У Польшчы на запыт амэрыканскіх уладаў быў затрыманы грамадзянін Украіны Арцём Ваулін, якога вінавацяць у парушэньні аўтарскіх правоў.
Паліцыя лічыць, што мужчына зрабіў напад з прычыны помсты.
У кватэры на захадзе Масквы знойдзена цела апэратара тэлеканала «Россия 1» Андрэя Назаранкі з пяцьцю агнястрэльнымі раненьнямі, паведамляе сайт «360» Падмаскоўя са спасылкай на крыніцы ў праваахоўных органах.
Спачуваньні родным і блізкім забітага ў Кіеве журналіста Паўла Шарамета выказалі вышэйшыя асобы дзяржаваў, кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў, міжнародныя арганізацыі. Беларускае кіраўніцтва ад любых ацэнак таго, што адбылося, устрымліваецца.
Кіеўская журналістка Алена Літвінава пра тэмы, над якімі апошнім часам працаваў Павал Шарамет.
«На працягу ўсёй сваёй кар’еры Павал Шарамет паказваў выдатную адвагу, дэманструючы неацэнную ролю журналістаў у справе абароны правоў чалавека».
«Мы глыбока смуткуем з нагоды трагічнай гібелі выдатнага і мужнага журналіста, непрымірымага змагара за сумленную журналістыку і свабоду слова, таленавітага публіцыста, уплывовага грамадзкага дзеяча і чалавека, які шчыра імкнуўся ўнесці свой уклад у развіцьцё дэмакратычнай Беларусі»
44-гадовы журналіст загінуў у выніку выбуху аўтамабіля ў Кіеве.
Аляксей Навальны напісаў пра Паўла Шарамета і ягоныя прароцтвы. За тое, што той вельмі добра адчуваў нутро савецкага намэнклятурніка, яго не любілі ўлады ні ў Беларусі, ні ў Расеі, ні ва Ўкраіне.
Беларускі саюз журналістаў і Беларуская асацыяцыя журналістаў выказалі спачуваньне родным і блізкім нябожчыка.
Рэкордная колькасьць тэрарыстычных нападаў была сплянавана, папярэджана і рэалізавана на тэрыторыі Эўразьвязу летась, паведамляе паліцэйская служба зьвязу (Эўрапол).
Шарамет апошнім часам у асноўным рыхтаваў інтэрвію зь вядомымі асобамі, пісаў аўтарскую калёнку і блогі, вёў перадачу на радыё.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка атрымаў згоду ад ФБР ЗША далучыцца да расьсьледаваньня забойства журналіста Паўла Шарамета.
У сацыяльнай сетцы Твітэр апублікаваныя відэаматэрыялы з камэры сачэньня, дзе зафіксаваны момант выбуху аўтамабіля, якім кіраваў журналіст Павал Шарамет.
У Кіеве на скрыжаваньні вуліц Хмяльніцкага і Франка скончылася актыўная фаза сьледчых дзеяньняў, зьвязаных з забойствам Паўла Шарамета.
Амбасада Ўкраіны ў Беларусі перадала ў рэдакцыю Свабоды заяву ў сувязі з трагічнай гібельлю ў Кіеве журналіста Паўла Шарамета.
Карэспандэнт Свабоды пабываў на месцы выбуху машыны, у якой загінуў Павал Шарамет.
Старшыня Нацпаліцыі Хація Дэканаідзэ заяўляе, што расьсьледаваньне сьмерці вядомага журналіста Паўла Шарамета зьяўляецца для яе справай гонару.
Перамовы ўладаў з захопнікамі працягваюцца.
19 ліпеня маладафронтаўцы наведалі месца на менскім рынку «Экспабел», дзе на іх напалі ў суботу.
Міжнародны Алімпійскі камітэт (МАК) стварае дысцыплінарную камісію, каб вырашыць пытаньне аб удзеле Расеі ў Алімпіядзе-2016 у Рыё-дэ-Жанэйра.
Падстава для арышту — ён знаходзіцца ў вышуку Інтэрполу па запыце Туркмэністану з 2000 году.
Замовы ў інтэрнэт-краме velcom сапраўды прымаюцца толькі па-расейску, адказалі Свабодзе ў кампаніі. Прычына ў тым, што сайт «тэхнічна зьвязаны са зьнешнімі кампутарнымі базамі вэрыфiкацыi».
Больш за паўсотні чалавек ехалі маршрутам Менск-Вільня і былі спыненыя супрацоўнікамі транспартнай інспэкцыі неўзабаве пасьля пераходу літоўска-беларускай мяжы ў Каменным Лозе.
Пажар у Чарнобыльскай зоне, які пачаўся 16 ліпеня, ліквідаваны. Пра гэта 19 ліпеня паведаміла Дзяржаўная служба Ўкраіны па надзвычайных сытуацыях.
Мужчына, які напаў зь сякерай на пасажыраў прыгараднага цягніка ў Баварыі ў панядзелак увечары, застрэлены, паведамілі ў паліцыі Нямеччыны.
Невядомы мужчына позна ўвечары ў панядзелак, 18 ліпеня, напаў на пасажыраў цягніка каля нямецкага гораду Вюрцбург у Баварыі.
Cпачатку ў «Карандашы» ўзялі макет, у якім прысутнічала інфармацыя пра ініцыятыўную групу, надрукавалі 20 экзэмпляраў. Юры параіўся з кіраўніцтвам, вырашылі крыху перарабіць макет, дадаўшы лягатып руху «За свабоду»...
Паліцыя ў Алматы затрымала другога падазраванага ў датычнасьці да нападу на будынак Алмалінскага раённага аддзяленьня ўнутраных справаў.
Украінскія пажарныя лякалізавалі пажар у чарнобыльскай зоне, які ўзьнік 2 дні таму на плошчы 6 гектараў каля вёскі Буракіўка Кіеўскай вобласьці, і плянуюць на працягу дня ліквідаваць яго цалкам.
«Боінг» кампаніі Malaysia Airlines, які ляцеў з Амстэрдаму ў Куала-Лумпур, пацярпеў катастрофу 17 ліпеня 2014 году. Загінулі ўсе 298 чалавек на борце.
Каля Алмалінскага раённага аддзелу ўнутраных спраў у найбуйнейшым горадзе Казахстану Алматы адбылася страляніна.
Мэр горада Кіп Голдэн паведаміў, што супрацоўнікі паліцыі выехалі на выклік з нагоды страляніны і самі патрапілі пад вагонь ня менш за аднаго нападніка.
Улады працягваюць перамовы з актывістамі руху «Ўстаноўчы парлямэнт», якія захапілі будынак паліцыі і закладнікаў
Паводле армянскіх мэдыяў, пры захопе будынку паліцыі Эрэбыні быў забіты адзін паліцэйскі, яшчэ некалькі чалавек атрымалі раненьні.
Колькасьць ахвяраў сутыкненьняў у Турэччыне падчас няўдалага вайсковага перавароту вырасла да 265 чалавек, паведамілі ў адміністрацыі прэзыдэнта краіны Рэджэпа Таіпа Эрдагана.
AFP адзначае, што заява ІГ пра адказнасьць за тэракт у Ніцы была апублікавана праз 36 гадзін пасьля трагедыі.
З-за падзей у Турэччыне рэйс авіякампаніі «Турэцкія авіялініі» са Стамбулу ў Менск, які павінен быў прыбыць сёньня ў 16:15, адменены.
Адказнасьць за напад у Ніцы ўзяла на сябе тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава».
У сацыяльных сетках са спасылкай на журналістаў іранскага ўрадавага агенцтва IRNA разыходзіцца навіна пра тое, што Эрдаган разам зь сям’ёй прыляцеў у Тэгеран і плянуе накіравацца ў Катар.
У сваім выступе па тэлебачаньні, прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган абвінаваціў у спробе перавароту гюленістаў
У прыватнасьці, увагу зьвяртаюць на той факт, што прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган можа зьвяртацца да народу па тэлевізіі.
Выступаючы на CNN Turk, ён дадаў: "Мы пераадолеем гэта".
Турэцкія вайскоўцы заявілі аб захопе ўлады. Урад сьцьвярджае, што пераварот праваліўся і паўстанцы не кантралююць сытуацыю. У краіне ўведзенае вайсковае становішча, аэрапорт у Стамбуле закрыты. Паведамляецца пра выбухі і забітых.
Пра гэта паведаміў прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд, які прыбыў у Ніцу.
У выніку тэрарыстычнай атакі ў Ніцы 84 чалавекі загінулі. Тысячы неабыякавых людзей у Францыі і за яе межамі прапануюць дапамогу ахвярам трагедыі ды іх блізкім.
Жыхар Менску Аркадзь Азоў, які апынуўся на месцы тэракту ў Ніцы, апісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, як спрабаваў зьвязацца зь беларускай амбасадай, а потым памяняць квіткі на самалёт, каб на наступны дзень пасьля тэракту пакінуць краіну.
Філіял «Мазырцепласетка» перабраў зь бюджэту звыш 6 мільярдаў недэнамінаваных рублёў. На вінаватага службоўца завялі крымінальную справу.
Да праваахоўнікаў зьвярнулася прадавачка адной з крамаў у Глыбокім.
Генэральная пракуратура завяршыла расьсьледаваньне факта сьмерці ў СІЗА № 1 жыхара Менску Ігара Пцічкіна.
Загрузіць яшчэ