Да Дзьмітрыя Серады ў кватэру 4 жніўня ўварваліся невядомыя ў масках, выламалі ўваходныя дзьверы, разьбілі шкло бальконных дзьвярэй на кухні. Лекара жорстка зьбілі, завезьлі ў Заводзкі РУУС, потым у Сьледчы камітэт. Трымалі паўтара сутак, не кармілі.