Расейская грамадзкая актывістка Тацяна Колесава заўважыла анамальную сьмяротнасьць ад вонкавых прычын, зафіксаваную пачынаючы ад вясны 2014 году ў трох расейскіх рэгіёнах. Яна задаецца пытаньнем, ці не хаваюцца за гэтымі лічбамі баявыя страты ў Данбасе і Сырыі.
Жодзінскі аддзел Сьледчага камітэту прызначыў дадатковую судова-мэдычную экспэртызу па факце сьмерці ў турме Ігара Барбашынскага.
У Нямеччыне вынесены прысуд дыспэтчару, зь віны якога адбылася катастрофа ў баварскім горадзе Бад-Айблінг непадалёку ад нямецка-аўстрыйскай мяжы.
Ураджэнка Яраслаўскай вобласьці Аляксандра Сьмірнова, таксама вядомая як ігуменьня Філарэта, падала заяву ў Арбітражны суд Масквы з патрабаваньнем уключыць яе ў сьпіс крэдытораў «Внешпромбанка», у якога адклікалі ліцэнзію ў студзені 2016 году.
Амэрыканскі Дзярждэпартамэнт распавёў аб фіктыўнай «амбасадзе ЗША», якая працавала амаль 10 гадоў у Акры, сталіцы Ганы. Яе зачынілі летам у выніку спэцыяльнай апэрацыі праваахоўных органаў Ганы і супрацоўнікаў сапраўднай амбасады ЗША ў краіне.
Зьнішчальнік Су-33 разьбіўся пры спробе сесьці на палубу цяжкага крэйсэра-авіяносца «Адмірал Кузьняцоў».
Мэр фінскага горада Іматра і два журналісты сталі ахвярамі страляніны каля рэстарана, якую ў суботу адкрыў мясцовы жыхар. Усе загінуўшыя — жанчыны.
Улады Нямеччыны плянуюць стварыць адмысловы аддзел па барацьбе з хакерамі. Пра гэта паведамляе выданьне Frankfurter Allgemeine Zeitung.
Саветнік кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка распавёў, што на Кіеўшчыне ў вёсцы Князевічы ўначы 4 сьнежня ў выніку перастрэлкі паміж супрацоўнікамі дзяржаўнай службы аховы і паліцэйскімі загінулі пяць чалавек.
Пра пацярпелых мясцовых жыхароў інфармацыі пакуль няма. Аднак, паводле некаторых зьвестак, у выніку выбуху былі забітыя каля 100 баевікоў.
У лістападзе ён меў канфлікт зь міліцыяй, паведамляецца на афіцыйным сайце клюбу.
Улады анэксаванага Расеяй Крыму сьцьвярджаюць, што арышт, накладзены Ўкраінай на калекцыю золата скіфаў у крымскіх музэях, не мае юрыдычнай сілы.
Узброены чалавек уварваўся ў офіс турагенцтва ў Парыжы, дзе ўзяў у закладнікі каля шасьці чалавек, паведамляе Reuters.
Cвастыку на помніку ахвярам Пінскага гета расцанілі як «зьдзек з гісторыка-культурнай каштоўнасьці пры адсутнасьці прыкметы зьнішчэньня ці пашкоджаньня»,
У Лёндане на працягу дзьвюх гадзінаў журналісту ўдалося купіць гарадзенскія цыгарэты ад чатырох розных прадаўцоў.
Фэдэральная служба бясьпекі Расеі (ФСБ) заявіла, што неназваныя «замежныя спэцслужбы» рыхтавалі кібэратаку з мэтай дэстабілізаваць расейскую фінансавую сыстэму і разладзіць працу банкаў.
Мангольскі рэп-музыка, лідэр гурту «Хар Сарнай» С.С. Амармандах знаходзіцца ў рэанімацыі пасьля таго, як быў зьбіты, як мяркуецца, супрацоўнікам амбасады Расеі. Пра гэта паведамляе партал навінаў Medee.mn.
За апошнія тры дні стала вядома пра выкананьне ў Беларусі трох сьмяротных прысудаў: былі расстраляныя Генадзь Якавіцкі, Іван Кулеш і Сяргей Хмялеўскі.
На Гомельшчыне сёлета за дзесяць месяцаў выяўлена 607 новых выпадкаў ВІЧ-інфэкцыі.
Пракуратура Беларусі разгледзіць выпадак з ухваленьнем дзейнасьці ў Беларусі графа Міхаіла Мураўёва, на загад якога падчас паўстаньня 1863–64 гг. пад началам Кастуся Каліноўскага расстрэльвалі каталіцкіх сьвятароў, калі «будзе зварот».
Невядомыя апаганілі помнік ахвярам нацыстаў на месцы масавага зьнішчэньня габрэяў, цыганоў, вязьняў пінскай турмы і партызанаў у Пінску.
Трагедыя здарылася сёлета ў сакавіку. Каля гатэля «Турыст» расеец папрасіў таксоўшчыка падвезьці яго ў прыгарадную вёску Сасноўка, дзе жыў зь беларускай, зь якой пазнаёміўся праз інтэрнэт, зарэгістраваў шлюб і меў дваіх дзяцей.
Адвакат расейскага сьпевака Філіпа Кіркорава Аляксандар Дабравінскі заявіў, што лідэр францускага музычнага гурту Space Дыд’е Маруані і юрыст Ігар Труноў затрыманыя паліцыяй у Маскве.
Агенцтва навінаў Amaq, якое шэраг экспэртаў лічаць зьвязаным з групоўкай «Ісламская дзяржава», паведаміла што напад ва Ўнівэрсытэце Агаё ў ЗША 28 лістапада зрабіў «салдат Ісламскай дзяржавы».
У контравыведцы Нямеччыны (Фэдэральным ведамстве аховы Канстытуцыі, BfV) выяўлены ісламіст, які меў доступ да канфідэнцыйнай інфармацыі.
У Пецярбурскім гарадзкім судзе пачаліся слуханьні па справе 19 маладзёнаў, якія наладзілі 12 ліпеня 2013 году сэрыю нападаў на выхадцаў з Цэнтральнай Азіі, якія скончыліся сьмерцю аднаго з пацярпелых.
У Баранавічах многія ведаюць пра затрыманьне свайго земляка Веньяміна Галынкіна ў ЗША. Галынкіна падазраюць у гандлі зброяй. Працаўнікі гатэля, які належыць затрыманаму, спадзяюцца, што гэта памылка, а прадпрымальнікі Баранавічаў характарызуюць яго як хваткага бізнэсоўца.
Загінулі 76 чалавек, выжылі пяцёра. Прычыны пакуль невядомыя.
Упраўленьне Сьледчага камітэту Менскай вобласьці распачало крымінальную справу пра здарэньне, у выніку якога 29 верасьня ў Маладзечанскім раёне падчас збору бульбы загінула 13-гадовая школьніца.
Увечары 26 лістапада ў раёне вёскі Дарава Ляхавіцкага раёна адбылася аварыя са сьмяротным зыходам. Пад коламі аўтамабіля загінула 36-гадовая жанчына. За рулём машыны знаходзіўся выканаўца абавязкаў начальніка Баранавіцкага ДАІ.
Паблізу Мосула знойдзены два масавыя пахаваньні, у якіх ляжаць целы 18 языдаў — прадстаўнікоў ірацкай рэлігійнай меншасьці. Пра гэта стала вядома пасьля таго, як ваяўнікі курдзкіх узброеных фармаваньняў выбілі джыхадыстаў з Мосула.
Парыская пракуратура паведамляе, што Францыя прадухіліла тэракты, а пяцёра затрыманых падазраваных атрымлівалі інструкцыі ад так званай «Ісламскай дзяржавы».
Памёр Фідэль Кастра, пра гэта паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на дзяржаўнае тэлебачаньне Кубы.
Улады самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» паведамілі пра выправаджэньне журналістаў расейскага прыватнага тэлеканалу «Дождь» Сяргея Ержанкова і Васіля Палонскага.
Афіцыйны сайт Эўракамісіі камісіі ў чацьвер трапіў пад маштабную кібэратаку. Паведамленьне выданьня Politico пра гэта пацьвердзілі ў пятніцу ў самой Эўракамісіі.
Улады так званай ДНР факт затрыманьня адмаўляюць.
Узбэцкія ўлады выпускаюць з турмы апазыцыянэра і былога дэпутата Вярхоўнага савету Узбэцкай ССР 72-гадовага Самандара Куканава, паведамілі Радыё Свабода сваякі палітвязьня.
Брытанскі судова-мэдычны экспэрт, які выявіў у крыві Аляксандра Літвіненкі сьляды радыеактыўнага палёнію, быў знойдзены мёртвым праз пяць месяцаў пасьля вяртаньня з Расеі.
У Калінкавіцкім раёне супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі першага намесьніка старшыні райвыканкаму, начальніка раённага ўпраўленьня сельскай гаспадаркі Сяргея Кіршчына.
На мінулым тыдні ў Флорыдзе амэрыканскія праваахоўнікі затрымалі 39-гадовага жыхара Ізраілю Анры Шушана і 65-гадовага жыхара Беларусі Веніяміна Галынкіна.
Мігранты, якія пратэстуюць супраць закрыцьця лягеру на карантын, падпальвалі мэблю і аўтамабільныя пакрышкі і нападалі на паліцыянтаў, якія прыбылі на месца беспарадкаў.
Прэм’ер-міністар Ізраілю Бэньямін Нетаньягу абвінаваціў «тэрарыстаў-падпальшчыкаў» ва ўзьнікненьні пажараў, што бушуюць па ўсёй краіне.
Беларускае прадстаўніцтва амэрыканскай харчовай кампаніі Mars, што вырабляе, сярод іншага, шакалядныя батончыкі Twix і Snickers, будзе разьбірацца з выпускам беларускай кампаніяй «Анега» батончыкаў «Твікерс», падобных дызайнам і назвай да замежных батончыкаў.
Пакістанскі антытэрарыстычны суд прысудзіў пяцёра чалавек да сьмяротнага пакараньня ў сувязі з забойствам хрысьціян натоўпам пасьля таго, як яны былі ілжыва абвінавачаныя ў блюзьнерстве.
Пра гэта ў інтэрвію карэспандэнту Свабоды паведаміў прэс-сакратар ГУУС Менгарвыканкаму Аляксандар Ластоўскі.
Арганізатар першай у Расеі акцыі ў падтрымку абранага прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа сьцьвярджае, што быў выкрадзены невядомымі ў дзень правядзеньня пікету.
Студэнты фізычнага факультэту БДУ заўважылі ў будынку факультэту савецкі сьцяг і агітацыю за добрую вучобу ў стылі камуністычнай прапаганды з нагоды 58-й гадавіны заснаваньня факультэту.
Упраўленьнем Сьледчага камітэту па горадзе Менску ўзбуджаная крымінальная справа ў дачыненьні да сьвятара з Гатава Канстанціна Бурыкіна.
У інфармацыйным аддзеле Беларускай праваслаўнай царквы пацьвердзілі факт затрыманьня сьвятара з Гатава Канстанціна Бурыкіна.
Загрузіць яшчэ