97-гадовы прынц Філіп, муж каралевы Вялікай Брытаніі Лізаветы II, атрымаў папярэджаньне з паліцыі за тое, што не прышпіліў пас бясьпекі пры язьдзе аўтамабілем — праз два дні пасьля аварыі зь ягоным удзелам.
Ужо 76 чалавек сталі ахвярамі выбуху і пажару на трубаправодзе з палівам у штаце Ідальга.
Нагацінскі суд Масквы падоўжыў затрыманьне Анастасіі Вашукевіч (Насьці Рыбкі) яшчэ на 72 гадзіны. Разгляд пытаньня аб яе арышце працягнецца 22 студзеня. Грамадзянцы Беларусі інкрымінуюць уцягваньне ў прастытуцыю.
66 чалавек загінулі і 76 параненыя ў выніку выбуху трубаправода ў Мэксыцы, паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на губэрнатара штата Ідальга.
Параненых ня менш за 71.
У Нямеччыне пачалі крымінальнае расьсьледаваньне ў дачыненьні да прарасейскага журналіста Мануэля Оксэнрайтэра.
У сталіцы Нарвэгіі Осла паліцыя затрымала грамадзяніна Расеі, які ў цэнтры гораду напаў з нажом на жанчыну. Пацярпелая знаходзіцца ў крытычным стане.
У цэнтры Прагі каля помніку сьвятому Вацлаву 54-гадовы мужчына абліў сябе гаручым рэчывам і падпаліўся.
15 студзеня каля 16.30 аўтамабіль Citroёn на вялікай хуткасьці ўехаў у натоўп людзей на аўтобусным прыпынку.
Пад масавыя затрыманьні таксама трапілі і тыя, хто публічна высьмейваў трагічную сьмерць мэра Гданьска.
Гомельскі гарадзкі аддзел Сьледчага камітэту завёў крымінальную справу па фактах крадзяжу прадуктаў харчаваньня работнікамі Гомельскага гарадзкога камбінату школьнага харчаваньня, паведамляе Сьледчы камітэт.
Два зьнішчальнікі-бамбавікі Су-34 сутыкнуліся над Японскім морам за 35 км ад берага. Пра гэта паведамляе агенцтва «Інтэрфакс» са спасылкай на афіцыйнае паведамленьне Мінабароны Расеі.
Тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасьць за выбухі ў жылым доме і ў маршрутным таксі ў Магнітагорску, паведаміла SITE Intelligence Group, якая адсочвае актыўнасьць тэрарыстычных арганізацый у інтэрнэце.
Ахвярамі магутнага выбуху ў сталіцы Калюмбіі Багаце сталі як найменш 9 чалавек, яшчэ 54 атрымалі раненьні. Пра гэта паведамляе агенцтва Associated Press са спасылкай на мясцовую паліцыю і гарадзкі дэпартамэнт аховы здароўя.
У Горадні стафардшырскі тэр’ер накінуўся на сямігадовага Андрэя і парваў яму твар. Выпадак адбыўся ўдзень 16 студзеня перад самым пад’ездам дома, дзе жыве дзіця. Маці хлопчыка расказала, якой справядлівасьці яна будзе дамагацца.
Беларусы Насьця Рыбка і Алекс Лэсьлі, а таксама іншыя фігуранты справы аб незаконнай арганізацыі паслугаў сэксуальнага характару прыляцелі з Тайлянду ў Маскву. Адтуль іх маюць адправіць у Менск.
Яго расьсьледаваньне дапамагло раскрыць карупцыйны скандал у мясцовым футболе, які прывёў да адстаўкі кіраўніка футбольнай фэдэрацыі і роспуску самой фэдэрацыі.
Пра пацярпелых не паведамляецца. Паводле папярэдніх зьвестак, ніхто не загінуў. Кіроўца затрыманы.
Амэрыканскія ўлады арыштавалі жыхара штата Джорджыя, якога абвінавачваюць у плянаванні штурму Белага дому з выкарыстаньнем супрацьтанкавай ракеты.
Хутчэй за ўсё газ стаў прычынай магутнага выбуху, які адбыўся ў кампусе ўнівэрсытэта ў Ліёне, Францыя. Усе жыхары эвакуяваныя, на месцы працуюць ратаўнікі.
Выбух прагрымеў на 6-м паверсе дзевяціпавярховага дома на вуліцы Автандыла ў Тбілісі ўвечары 16 студзеня. Ад атрыманых траўмаў тры чалавекі памерлі на месцы, 4-гадовае дзіця памерла ў рэанімацыі. 17 студзеня абвешчана ў Грузіі днём жалобы.
Сьледчы камітэт завяршыў расьсьледаваньне крымінальнай справы супраць 36-гадовага гарадзенца, які 26 ліпеня зрабіў іньекцыі дзьвюм дзяўчынкам, пяці і сямі гадоў.
Цела апошняй загінулай — 23-гадовай дзяўчыны — ратавальнікі выявілі ў ноч на 16 студзеня, праз двое сутак пасьля выбуху ў дзевяціпавярховым доме ў горадзе Шахты Растоўскай вобласьці.
Суд у Тайляндзе прысудзіў умоўныя тэрміны Насьці Вашукевіч (Насьця Рыбка) і Аляксандру Кірылаву (Алекс Лэсьлі), затрыманым за арганізацыю нелегальных сэкс-трэнінгаў.
Сёньня па ўсёй Польшчы праходзяць шэсьці супраць нянавісьці і гвалту. Гэта рэакцыя на ўчорашні напад на прэзыдэнта гораду Гданьску Паўла Адамовіча, які сёньня памёр у шпіталі ад атрыманых ран.
Выканкам Арганізацыі ў справе забароны хімічнай зброі (OPCW) прагаласаваў за ўнясеньне нэрвова-паралітычнага рэчыва «Навічок» у сьпіс забароненых рэчываў. За такое рашэньне выказаўся 41 член выканкаму.
Вядомая франкфурцкая адвакатка Сэда Басай-Йылдыз атрымала пасланьне з пагрозамі, якое было падпісана нэанацысцкай групоўкай «Нацыянал-сацыялістычнае падпольле».
«Мне будзе цікава паглядзець на рэакцыю міліцыянтаў: ці будуць яны даваць нейкі ход гэтай справе, ці ня будуць нічога рабіць».
Паводле інфармацыі Дзяржаўнай службы Ўкраіны ў пытаньнях надзвычайных сытуацыяў, узгараньне адбылося ў адным з будынкаў, які належыць да манастырскага комплексу Кіева-Пячорскай лаўры.
Па словах сястры загінулага, у СК ёсьць запісы зь відэарэгістратара з салёну міліцэйскага «ўазіка». Ёй іх не паказваюць.
У нядзелю ўвечары 27-гадовы мужчына напаў з нажом на прэзыдэнта (мэра) Гданьску Паўла Адамовіча. Палітык атрымаў сур’ёзныя раненьні сэрца, аорты, дыяфрагмы і ўнутраных органаў.
На трасе Менск — Вільня празь сьлізкую дарогу сёньня ўдзень некалькі машын зьехалі ў кювэт. Сьведкамі ДТЗ сталі карэспандэнты Свабоды.
Намесьніца дырэктара жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Кастрычніцкага раёну Менску Алена Паваротная пракамэнтавала здарэньне 11 студзеня, калі на жыхарку Менску Варвару Казлову ўпала цагліна з даху.
У нядзелю ўвечары 27-гадовы мужчына напаў з нажом на прэзыдэнта (мэра) Гданьску Паўла Адамовіча. Палітык атрымаў сур’ёзныя раненьні сэрца, аорты, дыяфрагмы і ўнутраных органаў і памёр у панядзелак у другой палове дня.
У Іране 14 студзеня разьбіўся грузавы самалёт. Паводле апошніх зьвестак, загінулі 15 чалавек з 16, якія былі на борце.
Мэр Гданьску Павал Адамовіч перанёс апэрацыю пасьля нападу 13 студзеня, у якім атрымаў сур’ёзныя раненьні сэрца, дыяфрагмы і ўнутраных органаў.
Позна ўвечары ў Гданьску адбыўся напад на прэзыдэнта (мэра) гораду Паўла Адамовіча. Пасьля рэанімацыі на месцы здарэньня яго перавезьлі ў шпіталь. Лекары ацэньваюць ягоны стан як крытычны.
Міністэрства ўнутраных справаў Азэрбайджана паведаміла, што праваахоўныя органы краіны выслалі з краіны дзевяць грамадзян Расеі. Іх абвінавачваюць у арганізацыі незаконных рэлігійных сходаў і прапагандзе хрысьціянства.
У Гомлі завяршылі расьследаваньне па справе 40-гадовага расейца, які вэрбаваў жыхарак Гомля для заняткаў прастытуцыяй. Пра гэта піша БелТА са спасылкай на УУС Гомельскага аблвыканкама.
На вугальнай шахце ў правінцыі Шэньсі ў паўночна-Заходнім Кітаі загінуў 21 чалавек. Яны былі заблякаваныя пад зямлёй пасьля аварыі на шахце.
12 студзеня ў Гарадоцкім раёне таварны цягнік сьмяротна траўмаваў 21-гадовага жыхара Віцебска.
Менская міліцыя праводзіць праверку па факце траўмаваньня дзяўчыны, на якую з даху звалілася цагліна.
У расейскім Прыамурʼі супрацоўнік паліцыі, не чакаючы лекараў, адправіў у морг яшчэ жывую пэнсіянэрку, якую сваякі выявілі ў цяжкім стане пасьля сямейнага застольля і палічылі, што яна не падае прыкмет жыцьця.
На дадзены момант вядома, што ў выніку выбуху ў парыскай пякарні загінулі тры чалавекі: двое пажарных і двое цывільных, дзесяць чалавек знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане.
Кошт аднаго апарата дасягаў 7200 даляраў. За адзін раз такі дрон можа перавезьці празь мяжу да 20 кіляграмаў цыгарэт.
Гэтым таксама зоймуцца так званыя моладзевыя атрады аховы правапарадку.
Раніцай 12 студзеня ў цэнтры Парыжу адбыўся выбух.
Прычынай здарэньня паводле папярэдняй вэрсіі стала неасьцярожнасьць падчас паленьня.
10 студзеня рабочыя чысьцілі дах дому № 5 на вуліцы Ленінградзкай у Менску. Разам са сьнегам на зямлю паляцелі будаўнічыя матэрыялы. Варвара Казлова ішла ўнізе, цагліна трапіла ёй у нагу. У яе гематома і зламаны палец.
Польскія спэцслужбы ў пятніцу затрымалі дваіх падазраваных у супрацоўніцтве з кітайскай выведкай. Адзін зь іх — дырэктар продажаў у Польшчы кітайскага вытворцы электронікі Huawei, перадае тэлеканал «TVP Info».
Загрузіць яшчэ