У суботу ў Бруселі завяршылася спэцаперацыя ў цэнтральнай камуне Этэрбеек.
Паліцыя па гарачых сьлядах затрымала падазраванага ў страляніне на Калускай-Рыскай лініі Маскоўскага мэтрапалітэну.
Па некаторых зьвестках, Мухамад Абрыні быў затрыманы ў прыгарадзе Брусэля Андэрлехт.
У Галасееўскім раённым судзе Кіева ноччу 8 красавіка гарэў кабінэт судзьдзі Мікалая Дзідыка, старшыні ў працэсе над расейскімі ваеннымі Аляксандрам Аляксандравым і Яўгенам Ерафеевым.
Расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін палічыў Вашынгтон заказчыкам публікацый «Панамскіх дакумэнтаў», перадае ТАСС.
У чацьвер, 7 красавіка, у Латвіі быў затрыманы кіраўнік рэгіянальнага аддзяленьня расейскага мотаклюбу «Начныя ваўкі» Ігар Лакатош.
29 сакавіка Сэйф Эдын Мустафа, пагражаючы выбухам, захапіў самалёт, які выконваў унутраны рэйс, і прымусіў пілётаў пасадзіць ляйнэр на Кіпры.
Ператрусы зьвязаныя з дзейнасьцю Джані Інфантына, цяперашняга кіраўніка Міжнароднай фэдэрацыі футболу (ФІФА).
«Я пад падпіскай аб нявыезьдзе, ніякай тэхнікі ў мяне не засталося», — паведаміў ён Свабодзе.
Манэты перададзеныя на часовае захоўваньне ў адміністрацыю Кастрычніцкага раёну Менску.
У панамскай юрыдычнай фірме Mossack Fonseca назвалі «крымінальным злачынствам» абнародаваньне афшорных схемаў па адмываньні грошай палітыкамі і бізнэсоўцамі з розных краінаў сьвету, у якія мог быць уцягнуты і шэраг блізкіх знаёмых прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.
Там захоўваўся архіў дэпартамэнту, які пры былым міністры абароны Анатолю Сердзюкову ўзначальвала Яўгенія Васільева, абвінавачаная ў махлярстве ў асабліва буйным памеры.
Агонь у адміністрацыйным будынку Мінабароны ў цэнтры Масквы перакінуўся на дах, паведамляюць са спасылкай на відавочцаў з месца здарэньня.
У брусэльскім раёне Маленбек у суботу ўвечары адбыліся сутыкненьні праварадыкальных дэманстрантаў з паліцыяй.
Азэрбайджан і Армэнія абвінавачваюць адзін аднаго ў парушэньні перамір’я.
Як могуць зьмяніцца правілы бясьпекі ў аэрапортах пасьля тэрактаў у Бэльгіі?
Францускае інфармацыйнае агенцтва Франс Прэс паведаміла, што яго фотакарэспандэнту, які базуецца ва Ўкраіне, было адмоўлена ва ўездзе на тэрыторыю Расеі праз Беларусь.
У Пецярбургу зарэзалі вядомага журналіста Дзьмітрыя Цылікіна. Яму было 54 гады.
Судовыя ўлады Бэльгіі сёньня далі згоду на экстрадыцыю ў Францыю меркаванага ўдзельніка парыскіх тэрактаў 13 лістапада 2015 года Салаха Абдэслама, паведамляюць бэльгійскія СМІ.
Дэпутат «Бацькаўшчыны» Ігар Луцэнка паведаміў, што ў аўтамабіль пазафракцыйныга дэпутата Ўладзімера Парасюка кінулі гранату.
Каб абмежаваць радыеактыўнае забруджваньне навакольля, апэратар аварыйнай японскай АЭС «Фукусіма-1» пабудуе падземную сьцяну.
Усе станцыі брусэльскага мэтро, акрамя «Мальбек», дзе быў 22 сакавіка зьдзейсьнены тэракт, зноў запрацуюць 30 сакавіка.
Вашынгтон не разглядае магчымасьці абмену ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі, асуджанай расейскім судом на 22 гады пазбаўленьня волі за нібыта спрыяньне ў забойстве журналістаў, на расейцаў Віктара Бута і Канстанціна Ярашэнку, якія адбываюць пакараньне ў ЗША.
Захоп самалёта A320 авіякампаніі EgyptAir не зьвязаны з тэрарызмам, захопнікам рухалі асабістыя матывы.
Паводле дадзеных авіякампаніі EgyptAir, захопнікі эгіпецкага самалёта, які зьдзейсьніў пасадку на Кіпры, адпусьцілі ўсіх, акрамя пецярых замежнікаў і чальцоў экіпажа.
Эгіпецкі ўнутраны рэйс з Александрыі ў Каір быў захоплены невядомымі ў аўторак і зрабіў пасадку на Кіпры, паведамляе Reuters са спасылкай на мясцовыя СМІ.
66-гадовы падазраваны Лары Расэл Даўсан быў паранены паліцэйскімі ў турыстычным цэнтры пры Капітоліі пасьля таго, як у яго ў руцэ апынуўся пісталет.
Невядомы пачаў страляніну ў цэнтры для турыстаў, які прылягае да парлямэнцкага комплексу.
У Бэльгіі сьледчыя вызвалілі Фэйсала Ш., затрыманага ў чацьвер па справе аб выбухах у Брусэлі.
Пасьля закрыцьця «балканскага маршруту» папулярным становіцца «італьянскі напрамак». Таксама шматлікія мігранты асядаюць на тэрыторыі Баўгарыі.
«Боінг» авіякампаніі Flydubai пацярпеў крушэньне ў ноч на 19 сакавіка пры паўторным заходзе на пасадку ў аэрапорце Растова-на-Доне. Загінулі ўсе 62 чалавекі, якія знаходзіліся на борце.
У Пакістане ня менш за 69 чалавек загінулі ў выніку выбуху, учыненага сьмяротнікам у горадзе Лагоры на ўсходзе краіны.
У выніку выбуху загінулі 38 чалавек, больш за сто атрымалі раненьні. Большасьць загінулых, заявілі ў паліцыі, былі жанчыны і дзеці.
Паводле ўладаў, Абдэрахман браў удзел у падрыхтоўцы тэракту, які плянавалася ажыцьцявіць у Францыі на бягучым тыдні.
«Я не магу апісаць гэта пачуцьцё. Абвінавачваюць у гібелі людзей, рэлігійным фанатызме, нецярпімасьці… Гэта быў шок».
Масавая акцыя павінна была прайсьці ў нядзелю.
Пра гэта ў інтэрвію тэлеканалу «РТР-Беларусь» паведаміў амбасадар Беларусі ў Бэльгіі і Люксэмбургу Андрэй Еўдачэнка.
Аэрапорт Брусэлю ня будзе адкрыты для пасажыраў да 29 сакавіка, гаворыцца ў паведамленьні на яго сайце.
Пра надзвычайнае здарэньне на прадпрыемстве паведаміла газэта Крычаўскага райвыканкаму «Крычаўскае жыцьцё». Хаця дагэтуль кіраўніцтва прадпрыемства адмаўляла факт аварыі.
Пасьля яго захопу 18 сакавіка спэцслужбы ў Бэльгіі разьлічвалі многае высьветліць.
Ня менш за 22 чалавекі загінулі ў выніку трох выбухаў сьмяротнікаў у горадзе Адэн, на поўдні Емэну. Відавочцы таксама паведамляюць пра дзясяткі параненых, сярод якіх ёсьць жанчыны і дзеці.
Паводле паведамленьняў з Іраку, сьмяротнік падарваў сябе ў натоўпе заўзятараў у канцы футбольнага матчу ў горадзе Іскандэрыя.
Па паведамленьнях, прынамсі адзін выбух быў чутны ў доме ў прыгарадзе Брусэля Скарбек. Як паведамляюць СМІ, у ходзе апэрацыі быў «неўтралізаваны» чалавек.
Улады пацьвердзілі абвешчаную раней колькасьць забітых, дзясяткі пацярпелых застаюцца ў бальніцах у палатах інтэнсіўнай дапамогі.
У вёсцы Вяшэўка Бярэзінскага раёну 23 сакавіка падчас выбуху загінулі сямягідовы Саша і васьмігадовы Вася.
Тры пытаньні да трох аналітыкаў. Удзельнічаюць Алег Грузьдзіловіч, Валянцін Жданко і Сяргей Навумчык.
У многіх беларусаў, што называецца, адлягло ад сэрца, калі не пацьвердзілася інфармацыя, што гомельскія беларусы Аляксей і Іван Доўбашы маюць дачыненьне да тэрарыстычных выбухаў у міжнародным аэрапорце бэльгійскай сталіцы.
Увечары 23 сакавіка ў «Панараме» на тэлеканале «Беларусь 1» было паказанае інтэрвію з беларусам Аляксеем Доўбашам, запісанае ў Гомелі.
У турме на Акрэсьціна знаходзяцца затрыманыя Ільля Валавік і яшчэ адзін хлопец, які папрасіў не называць ягонага імя.
«Станок прызналі небясьпечным пасьля таго, як мне размалола руку», — кажа 34-гадовая Вольга Таўпянец. Жанчына сьцьвярджае, што за станок яе паставілі, не патлумачыўшы ніякай тэхнікі бясьпекі.
Загрузіць яшчэ