Загінулы, раней судзімы за дробныя крадзяжы, вымушаны быў аказваць апэратыўніку паслугі інфарматара — у неафіцыйным парадку.
Сьледчы камітэт Беларусі расьсьледуе крымінальныя справы, распачатыя паводле артыкула 130 Крымінальнага кодэксу — распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці.
Алімкіну інкрымінуюць злачынства паводле крымінальнага артыкула «Распальваньне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варажнечы або розьні». Алімкін знаходзіцца ў адным зь СІЗА Менску.
У сяле Дэмкі, што на Чаркашчыне ва Ўкраіне, беларус Віктар Федзюковіч адзінаццаць месяцаў знаходзіўся ў працоўным рабстве.
Зьвесткі пра чарговае здарэньне на БелАЭС пацьвердзіліся ня цалкам: здарэньне сапраўды было, але чалавек у ім выжыў.
У Інданэзіі, на поўначы вострава Суматра адбыўся моцны землятрус.
У Сьледчым камітэце не пацьвердзілі, але і не абверглі інфармацыю, якая зьявілася ў мэдыя пра затрыманьне дацэнта катэдры гуманітарных дысцыплін Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі Юрыя Паўлаўца.
Паводле дадзеных Франс Прэс, на борце самалёта знаходзілася 37 пасажыраў, а таксама члены экіпажу. Як паведамляюць мясцовыя СМІ, на борце было 47 пасажыраў.
Памежнікі Луцкага атрада сумесна з прадстаўнікамі ўкраінскай мытні канфіскавалі ў беларуса калекцыю рарытэтных грошай, якія ён перавозіў з тэрыторыі Беларусі ва Ўкраіну.
Пра чарговую сьмерць працаўніка на будоўлі БелАЭС расказаў 6 сьнежня на Facebook сустаршыня БХД Павал Севярынец: «малады хлопец, толькі з войска прыйшоў, сарваўся з вышыні». Адзін з будаўнікоў БелАЭС пацьвердзіў БелаПАН, што «ўпаў чалавек каля катлавану».
Улады Інданэзіі паведамілі пра тое, што ў выніку землятрусу каля берагоў Суматры загінулі каля 100 чалавек, і папярэдзілі, што гэтая лічба можа вырасьці. Дзесяткі чалавек знаходзяцца пад заваламі.
Пад Кіевам пахавалі дваіх супрацоўнікаў службы Дзяржаховы, якія загінулі ў перастрэлцы са сваімі калегамі-паліцыянтамі ў вёсцы Князевічы. Усяго 4 сьнежня загінулі пяцёра сілавікоў.
У сталіцы Казахстану Астане ля будынку генэральнай пракуратуры жанчына ўчыніла акт самаспаленьня, паведамляе прэс-служба генэральнай пракуратуры Казахстану.
Карэспандэнт Радыё Свабода ў Туркмэністане Худайбэрды Алашаў быў затрыманы паліцыяй у Конеургенцкім раёне Дашагускай вобласьці.
Расейская грамадзкая актывістка Тацяна Колесава заўважыла анамальную сьмяротнасьць ад вонкавых прычын, зафіксаваную пачынаючы ад вясны 2014 году ў трох расейскіх рэгіёнах. Яна задаецца пытаньнем, ці не хаваюцца за гэтымі лічбамі баявыя страты ў Данбасе і Сырыі.
Жодзінскі аддзел Сьледчага камітэту прызначыў дадатковую судова-мэдычную экспэртызу па факце сьмерці ў турме Ігара Барбашынскага.
У Нямеччыне вынесены прысуд дыспэтчару, зь віны якога адбылася катастрофа ў баварскім горадзе Бад-Айблінг непадалёку ад нямецка-аўстрыйскай мяжы.
Ураджэнка Яраслаўскай вобласьці Аляксандра Сьмірнова, таксама вядомая як ігуменьня Філарэта, падала заяву ў Арбітражны суд Масквы з патрабаваньнем уключыць яе ў сьпіс крэдытораў «Внешпромбанка», у якога адклікалі ліцэнзію ў студзені 2016 году.
Амэрыканскі Дзярждэпартамэнт распавёў аб фіктыўнай «амбасадзе ЗША», якая працавала амаль 10 гадоў у Акры, сталіцы Ганы. Яе зачынілі летам у выніку спэцыяльнай апэрацыі праваахоўных органаў Ганы і супрацоўнікаў сапраўднай амбасады ЗША ў краіне.
Зьнішчальнік Су-33 разьбіўся пры спробе сесьці на палубу цяжкага крэйсэра-авіяносца «Адмірал Кузьняцоў».
Мэр фінскага горада Іматра і два журналісты сталі ахвярамі страляніны каля рэстарана, якую ў суботу адкрыў мясцовы жыхар. Усе загінуўшыя — жанчыны.
Улады Нямеччыны плянуюць стварыць адмысловы аддзел па барацьбе з хакерамі. Пра гэта паведамляе выданьне Frankfurter Allgemeine Zeitung.
Саветнік кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка распавёў, што на Кіеўшчыне ў вёсцы Князевічы ўначы 4 сьнежня ў выніку перастрэлкі паміж супрацоўнікамі дзяржаўнай службы аховы і паліцэйскімі загінулі пяць чалавек.
Пра пацярпелых мясцовых жыхароў інфармацыі пакуль няма. Аднак, паводле некаторых зьвестак, у выніку выбуху былі забітыя каля 100 баевікоў.
У лістападзе ён меў канфлікт зь міліцыяй, паведамляецца на афіцыйным сайце клюбу.
Улады анэксаванага Расеяй Крыму сьцьвярджаюць, што арышт, накладзены Ўкраінай на калекцыю золата скіфаў у крымскіх музэях, не мае юрыдычнай сілы.
Узброены чалавек уварваўся ў офіс турагенцтва ў Парыжы, дзе ўзяў у закладнікі каля шасьці чалавек, паведамляе Reuters.
Cвастыку на помніку ахвярам Пінскага гета расцанілі як «зьдзек з гісторыка-культурнай каштоўнасьці пры адсутнасьці прыкметы зьнішчэньня ці пашкоджаньня»,
У Лёндане на працягу дзьвюх гадзінаў журналісту ўдалося купіць гарадзенскія цыгарэты ад чатырох розных прадаўцоў.
Фэдэральная служба бясьпекі Расеі (ФСБ) заявіла, што неназваныя «замежныя спэцслужбы» рыхтавалі кібэратаку з мэтай дэстабілізаваць расейскую фінансавую сыстэму і разладзіць працу банкаў.
Мангольскі рэп-музыка, лідэр гурту «Хар Сарнай» С.С. Амармандах знаходзіцца ў рэанімацыі пасьля таго, як быў зьбіты, як мяркуецца, супрацоўнікам амбасады Расеі. Пра гэта паведамляе партал навінаў Medee.mn.
За апошнія тры дні стала вядома пра выкананьне ў Беларусі трох сьмяротных прысудаў: былі расстраляныя Генадзь Якавіцкі, Іван Кулеш і Сяргей Хмялеўскі.
На Гомельшчыне сёлета за дзесяць месяцаў выяўлена 607 новых выпадкаў ВІЧ-інфэкцыі.
Пракуратура Беларусі разгледзіць выпадак з ухваленьнем дзейнасьці ў Беларусі графа Міхаіла Мураўёва, на загад якога падчас паўстаньня 1863–64 гг. пад началам Кастуся Каліноўскага расстрэльвалі каталіцкіх сьвятароў, калі «будзе зварот».
Невядомыя апаганілі помнік ахвярам нацыстаў на месцы масавага зьнішчэньня габрэяў, цыганоў, вязьняў пінскай турмы і партызанаў у Пінску.
Трагедыя здарылася сёлета ў сакавіку. Каля гатэля «Турыст» расеец папрасіў таксоўшчыка падвезьці яго ў прыгарадную вёску Сасноўка, дзе жыў зь беларускай, зь якой пазнаёміўся праз інтэрнэт, зарэгістраваў шлюб і меў дваіх дзяцей.
Адвакат расейскага сьпевака Філіпа Кіркорава Аляксандар Дабравінскі заявіў, што лідэр францускага музычнага гурту Space Дыд’е Маруані і юрыст Ігар Труноў затрыманыя паліцыяй у Маскве.
Агенцтва навінаў Amaq, якое шэраг экспэртаў лічаць зьвязаным з групоўкай «Ісламская дзяржава», паведаміла што напад ва Ўнівэрсытэце Агаё ў ЗША 28 лістапада зрабіў «салдат Ісламскай дзяржавы».
У контравыведцы Нямеччыны (Фэдэральным ведамстве аховы Канстытуцыі, BfV) выяўлены ісламіст, які меў доступ да канфідэнцыйнай інфармацыі.
У Пецярбурскім гарадзкім судзе пачаліся слуханьні па справе 19 маладзёнаў, якія наладзілі 12 ліпеня 2013 году сэрыю нападаў на выхадцаў з Цэнтральнай Азіі, якія скончыліся сьмерцю аднаго з пацярпелых.
У Баранавічах многія ведаюць пра затрыманьне свайго земляка Веньяміна Галынкіна ў ЗША. Галынкіна падазраюць у гандлі зброяй. Працаўнікі гатэля, які належыць затрыманаму, спадзяюцца, што гэта памылка, а прадпрымальнікі Баранавічаў характарызуюць яго як хваткага бізнэсоўца.
Загінулі 76 чалавек, выжылі пяцёра. Прычыны пакуль невядомыя.
Упраўленьне Сьледчага камітэту Менскай вобласьці распачало крымінальную справу пра здарэньне, у выніку якога 29 верасьня ў Маладзечанскім раёне падчас збору бульбы загінула 13-гадовая школьніца.
Увечары 26 лістапада ў раёне вёскі Дарава Ляхавіцкага раёна адбылася аварыя са сьмяротным зыходам. Пад коламі аўтамабіля загінула 36-гадовая жанчына. За рулём машыны знаходзіўся выканаўца абавязкаў начальніка Баранавіцкага ДАІ.
Паблізу Мосула знойдзены два масавыя пахаваньні, у якіх ляжаць целы 18 языдаў — прадстаўнікоў ірацкай рэлігійнай меншасьці. Пра гэта стала вядома пасьля таго, як ваяўнікі курдзкіх узброеных фармаваньняў выбілі джыхадыстаў з Мосула.
Парыская пракуратура паведамляе, што Францыя прадухіліла тэракты, а пяцёра затрыманых падазраваных атрымлівалі інструкцыі ад так званай «Ісламскай дзяржавы».
Памёр Фідэль Кастра, пра гэта паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на дзяржаўнае тэлебачаньне Кубы.
Улады самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» паведамілі пра выправаджэньне журналістаў расейскага прыватнага тэлеканалу «Дождь» Сяргея Ержанкова і Васіля Палонскага.
Афіцыйны сайт Эўракамісіі камісіі ў чацьвер трапіў пад маштабную кібэратаку. Паведамленьне выданьня Politico пра гэта пацьвердзілі ў пятніцу ў самой Эўракамісіі.
Загрузіць яшчэ