У цэнтры Анкары ў сераду пры выбуху аўтамабіля, наладаванага выбухоўкай, загінулі, паводле апошніх дадзеных, 28 чалавек, больш за 60 атрымалі раненьні.
Паводле CNN Türk, выбух адбыўся вечарам 17 лютага ў цэнтры сталіцы Турэччыны, нападалёк ад інтэрнатаў, у якіх жывуць турэцкія вайскоўцы.
Памочнік старшыні ўраду Расеі Генадзь Анішчанка, былы галоўны санітарны лекар краіны, заявіў, што Злучаныя Штаты маглі наўмысна заразіць камароў вірусам Зіка, каб пасьля распаўсюдзіць іх у Расеі.
Кіраўнік страйкбольнага клюбу «Русіч» Дзьмітры Марозаў не хавае сваёй прыхільнасьці да ідэй гэтак званага «рускага сьвету».
Маскоўскі футбольны клюб «Лякаматыў» прайграў у Стамбуле турэцкаму «Фэнэрбахчэ» 16 лютага зь лікам 0: 2 у першым матчы 1/16 фіналу Лігі Эўропы. Перад матчам турэцкія фанаты закідалі камянямі аўтобус расейскіх футбалістаў.
Служба бясьпекі Ўкраіны (СБУ) распачала крымінальную справу ў сувязі з распаўсюдам віншавальных паштовак да 23 лютага ў адным з райцэнтраў Львоўскай вобласьці.
Шэраг замежнікаў, у тым ліку высокапастаўлены беларускі дыплямат, былі гвалтам выселеныя з кватэр у Ашгабадзе. Сілавыя структуры перастараліся.
Блякаваньне сайта незалежнага інфармацыйнага агенцтва адбылося падчас мітынгу прадпрымальнікаў у Менску і разгляду пытаньня аб скасаваньні санкцыяў у Брусэлі.
Чыгункі «Горадня-Варшава» ня будзе. Цягніка паміж Горадняй і Польшчай больш няма.
У Менску адбылося кароткае замыканьне і задымленьне на трэцім паверсе будынку МДЛУ на вуліцы Захарава.
Шасьцёра міратворцаў загінулі ў выніку нападу баевікоў на базу ААН у горадзе Кідаль на поўначы Малі
Ці варта спрашчаць працэдуру завядзеньня крымінальнай справы? Які вынік дасьць датэрміновае вызваленьне карумпаваных чыноўнікаў і вяртаньне іх ва ўладу?
Гісторыя пра 440 затрыманых беларускімі памежнікамі ў Лельчыцкім раёне папугаяў нагадвае дэтэктыў. Дзе цяпер знаходзяцца птушкі, якіх Лельчыцкая вэтэрынарная служба прызнала здаровымі, невядома.
Судовы працэс над акторам Купалаўскага тэатру Арцёмам Бародзічам пачнецца ў Кастрычніцкім судзе Менску 23 лютага.
Усе выданьні, якія прадстаўленыя на нацыянальным стэндзе Ўкраіны на ХХІІІ Менскім міжнародным кніжным кірмашы, увезеныя ў Беларусь у асабістых чамаданах выдаўцоў і чыноўнікаў.
У казахскім горадзе Кызыларда ў лістападзе 2015 году зьявілася 500-мэтровая дарога з мноствам пешаходных пераходаў, але без асфальту.
На паўночным усходзе Нігерыі дзьве жанчыны з выбухоўкай напалі на лягер уцекачоў, забіўшы каля 60 чалавек.
9 лютага на дарозе Глушкевічы — Мілошавічы мазырскія памежнікі спынілі аўтамабіль Opel, якім кіраваў 38-гадовы жыхар Баранавічаў. У іншамарцы той перавозіў больш за 440 папугаяў. Магчыма, тавар перамяшчаўся ў Беларусь незаконна.
У Маскве зьдзейсьнены напад на лідэра расейскай Партыі народнай свабоды ПАРНАС Міхаіла Касьянава. Ён амаль не пацярпеў.
Памёр хлопчык, які ў студзені пацярпеў падчас аварыі зь беларускім турыстычным аўтобусам у Чэхіі.
Прычыны сутыкненьня цягнікоў на адной каляі пакуль не называюцца.
Два жыхары Касцюковічаў катавалі жанчыну распаленым прасам, у тым ліку прыпякалі ёй твар, каб павялічыць пакуты, а таксама зьбівалі яе рукамі і качалкай.
Год таму дачку Ірыны Калмыковай выкралі і папярэдзілі: «Скажы маці, калі будзе ўдзельнічаць у пратэстах, пацярпяць дзеці.»
У Хэрсоне ў ноч на 7 лютага ў будынку прадстаўніцтва Мэджлісу крымскататарскага народу ў Хэрсонскай вобласьці адбыўся выбух.
Праз паўтара дня пасьля землятрусу ў Тайвані ратавальнікі выцягнулі з-пад абломкаў шматпавярховага будынка ў горадзе Тайнань шасьцімесячнае дзіця.
Падземныя штуршкі магнітудай 6,4 адбыліся а 4-й гадзіне па мясцовым часе, калі жыхары былі ў асноўным дома.
У Інфармацыйным агенцтве ТАСС прайшоў ператрус, паведамляюць «Ведамасьці» са спасылкай на прадстаўніка агенцтва Дзьмітрыя Перцава.
Для Андрэя Андрэева сабака Дона - і сябар, і кампаньён, і псыхоляг. Рэпартаж Вячаслава Ананьева для праекту Радыё Свабода «Настоящее время».
У маскоўскім раёне Раменкі людзі пратэставалі супраць будаўніцтва магістралі, якую маюць пракласьці каля дзіцячых садкоў і школ.
З 2010 года ў Гюмры працаваў прыватны заапарк. Але нядаўна яго ўладальнік кінуў зьвяроў. Утрыманьне львоў, мядзьведзяў і іншых жывёл абыходзіцца ў 2 тыс.даляраў штомесяц, а ў яго такіх грошай няма.
Міністэрства замежных спраў Расеі адказала на пашырэньне «сьпісу Магніцкага», зробленае напярэдадні ўрадам ЗША.
У справе ўкраінскай лётчыцы зьявіўся меркаваны крамлёўскі куратар нэанацыстаў.
На працягу гэтага тыдня польскія ўлады зьбіраюцца аднавіць працу камісіі па расьсьледаваньні авіяцыйных здарэньняў. Пра гэта паведаміў сакратар Міністэрства абароны Бартламей Місевіч.
У райцэнтры Лельчыцы талаю вадою падтапіла некалькі прыватных падворкаў.
У прэсавай службе Вярхоўнага суду пацьвердзілі арышт актора Купалаўскага тэатру Арцёма Бародзіча за распаўсюд наркотыкаў.
Цяпер іх правярае Агенцтва ўнутранай бясьпекі, бо адзін зь іх прыехаў з Бэльгіі, а другі выкарыстаў фальшывы пашпарт, — паведамляе польскае радыё RMF FM.
Больш за 60 чалавек загінулі і больш за сотню былі параненыя ў выніку трох выбухаў каля шыіцкай сьвятыні ў ваколіцах Дамаска 31 студзеня.
Адказнасьць за тэракт узяла на сябе экстрэмісцкая арганізацыя «Ісламская дзяржава»
Гэта адбылося яшчэ 20 сьнежня. Хлопцу зламалі нос, нагу, парвалі вусны. Кастусь зьняў пабоі і напісаў заяву ў міліцыю. Але ён сумняецца, што заява будзе разгледжаная.
Падзеі мінулага тыдня на фотаздымках сусьветных агенцтваў, 24-29 студзеня 2016.
У пятніцу ўвечары група апранутых у чорнае мужчын у масках прайшліся па плошчы каля цэнтральнага чыгуначнага вакзалу у Стакгольме, зьбіваючы мігрантаў, піша «Новы Час».
Падрабязнасьці разбойнага нападу, зьдзейсьненага ўвечары 29 студзеня ў Менску, паведаміў тэлеканал ОНТ у праграме "Навіны" вечарам 30 студзеня.
Калі чалавек рассылае па розных адрасах папярэджаньні пра сваё самагубства, працэс зайшоў далёка, але тым ня менш ён шукае падтрымкі, нават калі сам гэтага не ўсьведамляе.
У ноч «выкраданьня» 13-гадовая дзяўчынка хавалася ад бацькоў у доме свайго сябра «з-за праблем у школе». Справа раскрытая, паведаміў газэце Bild прадстаўнік пракуратуры. Выданьне цытуе радыёстанцыя «Нямецкая хваля».
У Менску прыблізна у 20:30-21:00 з рэстарана McDonald’s каля станцыі мэтро «Пятроўшчына» эвакуявалі супрацоўнікаў і наведнікаў.
Аўстраліец зьбіраўся набіць торбу кенгуру выбухоўкай, намаляваць на ёй сымболіку «Ісламскай дзяржавы» і нацкаваць яго на паліцыю.
Жыхары дома ў Барысаве цэлы дзень адчувалі моцны пах газу, некаторым стала кепска. Але розныя службы запэўнівалі, што пагрозы няма.
Загрузіць яшчэ