Прадстаўнікі авіяцыйных службаў Эгіпту пацьвердзілі інфармацыю аб выяўленьні абломкаў пасажырскага лайнэра кампаніі EgyptAir. Знойдзеныя ў Міжземным моры прадметы ўключаюць выратавальныя камізэлькі.
У сеціве зьявілася відэа, як карэспандэнту крамлёўскага прапагандысцкага каналу Russia Today падчас рэпартажу пра пратэсты ў Парыжы невядомы ў масцы даў аплявуху.
Пры выбуху самаробнай бомбы, начыненай цьвікамі, пацярпела жанчына.
На паўднёвы ўсход ад востраву Крыт грэцкія і эгіпецкія вайскоўцы выявілі два вялікія плястыкавыя аб’екты, якія, магчыма, зьяўляюцца абломкамі эгіпецкага самалёта Аэробус-320.
Тэрарыст быў абвешчаны ў міжнародны вышук, зьбіраўся празь Беларусь выехаць у Эўропу.
Мужчыну было прадʼяўленае абвінавачаньне ў забойстве, згвалтаваньні, гвалтоўных дзеяньнях сэксуальнага характару, выкраданьні чалавека і крадзяжы. Ахвярамі сталі дзьве ягоныя супрацоўніцы.
Рэйс выконваўся з Парыжу ў Каір. Што здарылася на борце і ці мог нехта выжыць, пакуль невядома.
Зьнік авіяляйнэр з 66 людзьмі на борце.
Два вучэбна-баявыя Як-130 і два зьнішчальнікі МіГ-29 сёньня ўвечары зрабілі пасадку на аэрадромны ўчастак дарогі М-4 Менск — Магілёў паміж Червенем і Беразіно.
Закладнікі былі пасьпяхова вызваленыя і не пацярпелі.
Ці валодаюць праваахоўныя і сілавыя структуры інфармацыяй пра тое, што беларускія падлеткі ўдзельнічаюць у ваенных зборах, якія ладзяць у Расеі баевікі дывэрсійна-штурмавой брыгады «Русіч»?
Быў ліпень 1995 году, неўзабаве пасьля сумнавядомага травеньскага рэфэрэндуму мы ехалі цягніком у горад Нявіннамыск і спрачаліся пра палітыку.
Пацярпеў супрацоўнік Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК) Арцём Тарчынскі. Сярод нападнікаў былі казакі.
Журналіст Антон Сурапін атрымае 8 мільёнаў рублёў у кошт маральнай шкоды за 35 дзён, якія ён правёў у СІЗА КДБ па справе аб «плюшавым дэсанце» ў 2012 годзе.
Анархісты закідалі іх ёмістасьцямі з фарбай. Відэаматэрыялы і адпаведную заяву яны распаўсюдзілі 15 траўня, піша БелаПАН.
Гляджу на сьвяткаваньне Дня Перамогі на БТ і мяне прабівае аскома. Мне не хапае праўды пра вайну, той праўды, што я чуў часам у прыватных аповедах маіх сваякоў.
Як стала вядома Радыё Свабода, на 2-м паверсе адбылося кароткае замыканьне.
Пачатковы кошт «сядзібы мэра», выстаўленай на аўкцыён — 4 541 137 661 рублей, альбо ў пераліку на цьвёрдую валюту — 237 тысяч даляраў.
Прэс-сакратар кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава заявіў, што нічога ня ведае пра падпал дома Рамазана Джалалдзінава, які ў відэазвароце да Пуціна паскардзіўся на дрэнныя дарогі і карупцыю ў рэспубліцы.
Дырэктар «Гардарбуда» Міхаіл Глушакоў паведаміў, што працы па пашырэньні вуліцы Лібкхнэта на месцы знойдзеных пахаваньняў спыненыя.
Першая намесьніца старшыні Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ірына Герашчанка закрыла пасяджэньне парлямэнту з-за канфлікту паміж прадстаўніком фракцыі «Народны фронт» Юрыем Цімашэнкам і намесьнікам старшыні фракцыі «Апазыцыйны блёк» Аляксандрам Вілкулам, выступ якога на расейскай мове абурыў дэпутатаў.
Прадстаўніца Міністэрства ўнутраных спраў РФ Марыя Пірагова кажа, што Навальны проста апынуўся ў аўтобусе, які спынілі ў рамках «прафіляктычнай» апэрацыі «Анаконда».
Баранавіцкі сябра партыі БНФ Мікола Чарнавус аштрафаваны на 30 базавых велічыняў (6,3 мільёнаў рублёў) за правядзеньне несанкцыянаванага пікету.
У вёсцы Савічы Брагінскага раёну, адкуль выселены жыхары пасьля чарнобыльскай катастрофы, у хатах на цэнтральнай вуліцы спрэс павыразаныя покуці.
Урад Малайзіі паведаміў у чацьвер, што два нядаўна знойдзеныя абломкі самалёта з высокай верагоднасьцю належаць зьнікламу больш за два гады таму «Боінгу-777».
Ва Украіне — гучны скандал, зьвязаны з разгалошваньнем асабістых дадзеных журналістаў, што некалі працавалі ў «ДНР» і «ЛНР» — самаабвешчаных рэспубліках на ўсходзе краіны.
Рассельгаснагляд не прапусьціў зь Беларусі 35 тон заражаных клубніц, паведамляе БелаПАН.
У Грузіі, у вёсцы Атэні, што непадалёк ад Горы, мясцовыя жыхары 9 траўня вярнулі на пастамэнт бюст Сталіна, аднак уначы ён быў абліты чырвонай фарбай.
Двое маладых аўганцаў былі арыштаваныя ў італьянскім горадзе Бары. Іх падазраюць у плянаваньні тэрактаў у Італіі, Францыі і Вялікабрытаніі.
Мужчына, які напаў на пасажыраў на вакзале ў горадзе Графінг ў Баварыі, псіхічна нездаровы, заявілі ў пракуратуры Мюнхена.
У новых зьвестках «Панамскага дасье» згадваецца шэраг імёнаў зь Беларусі. Сярод «панамскіх імёнаў» ёсьць нават Аляксандар Лукашэнка (спалучэньне ў Беларусі нярэдкае). Але ёсьць і некалькі імёнаў ужо больш падобных да «тых».
Мужчына з нажом каля пятай гадзіны раніцы мясцовага часу напаў на пасажыраў электрычкі на вакзале ў Графінгу непадалёк ад Мюнхэну ў Нямеччыне. Ён сур’ёзна параніў чатырох чалавек. Адзін з параненых памёр.
У панядзелак увечары Міжнародны кансорцыюм журналісцкіх расьсьледаваньняў (ICIJ) публікуе новыя матэрыялы з так званага «Панамскага дасье».
На магчымае забруджаньне Віліі зьвярнула увагу «Ахова птушак Бацькаўшчыны». Камітэт аховы навакольнага асяродзьдзя выявіла вінаватага.
Целы 5 байкераў без прыкметаў жыцьця знайшлі каля вёскі Чолахава Ягор’еўскага раёну Маскоўскай вобласьці.
У заяве ананімная крыніца тлумачыць матывы сваіх дзеяньняў і просіць гарантыяў абароны ў абмен на дапамогу ў расьсьледаваньнях.
У Інтэрнэце зьявілася відэа масавых затрыманьняў мусульманаў у мячэці пасёлка Маладзёжнага ў пятніцу 6 траўня. Відэазапіс таго, што адбылося апублікаваў сайт «15 хвілін».
Праведзена праверка на фэрме, дзе журналісты знайшлі радыяактыўнае малако.
Літоўскі партал 15min.lt здабыў копію дакумэнта «Ацэнка ўзьдзеяньня Астравецкай АЭС на навакольнае асяродзьдзе», які Міністэрства энэргетыкі Беларусі даслала сваім літоўскім калегам. Журналісты 15min.lt прааналізавалі гэты дакумэнт.
У прысутнасьці журналістаў пратаколаў не складалі.
Наступствы дэфэкту, запэўнівае міністэрства, ліквідаваныя.
На поўначы Сырыі пры авіяўдары па лягеры ўцекачоў, блізу мяжы з Турэччынай, загінулі 28 чалавек, паведаміла група сырыйскіх праваабаронцаў, якая базуецца ў Вялікабрытаніі.
Сярод ахвяраў хакераў службы электроннай пошты амэрыканскіх кампаній Google, Yahoo і Microsoft, пошта Mail.ru
Сьледчы камітэт Беларусі завяршыў расьсьледаваньне крымінальнай справы адносна намесьніка міністра жыльлёва-камунальнай гаспадаркі.
Паводле чэскай паліцыі, вінаватым у аварыі беларускага турыстычнага аўтобусу ў Чэхіі ў пачатку студзеня сёлета быў быў беларускі кіроўца, які не дапасаваў хуткасьць язды да стану дарогі.
Па інфармацыі выданьня «Думская», напад адбыўся ля офісу тэлеканалу. Пацярпелі трое супрацоўнікаў — карэспандэнт канала атрымаў агнястрэльныя раненьні, у двух апэратараў разьбітыя твары. Нападнікаў, якія выкарыстоўвалі помпавую стрэльбу, ужо затрымалі.
Пацярпелы пайшоў на самападпал праз тое, што яму абмежавалі сустрэчы зь дзіцём пасьля разводу.
На плошчу людзей так і не прапусьцілі. У натоўпе памёр малады мужчына, якому стала дрэнна.
Трэнэр беларускіх фрыстайлістаў Мікалай Казека напісаў заяву ў праваахоўныя органы з просьбай зьняць арышт зь ягонай кватэры ў так званым «доме Чыжа» ў Менску.
Загрузіць яшчэ