Старшыню партыі ПАРНАС Міхаіла Касьянава атакавалі двойчы, паведамляе тэлеканал «Дождж» са спасылкай на кандыдата ў дэпутаты Дзярждумы Андрэя Зубава. Спачатку Касьянава зьбілі і парвалі яму кашулю, а пасьля закідалі яйкамі і памідорамі.
Генэральны пракурор Украіны Юры Луцэнка кажа, што ў справе забойства беларускага журналіста Паўла Шарамета сьледзтва атрымала новыя зьвесткі, але яны не падлягаюць абнародаваньню.
Артур Жоль знаходзіўся ў аўтобусе з журналістамі, які курсіруе паміж спартовымі аб’ектамі Алімпіяды ў Рыё-дэ-Жанэйра.
Дэмакратычны актывіст з Астраўца Мікола Ўласевіч, які першым абнародаваў інфармацыю пра няштатную сытуацыю на будаўнічай пляцоўцы Беларускай атамнай электрастанцыі, атрымаў адказ з Генэральнай пракуратуры.
Аўтобус з журналістамі, які курсіруе паміж спартовымі аб’ектамі Алімпіяды ў Рыё-дэ-Жанэйра, закідалі камянямі. У выніку інцыдэнту ніхто сур’ёзна не пацярпеў.
Сьледчыя лічаць, што ён рыхтаваў напад падчас футбольнага матчу.
У Македоніі колькасьць загінулых ад урагану, які абрынуўся на сталіцу, Скоп’е, вырасла да 22. Улады інфармуюць, што сярод іх і 12-гадовы хлопчык, цела якога знайшлі ў заносах гразі.
У Косаве апазыцыя распыліла ў зале пасяджэньняў парлямэнта сьлезацечны газ, каб перашкодзіць прыняцьцю пагадненьня аб дэмаркацыі мяжы з Чарнагорыяй, перадае Reuters.
Арганізацыя аб’яднаных нацый заклікае спыніць баявыя дзеяньні ў Алепа, каб аднавіць электра-і водазабесьпячэньне.
Кошт дамовы – больш за 15 мільёнаў расейскіх рублёў, тэрмін выкананьня – ад 1 да 10 верасьня. Мэта – пераацэнка бясьпекі Беларускай АЭС пры ўзьнікненьні экстрэмальных зьнешніх узьдзеяньняў, якія перавышаюць прадугледжаныя праектам памежныя значэньні.
Алесь Лагвінец напісаў заяву ў міліцыю з прычыны падробкі дакумэнтаў. Чалавек, які падаў скаргу супраць Лагвінца, пацьвердзіў, што не зьвяртаўся ў акруговую камісію Сухараўскай выбарчай акругі № 101.
Міжнародная арганізацыя «Дактары бязь межаў» паведаміла, што на поўначы Сырыі, у правінцыі кантраляванай паўстанцамі пад бамбаваньне на выходныя трапіў дзіцячы шпіталь. Загінулі 13 чалавек.
У Пакістане расьце колькасьць ахвяраў выбуху ў бальніцы. Паводле ўладаў гораду Квета, не менш як 70 чалавек загінулі і 120 параненыя пры нападзе сьмяротніка.
23-гадовы грамадзянін Украіны Артур Самарын, які вучыўся ў старэйшых клясах амэрыканскай школы, прызнаў сябе вінаватым па абвінавачаньнях у махлярстве і сэксе зь непаўнагадовай.
Гаспадарам эстонскай фірмы Vitransa, якая спэцыялізуецца на міжнародных грузаперавозках, не ўдалося вярнуць аўтамабіль, арыштаваны ў Беларусі на пачатку году. Рашэньнем суду фура-«парушальніца» спагнаная ў даход дзяржавы.
Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны спыніла спробу вывазу двума беларусамі выкрадзеных аўтамабіляў прадстаўніцкага клясу.
Ня менш за 45 чалавек загінулі ў выніку тэракту 8 жніўня каля галоўнага ўваходу ў шпіталь ў горадзе Квэта на паўднёвым захадзе Пакістану.
Незалежныя расейскія мэдыі распачынаюць кампанію інфармаваньня грамадзтва пра няштатную сытуацыю на будаўнічай пляцоўцы першай беларускай атамнай электрастанцыі пад Астраўцом. Галоўным лейтматывам — спыніць будаўніцтва небясьпечнага аварыйнага аб’екту.
У Смаленскай вобласьці затрыманы жыхар Арэнбургу, які зьбіраўся схавацца ў Беларусі пасьля забойства чалавека ў Пензенскай вобласьці Расеі, паведаміў 7 жніўня партал «Оренбуржье online» (orki.ru).
У нядзелю бэльгійскія паліцэйскія затрымалі яшчэ аднаго мужчыну з мачэтэ.
У 2007 годзе на шахце адбыўся выбух мэтану, тады загінулі 39 рабочых.
За дзень да гэтага ў іншым бэльгійскім горадзе быў учынены напад з мачэтэ, нападнік быў забіты.
Жыхары нью-ёрскага раёна Брукліна зараз могуць з поўным правам заявіць: «Вакол адны казлы!» Гектар, Гарацый, Броўкі і Міні зьядаюць па 20 кг пустазельля ў дзень, а мясцовыя паркі зараз могуць не выкарыстоўваць хімічныя гербіцыды.
Нацыянальная паліцыя Ўкраіны адпаведна даручэньню сваёй кіраўніцы Хаціі Дэканаідзэ пачала службовую праверку наконт магчымай датычнасьці яе першага намесьніка, кіраўніка крымінальнай паліцыі Вадзіма Траяна да незаконнага сачэньня за беларускім журналістам Паўлам Шараметам напярэдадні яго забойства.
Мэдыкі занепакоеныя станам кіраўніка самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі Ігара Платніцкага пасьля замаху на яго жыцьцё, паведаміла «Інтэрфаксу» крыніца ў бальніцы.
Як найменей 13 чалавек загінулі ў выніку пажару ў бары ў францускім Руане. Пра гэта паведамляе CNN.
У Луганску падарваная машына кіраўніка самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі. Два чалавекі параненыя. Удакладняецца, ці быў у машыне сам Ігар Платніцкі.
Інцыдэнт адбыўся ў аэрапорце італьянскага гораду Бэргама. Пасьля няўдалай пасадкі лайнэр прабіў агароджу і ўрэзаўся ў аўтастраду, якая вядзе да аэрапорту.
На ўсіх узроўнях чуваць, што мантажныя працы да заканчэньня разбору прыпыненыя, але пытаньняў ад гэтага меней ня стала. Свабода наведалася на Астравеччыну, каб пагаварыць зь мясцовымі жыхарамі.
МЗС Расеі патлумачыла адмову ў візе чэскаму журналісту «інтэграцыйнымі» абавязаньнямі.
У Іраку групоўка «Ісламская дзяржава» ўзяла ў палон каля 3000 уцекачоў, гаворыцца ў дакладзе ААН, агучаным 5 жніўня.
Як паведаміў Сьледчы камітэт, Партызанскі раённы аддзел ў Менску расьсьледуе справу ў адносінах да 64-гадовага мужчыны, якога падзарюць «у спробе пашкоджаньня паліўна-раздатачнай калёнкі.
Прадстаўнік Міністэрства абароны Эгіпту заявіў, што ў выніку авіяналёту узброеных сілаў краіны быў забіты лідэр сінайскага аддзелу так званай «Ісламскай дзяржавы».
Ад чаго памёр у СІЗА Пцічкін, на целе якога былі шматлікія пашкоджаньні, сінякі, драпіны, кровападцёкі — застаецца загадкай.
Нацыянальная паліцыя і Генэральная пракуратура Ўкраіны пасьля двухтыднёвага маўчаньня абвясьцілі пра новыя дэталі ў справе пра забойства беларускага журналіста Паўла Шарамета.
За некалькі дзён да нападу на царкву ў Нармандыі 26 ліпеня замежныя спэцслужбы папярэджвалі Францыю аб меркаваным тэракце і нават ідэнтыфікавалі аднаго з нападнікаў.
Раненьні атрымалі грамадзяне Аўстраліі, Вялікабрытаніі, ЗША ды Ізраілю; пагрозы іх жыцьцю няма.
Дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Заран Шкірак выказаў асабістае меркаваньне адносна таго, хто забіў журналіста Паўла Шарамета.
У выніку інцыдэнту лёгкія раненьні атрымалі прынамсі два чалавекі.
Адна жанчына памерла, яшчэ прынамсі пяцёра чалавек атрымалі раненьні ў выніку нападу на плошчы Расэл-сквэр у цэнтры Лёндану. Паліцыянтам удалося затрымаць нападніка.
Міжнародная фэдэрацыя футболу (ФІФА) пачала расьсьледаваньне ў дачыненьні да 11 расейскіх футбалістаў, якія фігуруюць у дакладзе незалежнай камісіі Сусьветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) пад кіраўніцтвам Рычарда Макларэна.
Facebook-супольнасьць «Кіеў Апэратыўны» апублікавала фотаздымкі меркаваных забойцаў журналіста Паўла Шарамета.
Мясцовыя СМІ паведамляюць, што ўсіх пасажыраў і членаў экіпажа пасьпяхова эвакуіравалі.
Сакратарка старшыні райвыканкаму хадзіла на пошту. Але там нібыта было шмат наведнікаў, і сакратарка, атрымаўшы згоду свайго непасрэднага начальніка Гараўцова, вярнулася ў райвыканкам ні з чым.
У Расеі далучыліся да абмеркаваньня няштатнай сытуацыі на будаўнічай пляцоўцы БелАЭС у Астраўцы на Гарадзеншчыне.
Мантаж корпусу рэактара Беларускай АЭС прыпынены, астатнія работы вядуцца ў штатным рэжыме.
У суботу, 30 ліпеня на сталічнай вуліцы Зыбіцкай многіх забралі ў пастарунак быццам бы тое, што яны знаходзяцца ў грамадзкім месцы ў нецьвярозым стане. Прычым абыходзіліся жорстка.
У сырыйскай правінцыі Ідліб быў зьбіты расейскі верталёт Мі-8, на борце якога знаходзіліся тры члены экіпажа і два вайскоўцы.
«Гэтая станцыя ніколі не акупіцца. Я думаю, наш урад вельмі падставіў той, хто рэкамэндаваў нам наогул будаваць АЭС», — лічыць беларускі фізык-атамшчык з 35-гадовым стажам Ягор Фядзюшын.
Загрузіць яшчэ