Вядучы галоўнай праграмы навінаў тэлеканала ОНТ — «Контуры», у эфіры 31 ліпеня зьвярнуўся да Міністэрства энэргетыкі Беларусі з просьбай адказаць на тры пытаньні адносна інцыдэнту на будаўніцтве АЭС.
Міністэрства аховы здароўя Армэніі паведамляе, што стан параненага члена групы «Сасна црэр» стабільна цяжкі. Паліцыя таксама паведаміла, што двое сябраў групы сёньня выйшлі з тэрыторыі палка ППС. Яны не былі параненыя і цяпер затрыманыя.
На перакрытым дэманстрантамі праспэкце Баграмяна ў Ерэване мужчына сярэдніх гадоў, абліўшы сябе бэнзінам, зьдзейсьніў спробу самаспаленьня. Аднак іншыя ўдзельнікі акцыі пратэсту зьбілі зь яго полымя.
Мэдыкі пацьвердзілі, што 30-гадовая жанчына была забітая пры страляніне ў цэнтры сталіцы штату Тэхас, горадзе Осьцін.
У амэрыканскім штаце Тэхас упаў паветраны шар з 16 пасажырамі на борце, паведамляюць мясцовыя СМІ.
Многія зь іх — курсанты ваенных вучэльняў.
Страляніна пачалася, калі тэрмін ультыматуму, пастаўленага армянскімі спэцслужбамі, мінуў.
У Бэльгіі паліцыя арыштавала двух падазраваных у падрыхтоўцы тэрактаў.
Праваахоўныя органы затрымалі ўдзельнікаў мітынгу, разагнанага ў пятніцу ноччу.
У сутыкненьнях паміж паліцыяй і пратэстоўцамі пацярпелі трое супрацоўнікаў нашай мэдыякарпарацыі.
29 ліпеня ў Гомелі на вуліцы Барыса Царыкава невядомы мужчына напаў на пікет па зборы подпісаў за вылучэньне кандыдатам у дэпутаты актывіста АГП Уладзімера Кацоры.
На журналістаў армянскай службы Радыё Свабода Карлена Асланяна, Аванэса Маўсісяна і апэратара Гарыка Аруцюняна, якія асьвятлялі сутыкненьні дэманстрантаў з паліцыяй у Эрэване, напалі асобы ў цывільным.
Абодва бакі канфлікту абвінавачваюць адзін аднаго ў адкрыцьці агню.
Атака на паліцэйскіх зьяўляецца працягам сэрыі нападаў у некалькіх штатах ЗША.
Расейская кампанія «Атамбудэкспарт» — генэральны падрадчык будоўлі «Беларускай АЭС» у Астраўцы — ня бачыць нічога сур’ёзнага ў інцыдэнце з падзеньнем корпуса рэактара падчас выпрабавальнага мантажу, але не дае пераканацца ў гэтым журналістам.
Рагачоўскі раённы суд разглядае пазоў мясцовага малочна-кансэрвавага камбінату да трох жыхарак райцэнтру, якія спрычынілася да разьмяшчэньня ў інтэрнэце фатаздымка «пакета малака з мышанём».
Яго асудзілі на тэрыторыі Таджыкістану, але адбываць пакараньне ён будзе ў Расеі.
Невядомы мужчына сярэдняга веку, на выгляд гадоў 40–45, у чорнай майцы і нагавіцах да кален некалькі разоў падыходзіў да століка, распытваў, што за кандыдат вылучаецца па гэтай акрузе, якую структуру ён прадстаўляе.
Былы прэм’ер-міністар Турэччыны Ахмэт Давутаглу аддаў загад зьбіваць усялякі самалёт, які ўвойдзе ў турэцкую паветраную прастору з боку Сырыі, у выніку чаго ў лістападзе летась быў зьбіты расейскі бамбавік Су-24.
Ад траўня ў літоўскіх СМІ штомесяц зьяўляецца інфармацыя пра інцыдэнты на будпляцоўцы АЭС у Беларусі, якія беларускі бок кожны раз абвяргае.
Міжнароднае агенцтва па атамнай энэргіі (МАГАТЭ) сьцьвярджае, што падчас узьвядзеньня АЭС небясьпекі для насельніцтва няма — да таго часу, пакуль у станцыю не загружана ядзернае паліва.
Міністар навакольнага асяродзьдзя Літвы Кястуціс Трэчокас заявіў, што будаўнічую пляцоўку Беларускай АЭС у Астраўцы спачатку павінны наведаць экспэрты Міжнароднага агенцтва па атамнай энэргетыцы (МАГАТЭ), а не літоўскія палітыкі.
У «Атамбудэкспарце» — у генэральнага падрадчыка будоўлі «Беларускай АЭС» — заяўляюць, што ніякага надзвычайнага здарэньня ці нават сурʼёзнага інцыдэнту на беларускай станцыі падчас будаваньня не адбылося.
Каля дзьвюх тысяч чалавек накіроўваюцца да захопленага ўзброенай групай будынка паліцыі ў Ерэване.
У момант, калі адбываўся канцэрт Лявона Вольскага, у кватэру, зь якой адбывалася сілкаваньне электрычнасьцю для гукаўзмацняльніка, намагаліся ўварвацца невядомыя людзі.
Улады францускага гораду Каны ад сёньняшняга дня забаранілі праносіць на пляжы торбы вялікага памеру.
Каля цэнтру па прыёме мігрантаў у баварскім Цырндорфе, што паблізу ад Нюрнбэргу, адбыўся выбух.
Суд у Вашынгтоне пастанавіў выпусьціць са шпіталя Джона Гінклі-малодшага, які ў 1981 годзе зрабіў замах на саракавога прэзыдэнта ЗША Рональда Рэйгана.
Пра што сьведчыць аварыя на будаўніцтве Беларускай атамнай электрастанцыі?
Большасьць пацярпелых — мясцовыя жыхары і байцы курдзкіх сілаў самаабароны, на блёкпосьце якіх выбухнуў замінаваны грузавік.
Прадстаўнікі апазыцыйнага руху кажуць, што гэтая заява – «чарговая прапагандысцкая хлусьня праваахоўных органаў».
Яго асоба, як паведаміў пракурор Парыжу Франсуа Моленс, была ўстаноўленая пасьля параўнаньня адбіткаў пальцаў.
Невядомы нападнік 26 ліпеня стрэлам параніў мужчыну ў гандлёвым цэнтры ў швэдзкім горадзе Мальмё, паведамляе Reuters са спасылкай на швэдзкую паліцыю.
Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд пагутарыў па тэлефоне з папам рымскім Францішкам пасьля нападу на каталіцкую царкву ў прыгарадзе Руану.
27-гадовага масквіча Рамана затрымалі супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй МУС.
Інцыдэнты, якія паўтараюцца на Беларускай АЭС, што будуецца ў Астраўцы непадалёку ад Літвы,паказваюць, што засьцярогі Вільні з прычыны бясьпекі гэтай станцыі абгрунтаваныя, заявіла сёньня прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце.
Пажарныя брыгады Міністэрства надзвычайных сытуацыяў працуюць на месцы здарэньня.
«На справе, паводле інфармацыі генэральнага падрадчыка АТ „Атамбудэкспарт“, няштатная сытуацыя здарылася на пляцоўцы захаваньня корпуса рэактара пры правядзеньні такеляжных працаў па яго перасоўваньні ў гарызантальнай плоскасьці».
«Корпус рэактара знаходзіцца за межамі рэактарнага аддзяленьня. Тэхнічных перашкодаў для яго ўсталяваньня на штатнае месца няма. Генпадрадчык чакае дазволу на правядзеньне апэрацыяў па мантажы ад наглядных органаў».
Экстрэмісцкая арганізацыя «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасьць за напад на царкву ў горадзе Сэнт-Эт’ен-дзю-Руўрэ на поўначы Францыі, у выніку якога быў забіты сьвятар і паранены яшчэ адзін чалавек.
Ва ўнівэрсытэцкай клініцы ў бэрлінскім раёне Штэгліц пацыент шпіталя стрэліў у свайго лекара, цяжка яго параніўшы, а потым застрэліўся сам.
Двое невядомых, узброеных нажамі, захапілі ў закладнікі пяць чалавек у царкве ў францускім горадзе Сэнт-Эт’ен-дзю-Руўрэ.
Як найменей 15 чалавек загінулі ў выніку нападу на цэнтар для інвалідаў каля сталіцы Японіі, Токіё.
Увечары 25 ліпеня тысячы чалавек узялі ўдзел у дэманстрацыі ў сталіцы Армэніі, Ерэване, у падтрымку групы ўзброеных людзей, якія тыдзень таму захапілі паліцэйскі пастарунак.
Паліцыя амэрыканскага горада Форт-Маерс (штат Флорыда) заявіла, што напад, у выніку якога загінулі 2 чалавекі, ня быў тэрактам. Але пра сапраўдныя матывы злачынства пакуль не паведамляецца.
Апошнім часам у дачыненьні да лоеўскіх міліцыянтаў у розныя інстанцыі сталі паступаць скаргі на перавышэньне службовых паўнамоцтваў і беспадстаўны гвалт.
У дарожна-рамонтным упраўленьні журналісту заявілі, што кіёск ня іхны і што глядзець за ім павінны яго гаспадары.
Служба нацыянальнай бясьпекі Армэніі (СНБ) заявіла пра затрыманьне памагатых членаў апазыцыйнага «Ўстаноўчага парлямэнту», якія захапілі ў Ерэване будынак паліцыі.
У Мінэнэрга рыхтуюць камэнтар да інфармацыі пра інцыдэнт, які нібыта здарыўся на будаўнічай пляцоўцы БелАЭС
На ўмовы ўтрыманьня ён ня скардзіцца, родныя і сябры ўжо атрымалі ад яго лісты. Зь ім актыўна працуе адвакат, які зьвярнуўся ў амбасады Швэцыі і Расеі, робіць запыты, рыхтуе дакумэнты.
Загрузіць яшчэ