Вайсковы журналіст Раман Сапанькоў апублікаваў на сваёй старонцы «УКантакце» фатаграфіі, на якіх відаць расейскія самалёты, пашкоджаныя, як ён піша, у выніку абстрэлу авіябазы Хмэймім у Сырыі.
3 студзеня ў Cьветлагорску трое хлапчукоў, якім ад нараджэньня 3–4 гады, самі пакінулі дзіцячы садок і селі ў прыгарадны цягнік. Яны ад’ехалі зь дзясятак кілямэтраў, калі іх заўважыў памочнік машыніста.
Беларускі грамадзянін, затрыманы ва Ўкраіне паводле падазрэньня ў шпіянажы, зьвяртаўся ў Службу бясьпекі Ўкраіны з заявай пра катаваньні і выкарыстаньне псыхатропаў падчас ягонага затрыманьня ў Чарнігаве. Пра гэта Свабодзе паведаміў беларускі дыплямат у Кіеве.
Тэлеканал «Россия 24» распавёў, што ўрад Латвіі выдаляе з краіны журналістку каналу Вольгу Курлаеву.
Упершыню маштабныя антыўрадавыя пратэсты ў пасьлярэвалюцыйным Іране прайшлі ў 2009 годзе. Тады людзі выйшлі на вуліцы пасьля абвяшчэньня ЦВК аб пераабраньні прэзыдэнтам непапулярнага сярод іранцаў Махмуда Ахмадзінэжада.
2 студзеня як найменей 48 чалавек загінулі ў Пэру, калі аўтобус, у якім яны ехалі, пасьля сутыкненьня з грузавіком сарваўся са скалы на стромкім павароце шашы на поўнач ад Лімы, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў краіны.
У Сырыі 31 сьнежня разьбіўся расейскі ваенны верталёт Мі-24. Пра гібель двух членаў экіпажу паведаміла міжнародная група расьсьледаваньняў Conflict Intelligence Team са спасылкай на публікацыі ў сацыяльных сетках і на спэцыялізаваных форумах.
Ступень адказнасьці супрацоўніка ДАІ, які на пешаходным пераходзе наехаў на жанчыну ў Салігорску, будзе залежаць ад стану яе здароўя.
У Рызе затрыманы журналіст расейскага каналу ТВЦ Анатоль Курлаеў. Пра гэта ён сам распавёў у аўторак радыёстанцыі Baltkom і расейскім інфармацыйным агенцтвам.
Такая ж статыстыка і па загінуўшым у пажарах.
У навагоднюю ноч на праспэкце Перамогі каля бібліятэкі імя Леніна і каля тралейбуснага парку «Гарэлектратранспарт» загарэліся навагоднія ялінкі, піша партал «Сильные новости».
Паліцыя Кіеўскай вобласьці паведаміла, што недалёка ад украінскай сталіцы была знойдзена мёртвай юрыст Ірына Наздроўская, якая дамагалася асуджэньня вінаватага ў рэзанансным ДТЗ.
Чатыры чалавекі атрымалі раненьні ў навагоднюю ноч у выніку выбуху самаробнай бомбы ў Турыне. Пра гэта паведамляе італьянская газэта La Stampa.
Антыўрадавыя пратэсты працягваюцца ў краіне пяты дзень.
Сьледчы камітэт па Санкт-Пецярбургу выставіў афіцыйнае абвінавачваньне ў тэракце 35-гадоваму Дзьмітрыю Лук’яненку.
Прынамсі 11 чалавек загінулі і яшчэ 25 былі параненыя ад выбуху тэрарыста-самагубцы ў сталіцы Аўганістану, Кабуле.
Улады Паўднёвай Карэі перахапілі карабель пад сьцягам Панамы, які падазраецца ў перавозцы нафтапрадуктаў у Паўночную Карэю ў парушэньне міжнародных санкцый.
У Іванаўскім раёне Кіеўскай вобласьці 31 сьнежня паваліўся на бок (паводле некаторых зьвестак — перакуліўся) аўтобус, у якім з аквапарку ў Кіеве ехалі дамоў пасажыры з Мазыра.
BBC называе гэта найвялікшымі пратэстамі з 2009 году.
30 сьнежня супрацоўнікі АМАПу на чыгуначным вакзале сталіцы выратавалі мужчыну, які ўзьняўся на асьвятляльную мачту і зьбіраўся скочыць уніз.
У раёне Бронкс у амэрыканскім Нью-Ёрку позна ўвечары 28 сьнежня адбыўся пажар у шматкватэрным доме — у выніку загінулі прынамсі 12 чалавек, а яшчэ чацьвёра знаходзяцца ў крытычным стане.
На паўночным захадзе Масквы рэйсавы аўтобус наехаў на прыпынак грамадзкага транспарту. Ахвяраў няма, пацярпелі тры чалавекі, паведамілі агенцтву «Масква» у сталічным Міністэрстве надзвычайных сытуацый.
Ратавальнікі прыбылі на месца здарэньня праз тры хвіліны пасьля таго, як атрымалі тэлефанаваньне. У тушэньні агню бралі ўдзел больш за 160 пажарных.
Сама меней 41 чалавек забіты і 84 параненыя выбухам у шыіцкім культурным цэнтры ў Кабуле.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін прызнаў, што ў Санкт-Пецярбурзе 27 сьнежня адбыўся тэракт.
Яму 40 гадоў, ён жанаты, мае пяць дзяцей і навярнуўся ў іслам падчас вайсковай службы ў 2000 годзе, прыехаўшы ў Ізраіль за чатыры гады да таго
Апаратуру аднесьлі да тавараў, «не прызначаных для асабістага спажываньня», зыходзячы з цаны і колькасьці.
У камэры захоўваньня крамы «Перекресток» на плошчы Калініна ў Санкт-Пецярбургу ўвечары 27 снежня адбыўся выбух.
Паводле Дзьмітрыя Мірончыка, беларускія лекары ўжо пакінулі межы Лібіі: «Намі супольна з расейскімі партнэрамі было зроблена ўсё неабходнае для іх вызваленьня».
Вадкі азот выкарыстоўвалі для ахалоджаньня напояў — арганізатары кажуць, што рабілі так і раней.
На паўднёвым усходзе Масквы на тэрыторыі кандытарскай фабрыкі «Меньшевик» невядомы мужчына адкрыў агонь, як мінімум адзін чалавек загінуў, яшчэ трое атрымалі раненьні. У паліцыі мяркуюць, што нападнік трымае закладнікаў.
Арабскае агенцтва навінаў Аль-Масдар паведаміла, што ў сярэдзіне сьнежня падчас удару сырыйскіх урадавых войскаў па ісламісцкай групоўцы Хаят Тахрыр Аш-Шам быў забіты адзін з кіраўнікоў групоўкі Абу Сафія зь Беларусі.
Сяргей Князеў заяўляе, што сьледзтва пакуль ня выйшла на асобаў, якія падазраюцца ў забойстве беларускага журналіста Паўла Шарамета.
Трагедыя адбылася каля станцыі мэтро «Славянский бульвар». Паведамляецца пра як мінімум 5 загінулых і 15 параненых.
Жыхары вёскі Залатое пад Керчу ў Крыме паспрабавалі перашкодзіць будаўніцтву радыёлякацыйнай станцыі (РЛС) на тэрыторыі населенага пункту, перадае «Керчь.ФМ».
Паведамляецца пра 37 загінуўшых падчас пажару ў гандлёвым цэнтры ў горадзе Давао на поўдні Філіпін. У той жа час краіна перажывае наступствы магутнага трапічнага цыклёну Тэмбін. Яго ахвярамі ўжо сталі прынамсі 200 чалавек.
У паўднёвай частцы Філіпінаў загінулі прынамсі 133 чалавекі ад паводкі і апоўзьняў, выкліканых трапічным штормам. Яшчэ дзясяткі лічацца зьніклымі бязь зьвестак.
Міністэрства фінансаў ЗША ўключыла ў санкцыйны сьпіс дзесяць чалавек, большасьць зь якіх грамадзяне Расеі.
У судзе Першамайскага раёну Менску адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы маладога чалавека, які кідаў з аўтамабіля запаленыя пэтарды ў людзей на прыпынках грамадзкага транспарту.
Аэрапорт «Барыспаль» аднавіў працу пасьля часовага спыненьня. Прычынай стаў інцыдэнт з самалётам беларускіх авіяліній, паведамляе ТСН.uа са спасылкай на відавочцаў.
Суд у Маскве прысудзіў да 40 гадзінам абавязковых работ удзельніцу расейскага панк-гурту Pussy Riot Марыю Алёхіну.
Паліцыя паведаміла пра арышт двух чалавек, якія наўмысна скіравалі аўтамабіль на людзей на скрыжаваньні ў аўстралійскім горадзе Мэльбурн.
Сьвятлана Коржыч кажа, што яна сустракалася з кіраўнікамі пракуратуры і Сьледчага камітэту, прысутнічала на некаторых допытах, і фігуранты справы пачалі даваць паказаньні.
Ракетная ўстаноўка «Бук», зь якой у ліпені 2014 году пад Данецкам быў зьбіты «Боінг-777» малайзійскіх авіяліній, была дастаўлена ва Ўкраіну і пасьля вывезена з тэрыторыі гэтай краіны расейскімі вайскоўцамі.
Украінская журналістка Міхайліна Скорык, якая ў Менску даведалася пра забарону наведваньня Расеі і адначасова Беларусі, распавяла Радыё Свабода падрабязнасьці сваёй сустрэчы ў Фрунзэнскім раённым аддзяленьні ўнутраных спраў.
У Хакасіі у мясцовай жыхаркі Любові Ліцягевіч адабралі семярых прыёмных дзяцей з-за доўгіх валасоў ў аднаго з яе сыноў.
Філёляг Сьвятлана Богуш вырашыла падтрымаць зьняволенага Даната Скакуна і дапамагла яму здаць іспыты па беларускай мове.
У здарэньні адзін з пасажыраў маршруткі атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджаньні, яшчэ тры, у тым ліку малалетні, — менш цяжкія. Абвінавачанаму пагражае да 5 год турмы
Актыўнасьць літоўскіх спэцслужбаў у Беларусі, паводле Вакульчыка, носіць «яскрава выражаныя непрыязныя формы і замінае разьвіцьцю двухбаковых стасункаў».
Старшыня Спэцыяльнай маніторынгавай місіі АБСЭ ва Ўкраіне Ертурул Апакан выказаў занепакоенасьць пагаршэньнем сытуацыі з бясьпекай на ўсходзе Ўкраіны.
Загрузіць яшчэ