У справе аб спробе адправіць дыпляматычнай поштай з Аргентыны ў Расею 400 кіляграмаў какаіну абвешчаны ў вышук расеец, які жыве ў Бэрліне і названы «містэрам К» ў публікацыі аргентынскага выданьня La Nation.
У Аўганістане ахвярамі некалькіх нападаў талібаў сталі як найменей 30 чалавек.
18 чалавек загінулі ў Магадзіша ў выніку двух выбухаў, яшчэ 20 атрымалі раненьні. Невядомыя падарвалі два аўтамабілі, пасьля чаго пачалася страляніна. Пра гэта паведамляюць мэдыкі, перадае Reuters.
Якія гучныя скандалы адбываліся цягам апошніх гадоў у беларускім войску? Свабода сабрала 6 фактаў.
Аляксандар Абрамовіч запісаў троххвілінны выступ на радыёстанцыі «Менская хваля», але дырэктарка станцыі Тамара Вяцкая «настойліва парэкамэндавала» зьняць частку выступу, якая, на ейную думку, ня можа гучаць у эфіры.
Прадстаўнікі Нацыянальнага саюзу журналістаў Украіны і Саюза журналістаў Расіі супольна выказалі салідарнасьць з украінскім журналістам, аўтарам Радыё Свабода Станіславам Асеева, якога з чэрвеня 2017 года баявікі самаабвешчанай «ДНР» незаконна ўтрымліваюць у Данецку
Жыхар Пецярбургу Рустам Клычоў выйшаў у прамы эфір «Укантакце» з паліцэйскай машыны і паведаміў, што яго зьбілі. Неўзабаве ён памёр ад удушша ў аддзеле паліцыі.
У Аргентыне арыштавалі паліцыянта і расейскага дыплямата пасьля таго, як у дыпляматычным багажы, які накіроўваўся ў амбасаду Расеі, знайшлі 860 фунтаў (389 кіляграмаў) какаіну
Затрыманыя ў кастрычніку мінулага году дырэктар і галоўны інжынэр ААТ «ДорОрс» абвінавачваюцца ва ўчыненьні злачынства, прадугледжанага 2 часткай 210 артыкула Крымінальнага кодэксу (раскраданьне шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі, учыненае групай асобаў паўторна).
«Мы заклікаем беларускія ўлады неадкладна зьняць абвінавачаньні з Андрэя Козела і правесьці непрадузятае расьсьледаваньне па факце непрымальнага гвалту, які ён зазнаваў, а таксама па іншых парушэньнях свабоды распаўсюду інфармацыі падчас галасаваньня».
На будынак амбасады ЗША ў Чарнагорыі зьдзейсьнены напад.
Невядомы кінуў выбуховае прыстасаваньне, верагодна, ручную гранату, у будынак амбасады ЗША ў Падгорыцы, сталіцы Чарнагорыі, перш чым падарваць сябе, паведамляецца ў афіцыйным Twitter акаўнце ўраду Чарнагорыі.
Ён меў велізарную, магчыма, самую масавую аўдыторыю ў гісторыі, калі зьвяртаўся да мільёнаў людзей асабіста альбо праз тэлебачаньне.
Супраць двух супрацоўнікаў менскай школы-інтэрнату Сьледчы камітэт распачаў крымінальныя справы «па фактах учыненьня злачынстваў супраць полавай недатыкальнасьці і полавай свабоды» адносна гадаванцаў установы.
Давер, «аказаны кіраўніцтвам дзяржавы і беларускім народам», для сілавікоў «стаў стымулам».
У Расеі Чэбаксарскі раённы суд Чуваскай Рэспублікі прызнаў, што зьняволены калёніі № 6 парушыў адміністрацыйны артыкул аб публічнай дэманстрацыі нацыстоўскай сымболікі.
Вязьня папраўчай калёніі № 9 Міхаіла Жамчужнага зноў пакаралі 10 суткамі карцэра. Пра гэта паведаміў карэспандэнту Свабоды праваабаронца Андрэй Бандарэнка, які атрымаў зьвесткі пра Міхаіла Жамчужнага пасьля візыту адваката вязьня ў Горацкую калёнію.
Міністэрства абароны падрыхтавала папраўкі да закону, якія прадугледжваюць магчымасьць пасьмяротнага пазбаўленьня афіцэрскага званьня.
Дасьледнікі адзначылі ўсплёск паведамленьняў з акаўнтаў, якія яны зьвязваюць з расейскай кампаніяй уплыву.
Рух быў адноўлены аб 11:50.
Супрацоўнікі Рагачоўскага раённага аддзелу Сьледчага камітэту правялі агляд кватэры заснавальніка мясцовага інфармацыйнага сайту vrogacheve.ru Дзяніса Дашкевіча. Самога Дзяніса на месцы не было, дома заставалася толькі жонка Кацярына зь дзецьмі.
Большасьць чальцоў Вышэйшага савета юстыцыі Грузіі абвінавацілі прадстаўніка прэзыдэнта ў савеце Анну Далідзэ ў выкананьні замовы Масквы па дыскрэдытацыі грузінскіх вайскоўцаў адразу пасьля «пяцідзённай вайны» 2008 года.
Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі створыць Міжміністэрскую групу па барацьбе з праявамі, сярод іншага, фашызму і іншай таталітарныя ідэалёгіі.
На сайце ГУУС Менгарвыканкаму зьявілася паведамленьне пра затрыманьне Андруся Козела: звароты міліцыянтаў «праігнараваў», «аказаў актыўнае непадпарадкаваньне супрацоўніку міліцыі, хапаў супрацоўніка за форменнае абмуньдзіраваньне».
34-гадовы грамадзянін Турэччыны затрыманы, справу завялі за «забойства з асаблівай жорсткасьцю», за гэта пагражае ад 8 да 20 гадоў турмы, пажыцьцёвае зьняволеньне або сьмяротнае пакараньне.
Забароненая ў шэрагу краін тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасьць за напад на прыхаджан праваслаўнага храма ў дагестанскім горадзе Кізьляр, у выніку якога загінулі пяць чалавек.
Падчас стрыму з аднаго з выбарчых участкаў у Менску давераную асобу кандыдата апэратара «Белсату» Андруся Козела зьбілі 4 міліцыянтаў. Як паведамляе журналістка Вольга Чайчыц, «ягонай галавой разьбілі шкло, ідзе кроў».
Колькасьць загіблых у выніку нападу ў расейскім Дагестане ўзрасла да пяці чалавек, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя рэгіёну.
Супрацоўнікі Бюро па барацьбе і прадухіленьні карупцыі Латвіі затрымалі прэзыдэнта цэнтральнага банку краіны Ілмара Рымшавіча, паведаміў прэмʼер-міністар Марыс Кучынскіс.
Удзельнікі акцыі, арганізаванай у Кіеве Добраахвотніцкім рухам АУН Мікалая Каханіўскага, прыйшлі да расейскіх «Ашчадбанку» і «Альфа Банку» на Падолі і разьбілі там вокны.
У дагестанскім горадзе Кізьляр злачынца ўсчаў страляніну па натоўпе людзей, якія сабраліся на масьленічныя гуляньні.
Ці зьвязаная заява Лідзіі Ярмошынай з «кодам 000-179», невядома.
У Іране пацярпеў крушэньне самалёт ATR 72, на борце якога, паводле папярэдніх дадзеных, было 60 пасажыраў і шэсьць чальцоў экіпажу, паведамляе Daily Sabah.
Скрадзеная ў прадмесьці Парыжу віялянчэль коштам больш за мільён эўра знайшлася. Пра гэта 17 лютага абвясьціла гаспадыня інструмэнта, вядомая француская выканаўца Афэлі Гаяр.
У Рэчыцы прадпрыемства адмовілася прызнаваць працаўніка пасьля таго, як ён пакалечыў руку на станку. Даказваць працоўныя стасункі давялося праз суд.
Генэрал-лейтэнант Джэфры Харыгіан — кіраўнік Цэнтральнага камандаваньня ВПС ЗША (гэта камандаваньне са штаб-кватэрай у Катары адказвае, у прыватнасьці, за апэрацыі ў Сырыі, Іраку і Аўганістане). Ён стаў першым высокапастаўленым амэрыканскім вайскоўцам, які афіцыйна пракамэнтаваў бой пад Дэйр-эз-Зарам, у выніку якога вечарам 7 лютага загінулі — як з агаворкамі прызнаў у чацьвер і МЗС РФ — расейскія грамадзяне.
КДБ распачаў крымінальныя справы, але паводле якіх артыкулаў, не ўдакладняецца. Аб’ём «злачынных» угодаў ацэньваецца ня менш як у 26 тысяч м³ драўніны на год.
Камітэт дзяржбясьпекі афіцыйна пацьвердзіў факт затрыманьня дырэктара сталічнага Палаца спорту Сяргея Прановіча. У ведамстве заявілі, што кіраўнік установы рэгулярна браў хабар, яго памеры вагаліся ад 100 да 1200 даляраў — залежна ад рэнтабэльнасьці, якая чакалася ад выставы ці іншага мерапрыемства.
Лідэр амэрыканскага нацыяналістычнага руху «Рэспубліка Флорыда» Джордан Джэрэб паведаміў пра тое, што 19-гадовы Нікалас Круз, які ўчыніў напярэдадні страляніну ў школе, у выніку якой загінулі 17 чалавек, належаў да ягонай арганізацыі.
Як сьцьвярджае Генпракуратура, найчасьцей на вуліцах лавілі дзяцей 13–15 гадоў, у бальшыні выпадкаў — зь няпоўных, шматдзетных або апякунскіх сем’яў. Штраф за першае парушэньне — да 49 рублёў.
Комплексная праверка будаўніцтва Беларускай АЭС у Астраўцы ня выявіла «грубых парушэньняў, якія непасрэдна ўплываюць на ўзровень ядзернай і радыяцыйнай бясьпекі».
Здарэньне стала другой па колькасьці ахвяраў стралянінай у амэрыканскай школе за ўсю гісторыю, але ўжо 18-й у амэрыканскай школе за бягучы год.
У сярэдняй школе Марджары Стоўнмэн Даглас у горадзе Парклэнд, штат Флорыда, адбылася страляніна. Невядомы адкрыў агонь і пасьпеў забіў некалькі чалавек, перш чым быў затрыманы паліцыяй, паведамляе Reuters.
Відэаролік апублікавала сёньня Галоўная ўправа ўнутраных справаў Менгарвыканкаму пад загалоўкам «Супрацоўнікі менскага АМАПу ратуюць А. Лябедзьку».
У выніку страляніны каля штаб-кватэры Агенцтва нацыянальнай бясьпекі ЗША пацярпелі тры чалавекі. Паводле дадзеных агенцтва Reuters, затрыманы адзін падазраваны.
Акруговы суд Мангэтану прысудзіў да двух пажыцьцёвых тэрмінаў 30-гадовага Ахмада Хана Рахімі, прызнаўшы яго вінаватым у арганізацыі тэракту ў нью-ёрскім раёне Чэлсі ў верасьні 2016 году, калі раненьні атрымалі ня менш за трыццаць чалавек. Пра гэта паведамляе CNN.
Яшчэ 10–11 лютага былі праведзеныя рэйды, у якіх выявілі чатырох «круцякоў», якія езьдзілі на квадрацыклах і парушалі правілы дарожнага руху або прыродаахоўнае заканадаўства.
Крушэньне самалёта Ан-148 пад Масквою магло быць зьвязана зь няправільнымі дадзенымі аб хуткасьці палёту з прычыны абледзяненьня датчыкаў.
Кіраўнік МЗС Нідэрляндаў Халбэ Зейлстра падаў у адстаўку з прычыны хлусьні пра сустрэчу з Уладзімірам Пуціным ў 2006 годзе.
У ізраільскім вайсковым судзе ў аўторак пачаўся працэс па справе 17-гадовай палестынскай дзяўчыны. Яе напад на двух ізраільскіх вайскоўцаў прыцягнуў увагу ва ўсім сьвеце, аднак судзьдзя пастанавіў, што пасяджэньні будуць праходзіць у закрытым рэжыме.
Загрузіць яшчэ