Радыё Свабода ўзяло інтэрвію ў пілёта «Саратаўскіх авіяліній», які сам шмат разоў лётаў гэтым маршрутам, у тым ліку разам з загінулым капітанам Валерам Губанавым. «Я лічу, што гэта тэракт, усе калегі, зь якімі я пагутарыў пасьля трагедыі, таксама да гэтага схіляюцца», — сказаў дасьведчаны лётчык, які папрасіў не называць яго імя ў публікацыі.