўлены з ракі Мойка каля пяці раніцы непадалёк ад свайго дома. Ён спрабаваў утапіць заплечнік, у якім знаходзіліся фрагмэнты расчлянёнага цела, але ня змог, і скокнуў у ваду.
Прадстаўнік офіса Упаўнаважанага Вярхоўнай Рады Ўкраіны па правах чалавека Андрэй Мамалыга паведаміў пра затрыманьне ў Польшчы аднаго з лідэраў «УНА-УНСО» Ігара Мазура (пазыўны «Таполя»).
Прэзыдэнт Балівіі Эва Маралес ў суботу заявіў пра спробу дзяржаўнага перавароту ў краіне пасьля паведамленьняў аб тым, што некаторыя паліцэйскія далучыліся да антыўрадавых пратэстаў.
Блогеру з Воршы Зьмітру Казлову не ўдалося прарвацца ў Менск на мітынг, скліканы блогерам NEXTA. Яго тройчы па дарозе ў сталіцу затрымлівала міліцыя і вяртала ў Барань, дзе ён жыве.
Аўтар фільму «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы», папулярны блогер NEXTA заклікаў прыхільнікаў сабрацца 8 лістапада на Плошчы Свабоды ў Менску. З плошчы перадаюць карэспандэнты Свабоды.
Напярэдадні спаткаваньня на плошчы Свабоды прысутнічаюць ў вялікай колькасьці актывісты БРСМ. Гучна грае музыка, прысутнічаюць журналісты трох дзяржаўных тэканалаў.
Колькасьць прадстаўнікоў сілавых структур, што загінулі 6 лістапада ў выніку нападу на памежны пункт у Таджыкістане, і ў якім улады краіны абвінавачваюць баевікоў «Ісламскай дзяржавы», большая, чым паведамлялася раней.
Паліцыя адкрыла агонь па пратэстоўцах каля моста Шухада ў цэнтральным Багдадзе, параненыя па меншай меры 35 чалавек.
Нацыянальная паліцыя Ўкраіны затрымала сямейную пару добраахвотнікаў з батальёну «Правы сэктар».
Яны папрасілі ўладальніка паказаць экран праз скайп.
Начальнікам пажарнай часткі ён стаў у жніўні 2019 году, і з гэтага часу ў сяле пачасьціліся пажары.
Сьледчыя ўпраўленьня Нацыянальнай паліцыі ў Івана-Франкоўскай вобласьці завяршылі дасудовае расьсьледаваньне крымінальнай справы аб гібелі трох беларусаў у выніку аварыі паблізу паселішча Красьнік Верхавінскага раёну.
У аэрапорце Амстэрдаму паліцыя правяла спэцапэрацыю пасьля таго, як паступіла інфармацыя, што невядомыя паспрабавалі захапіць самалёт
У Віетнаме аднаго з арыштаваных па справе аб гібелі мігрантаў у грузавіку пад Лёнданам падазраюць у кантрабандзе людзей праз Расею. Пра гэта паведамляе Associated Press са спасылкай на віетнамскія СМІ.
У ноч на 6 лістапада 2019 году група з дваццаці чалавек у масках, з агнястрэльнай зброяй, напала на памежную заставу № 4 «Ішкабод», разьмешчаную за 50 км ад Душанбэ.
Суд адмовіўся закрываць працэс адказнага супрацоўніка Сьледчага камітэту, якога вінавацяць ў падбухторваньні да хабару ў 25 тысяч даляраў.
А актывістаў Валера Рабцава і Віталя Трыгубава аштрафавалі на 1020 рублёў кожнага.
У Тайляндзе пошукавая каманда знайшла труп мужчыны; мяркуецца, гэта 31-гадовы беларускі турыст, які прапаў падчас купаньня на пляжы Най-Тон увечары 29 кастрычніка, паведамляе мясцовае выданьне The Phuket News.
Таксама вызвалены непаўналетні Іларыён Т. На сваёй старонцы ў Фэйсбук ён паведаміў, што затрыманых тапталі нагамі ў міліцэйскім мікрааўтобусе.
Затрыманыя шэсьць чалавек, якіх адвезьлі ў Бараўлянскае аддзяленьне міліцыі.
Пагрозы жыцьцю няма. Справа ўсяго ў адным вядры, што стаяла ў тамбуры на выхадзе.
Брытанская паліцыя паведамляе, што ўсе 39 чалавек, целы якіх былі знойдзены ў кантэйнэры-рэфрыжэратары грузавога аўтамабіля недалёка ад Лёндану 23 кастрычніка, былі віетнамцамі.
Увечары 1 лістапада ў Нацыянальным аэрапорце Менск пры пасадцы на рэйс Мінск — Санкт-Пецярбург ад 80-гадовага пасажыра паступіла паведамленьне аб магчымасьці выбуху на борце.
Гомельскія мытнікі спынілі незаконны вываз культурных каштоўнасьцяў з тэрыторыі Эўразійскага эканамічнай зьвязу ў пункце пропуску «Церуха». Іх хацела правезьці 50-гадовая грамадзянка Ўкраіны.
Целы двух загінулых падчас выбуху былі паднятыя з вады, пошукі трэцяга працягваюцца — ён патануў на вачах у экіпажа.
У аграгарадку Русіна Баранавіцкага раёну футбольныя вароты ўпалі на 11-гадовага хлопчыка і прыціснулі яго. Мэдыкі, якія прыбылі на месца здарэньня, выратаваць дзіця не змаглі, паведамляе Сьледчы камітэт Беларусі.
У адным з надпісаў утрымлівалася імя: Юра. І Спаса-Праабражэнская царква, і гарадзкая ратуша — аб’екты гісторыка-культурнай каштоўнасьці 1 катэгорыі.
У Горадні 20-гадовую жанчыну асудзілі за наўмыснае зьбіцьцё свайго маленькага дзіцяці.
Загрузіць яшчэ