Турэцкія вайскоўцы заявілі аб захопе ўлады. Урад сьцьвярджае, што пераварот праваліўся і паўстанцы не кантралююць сытуацыю. У краіне ўведзенае вайсковае становішча, аэрапорт у Стамбуле закрыты. Паведамляецца пра выбухі і забітых.
Пра гэта паведаміў прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд, які прыбыў у Ніцу.
У выніку тэрарыстычнай атакі ў Ніцы 84 чалавекі загінулі. Тысячы неабыякавых людзей у Францыі і за яе межамі прапануюць дапамогу ахвярам трагедыі ды іх блізкім.
Жыхар Менску Аркадзь Азоў, які апынуўся на месцы тэракту ў Ніцы, апісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, як спрабаваў зьвязацца зь беларускай амбасадай, а потым памяняць квіткі на самалёт, каб на наступны дзень пасьля тэракту пакінуць краіну.
Філіял «Мазырцепласетка» перабраў зь бюджэту звыш 6 мільярдаў недэнамінаваных рублёў. На вінаватага службоўца завялі крымінальную справу.
Да праваахоўнікаў зьвярнулася прадавачка адной з крамаў у Глыбокім.
Генэральная пракуратура завяршыла расьсьледаваньне факта сьмерці ў СІЗА № 1 жыхара Менску Ігара Пцічкіна.
84 загінулі, больш за 100 параненыя. Нападнік забіты. Францыя кажа пра тэракт, за які ніякая арганізацыя ня ўзяла на сябе адказнасьць.
У жалобнай акцыі ўзялі ўдзел старшыня АГП Анатоль Лябедзька, намесьнік руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, прэтэндэнты ў кандыдаты ў дэпутаты ад правацэнтрысцкай кааліцыі Мікалай Казлоў, Вольга Кавалькова і Вольга Маёрава.
Яго вінавацяць у перавышэньні службовых паўнамоцтваў.
Беларусам рэкамэндуюць таксама пісаць электронныя лісты спачуваньняў на адрас webmestre.by@diplomatie.gouv.fr, бо амбасада працуе ў рэжыме Plan Vigipirate.
Беларускае МЗС выступіла з афіцыйнай заявай у сувязі з тэрактам у Ніцы ўначы 14 ліпеня. Тэракт у беларускім зьнешнепалітычным ведамстве называюць «жахлівым злачынствам».
Пасьля здарэньня, якое называюць тэрактам і якое забрала больш за восем дзясяткаў жыцьцяў, Ніца вяртаецца да мірнага жыцьця.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама асудзіў напад у Ніцы, падчас якога загінулі прынамсі 80 чалавек.
Францускае выданьне Nice Matin паведамляе, што паліцыі стала вядома асоба чалавека, які, кіруючы грузавіком, урэзаўся ў натоўп і забіў прынамсі 80 чалавек.
Грузавы аўтамабіль заехаў у натоўп людзей падчас сьвяткавання Дня ўзяцьця Бастыліі ў Ніцы. Мясцовыя СМІ і паліцыя паведамляюць пра 84 загінулыя.
Упраўленьне Сьледчага камітэту па Гомельскай вобласьці паведаміла пра заканчэньне дасьледаваньня крымінальнай справы ў дачыненьні да лекара-эндаскапіста — той за хабар дапамагаў прызыўнікам ухіляцца ад вайсковай службы.
У Кітаі ўзарвалі 4-кілямэтровую дамбу. Для падрыву дамбы спатрэбілася 27 тон выбухоўкі.
Увечары 13 ліпеня ў вёсцы Курганьне Рагачоўскага раёну маланка трапіла ў дзевяцігадовага хлопчыка — пра гэта напісала мясцовая газэта са спасылкай на галоўнага пэдыятра Аксану Мароз.
«Васьмімэтровыя бэлькі лёталі як запалкі», — жыхары Прылукаў, што ў 8 км на поўдзень ад Менску, называюць учорашнюю навальніцу самай страшнай зьявай у іхнім жыцьці. Скінутыя дахі і дымаходы, заваленыя дарогі і зьнішчаная ўнікальная алея ў сядзібе Чапскага — Свабода наведала аграгарадок пасьля стыхіі.
Мясцовыя жыхары расказваюць пра надзвычайны ўраган, які «зачапіў» Воршу ў раёне вакзалу, чыгуначнай станцыі «Заходняя» і «прайшоўся» па прыватнай забудове на «Сельгастэхніцы».
Паводле прадстаўніка шпіталя, тры чалавекі знаходзяцца ў цяжкім стане.
Свабода паразмаўляла зь Віталём Барысавым, які сёньня ратаваў на трактары людзей ад навальніцы.
Два зь іх сутыкнуліся паміж сабой, невялікі самалёт перавярнуўся і яго разарвала на кавалкі, яшчэ пяць самалётаў былі пашкоджаныя нязначна.
На пікеце па збору подпісаў за вылучэньне ў кандыдаты ў дэпутаты прадпрымальніка Алеся Таўстыкі скралі копію карціны Алеся Марачкіна. За арыгінал аўтар некалі адседзеў 5 сутак.
Пасажыры, якія знаходзяцца ў аэрапорце Менск-2, актыўна зьмяшчаюць у сацыяльных сетках фотаздымкі двух самалётаў, якія сутыкнуліся падчас буры з залевай.
13 ліпеня на Менск абрынулася навальніца з залевай і моцным ветрам
Паводле рашэньня ўраду ў Шаркоўшчынскі раён для ліквідацыі наступстваў стыхіі будуць дадаткова накіраваны матэрыяльныя каштоўнасьці зь дзяржаўнай матэрыяльнай рэзэрвы.
Амаль 40 карцін вядомага мастака Івана Айвазоўскага 11 ліпеня былі адпраўленыя зь Феадасійскай галерэі мастака ў Трэцьцякоўскую галерэю Масквы на Ўсерасейскую выставу.
Колькасьць ахвяраў ад сутыкненьня двух пасажырскіх цягнікоў у правінцыі Бары на поўдні Італіі вырасла да 27 чалавек. Колькасьць параненых складае больш за 50.
Выхавацеля дзіцячага дому сямейнага тыпу вінавацяць у гвалтоўных дзеяньнях сэксуальнага характару і замаху на згвалтаваньне.
Уначы ў аўторак грамадзянін Расеі здаўся ўкраінскім памежнікам і быў перададзены ў Мар’інскае аддзяленьне паліцыі. Па словах баевіка, ён вырашыў пакінуць акупаваны Данецк пасьля таго, як расстраляў «паліцэйскіх ДНР». Паліцыя пачала расьсьледаваньне.
54-гадовы работнік прыватнага прадпрыемства «Новострой С» у кошт нявыплачанага заробку спрабаваў забраць сабе маёмасьць прадпрыемства.
Паведамляецца, што ў выніку здарэньня загінулі мінімум 10 асобаў, яшчэ дзясяткі пацярпелі.
Якраз цяпер надышоў пэрыяд, калі птушаняты пакідаюць гняздо.
За замах на махлярства ў асабліва буйным памеры яму пагражае да 10 год зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці.
Cупрацоўнікі МУС затрымалі раварыста, які ў нядзелю 10 ліпеня хацеў пакінуць муляж бомбы калі будынка МУС на вуліцы Гарадзкі Вал.
Два судовыя прыставы былі забітыя, а памочнік шэрыфа паранены ў будынку суду ў штаце Мічыган пасьля таго, як зьняволены выхапіў пісталет з кабуры канваіра і адкрыў агонь.
У Менску ў другой палове дня 11 ліпеня аварыйна прызямліўся самалёт «Боінг-777-367» ганконгскай авіякампаніі Cathay Pacific, які выконваў рэйс Амстэрдам — Ганконг.
Сапраўдныя сьмерчы пракаціліся сёньня над Вільняй і Коўнам, паведамляюць наведнікі сацыяльных сетак.
Па пасёлку Шаркаўшчына Віцебскай вобласьці прайшоў сапраўдны сьмерч. Па ўсёй вобласьці абвешчанае штармавое папярэджаньне.
Гарадзенка Іна Верамеенка, якую зьвінавацілі ў крадзяжы тэлефона ў басэйне, кажа, што прызнальнае паказаньне яна напісала пад псыхалягічным ціскам сьледчага. Яна абскардзіць рашэньне суду.
Зьвер гойсаў ад двара да двара пакуль не натрапіў на мужчыну зь сякерай. Пра гэта інфармуе тэлеканал Белсат.
Гэта адбылося 7 ліпеня падчас агляду грузавога цягніка Брэст-Кабыляны ў Тэрэспалі.
Адзін з тых, хто ў чацьвер адкрыў агонь па паліцыянтах у Даласе, 25-гадовы Міка Джонсан, як высьветлілася, зьяўляецца ваеннаслужачым запасу, які прайшоў Аўганістан.
Гэта ня першы акт вандалізму на помніку ахвярам менскага гета. Раней невядомыя некалькі разоў аблівалі помнік фарбаю.
«Чалавек быў на эмоцыях, яе некалькі разоў правяралі, у тым ліку яе тую торбу, а тут зноў — праз мэталашукальнік. Вось яна і сказала, маўляў, калі вы шукаеце траціл, дык ён у торбе».
Маці не карміла ні дзіцёнка, ні сабаку, пакуль сама выпівала.
Зь Беларусі спадар Кім Чхор Сэн зь сям’ёй можа паспрабаваць паехаць далей на Захад. Прычыны ўцёкаў невядомыя.
Як сьцьвярджае Дранчук, аштрафавалі не адразу: думалі ад КДБ да Перамогі.
Загрузіць яшчэ