У Саудаўскай Арабіі, па шэрагу паведамленьняў, затрыманыя 11 прынцаў. Гэта здарылася пасьля таго, як яны выступілі супраць рашэньняў уладаў краіны, паводле якіх спыняецца фінансаваньне часткі выдаткаў чальцоў каралеўскай сям’і зь дзяржаўнага бюджэту.