Прэзыдэнт Аўганістана Ашраф Гані паведаміў, што пры выбуху ў цэнтральнай частцы Кабула загінулі людзі. Гані ў сваёй заяве асудзіў напад «самым рашучым чынам».
Губэрнатар Тэхасу Грэг Эбат увёў надзвычайнае становішча ў найбуйнейшым горадзе штата Х’юстане, дзе ў выніку паводкі загінулі чатыры чалавекі.
Колькасьць загінулых у выніку моцнага землятрусу ў Эквадоры павялічылася да 233 чалавек, паведаміў у нядзелю прэзыдэнт краіны Рафаэль Карэа ў сваім афіцыйным акаўнце ў Twitter.
У Эквадоры ў выніку моцнага землятрусу магнітудай 7,8, які адбыўся ў суботу ўвечары, загінулі ня менш за 77 чалавек, каля 600 атрымалі раненьні. Пра гэта заявіў віцэ-прэзыдэнт краіны Хорхе Глас.
Колькасьць загінулых у выніку двух землятрусаў у Японіі на дадзены момант складае 27 чалавек, некалькі сотняў атрымалі розныя траўмы.
Папярэдняе сьледзтва па крымінальнай справе ў дачыненьні да Ўладзімера і Казьбека Япрынцавых завершана.
Пра гэта паведаміў кіраўнік МЗС Павал Клімкін. Падчас яго сёньняшняга брыфінгу былі прадстаўленыя некалькі палотнаў, якія, па словах міністра, знаходзіліся ў руках крыміналітэту.
Упраўленьне Сьледчага камітэту па Менскай вобласьці праводзіць праверку па факце сьмерці 10 красавіка ваеннаслужачага тэрміновай службы Ўзброеных сіл Беларусі ў Старых Дарогах, паведамляе БелаПАН са спасылкай на начальніка аддзелу інфармацыі і сувязяў з грамадзкасьцю камітэту Сяргея Кабаковіча.
Беларусы сабралі грошы Гуркову для паездкі на чэмпіянат сьвету менш, чым за дзень.
Перавышэньне дапушчальнага ўзроўню радыенуклідаў летась было зафіксавана ў асабістых падсобных гаспадарках Гомельскай, Берасьцейскай і Магілёўскай абласьцей.
Цэнтральную частку Гомеля засьцілае дымам. На вуліцы Тэльмана гарыць прадпрыемства па выпуску шпалераў — ААТ «Фокс». Працуюць ратавальнікі.
У Наваселіцкім раёне, дзе гэта здарылася, уведзены рэжым контртэрарыстычнай апэрацыі.
«Смаленск» — самая чаканая прэм’ера гэтага году ў Польшчы Аўтары мастацкага фільму мяркуюць, што катастрофа прэзыдэнцкага самалёта Ту-154 М была ініцыяваная Крамлём.
Паводле папярэдняй інфармацыі, аднаго з нападнікаў забілі паліцыянты на КПП, другі сам сябе падарваў, іншых ахвяраў няма.
Пракурор Бэльгіі заявіў, што затрыманы ў пятніцу Мухамед Абрыні прызнаўся ў датычнасьці да падрыхтоўкі леташняга тэракту ў Парыжы, аднак затым стаў адным з удзельнікаў нападу ў Брусэлі 22 сакавіка гэтага года.
Больш за сто чалавекі загінулі ў выніку пажару ў індуісцкім храме ў індыйскім штаце Керала на паўднёвым захадзе краіны, каля двухсот чалавек пацярпелі.
У суботу ў Бруселі завяршылася спэцаперацыя ў цэнтральнай камуне Этэрбеек.
Паліцыя па гарачых сьлядах затрымала падазраванага ў страляніне на Калускай-Рыскай лініі Маскоўскага мэтрапалітэну.
Па некаторых зьвестках, Мухамад Абрыні быў затрыманы ў прыгарадзе Брусэля Андэрлехт.
У Галасееўскім раённым судзе Кіева ноччу 8 красавіка гарэў кабінэт судзьдзі Мікалая Дзідыка, старшыні ў працэсе над расейскімі ваеннымі Аляксандрам Аляксандравым і Яўгенам Ерафеевым.
Расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін палічыў Вашынгтон заказчыкам публікацый «Панамскіх дакумэнтаў», перадае ТАСС.
У чацьвер, 7 красавіка, у Латвіі быў затрыманы кіраўнік рэгіянальнага аддзяленьня расейскага мотаклюбу «Начныя ваўкі» Ігар Лакатош.
29 сакавіка Сэйф Эдын Мустафа, пагражаючы выбухам, захапіў самалёт, які выконваў унутраны рэйс, і прымусіў пілётаў пасадзіць ляйнэр на Кіпры.
Ператрусы зьвязаныя з дзейнасьцю Джані Інфантына, цяперашняга кіраўніка Міжнароднай фэдэрацыі футболу (ФІФА).
«Я пад падпіскай аб нявыезьдзе, ніякай тэхнікі ў мяне не засталося», — паведаміў ён Свабодзе.
Манэты перададзеныя на часовае захоўваньне ў адміністрацыю Кастрычніцкага раёну Менску.
У панамскай юрыдычнай фірме Mossack Fonseca назвалі «крымінальным злачынствам» абнародаваньне афшорных схемаў па адмываньні грошай палітыкамі і бізнэсоўцамі з розных краінаў сьвету, у якія мог быць уцягнуты і шэраг блізкіх знаёмых прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.
Там захоўваўся архіў дэпартамэнту, які пры былым міністры абароны Анатолю Сердзюкову ўзначальвала Яўгенія Васільева, абвінавачаная ў махлярстве ў асабліва буйным памеры.
Агонь у адміністрацыйным будынку Мінабароны ў цэнтры Масквы перакінуўся на дах, паведамляюць са спасылкай на відавочцаў з месца здарэньня.
У брусэльскім раёне Маленбек у суботу ўвечары адбыліся сутыкненьні праварадыкальных дэманстрантаў з паліцыяй.
Азэрбайджан і Армэнія абвінавачваюць адзін аднаго ў парушэньні перамір’я.
Як могуць зьмяніцца правілы бясьпекі ў аэрапортах пасьля тэрактаў у Бэльгіі?
Францускае інфармацыйнае агенцтва Франс Прэс паведаміла, што яго фотакарэспандэнту, які базуецца ва Ўкраіне, было адмоўлена ва ўездзе на тэрыторыю Расеі праз Беларусь.
У Пецярбургу зарэзалі вядомага журналіста Дзьмітрыя Цылікіна. Яму было 54 гады.
Судовыя ўлады Бэльгіі сёньня далі згоду на экстрадыцыю ў Францыю меркаванага ўдзельніка парыскіх тэрактаў 13 лістапада 2015 года Салаха Абдэслама, паведамляюць бэльгійскія СМІ.
Дэпутат «Бацькаўшчыны» Ігар Луцэнка паведаміў, што ў аўтамабіль пазафракцыйныга дэпутата Ўладзімера Парасюка кінулі гранату.
Каб абмежаваць радыеактыўнае забруджваньне навакольля, апэратар аварыйнай японскай АЭС «Фукусіма-1» пабудуе падземную сьцяну.
Усе станцыі брусэльскага мэтро, акрамя «Мальбек», дзе быў 22 сакавіка зьдзейсьнены тэракт, зноў запрацуюць 30 сакавіка.
Вашынгтон не разглядае магчымасьці абмену ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі, асуджанай расейскім судом на 22 гады пазбаўленьня волі за нібыта спрыяньне ў забойстве журналістаў, на расейцаў Віктара Бута і Канстанціна Ярашэнку, якія адбываюць пакараньне ў ЗША.
Захоп самалёта A320 авіякампаніі EgyptAir не зьвязаны з тэрарызмам, захопнікам рухалі асабістыя матывы.
Паводле дадзеных авіякампаніі EgyptAir, захопнікі эгіпецкага самалёта, які зьдзейсьніў пасадку на Кіпры, адпусьцілі ўсіх, акрамя пецярых замежнікаў і чальцоў экіпажа.
Эгіпецкі ўнутраны рэйс з Александрыі ў Каір быў захоплены невядомымі ў аўторак і зрабіў пасадку на Кіпры, паведамляе Reuters са спасылкай на мясцовыя СМІ.
66-гадовы падазраваны Лары Расэл Даўсан быў паранены паліцэйскімі ў турыстычным цэнтры пры Капітоліі пасьля таго, як у яго ў руцэ апынуўся пісталет.
Невядомы пачаў страляніну ў цэнтры для турыстаў, які прылягае да парлямэнцкага комплексу.
У Бэльгіі сьледчыя вызвалілі Фэйсала Ш., затрыманага ў чацьвер па справе аб выбухах у Брусэлі.
Пасьля закрыцьця «балканскага маршруту» папулярным становіцца «італьянскі напрамак». Таксама шматлікія мігранты асядаюць на тэрыторыі Баўгарыі.
«Боінг» авіякампаніі Flydubai пацярпеў крушэньне ў ноч на 19 сакавіка пры паўторным заходзе на пасадку ў аэрапорце Растова-на-Доне. Загінулі ўсе 62 чалавекі, якія знаходзіліся на борце.
У Пакістане ня менш за 69 чалавек загінулі ў выніку выбуху, учыненага сьмяротнікам у горадзе Лагоры на ўсходзе краіны.
У выніку выбуху загінулі 38 чалавек, больш за сто атрымалі раненьні. Большасьць загінулых, заявілі ў паліцыі, былі жанчыны і дзеці.
Паводле ўладаў, Абдэрахман браў удзел у падрыхтоўцы тэракту, які плянавалася ажыцьцявіць у Францыі на бягучым тыдні.
Загрузіць яшчэ