Паліцыя Цюрыху пацьвердзіла гібель мужчыны, які напярэдадні ўвечары адкрыў страляніну ў ісламскім цэнтры. Яго цела было знойдзена недалёка ад месца злачынства.
Нацыянальная паліцыя Ўкраіны атрымала ўвесь комплекс дапамогі ад міжнародных партнэраў у справе аб забойстве аднаго з кіраўнікоў «Украінскай праўды» Паўла Шарамета.
У Расеі Цюменскі абласны суд у аўторак вынес абвінаваўчы прысуд блогеру Аляксею Кунгураву – два гады калёніі-пасяленьня.
У Іркуцку па стане на раніцу аўторка ад ужываньня «Боярышника», які ўтрымлівае мэтылавы сьпірт, загінулі 53 чалавекі.
КДБ выкрыў карупцыйныя схемы, арганізаваныя работнікамі прадпрыемства «БелАВМ» на чале з генэральным дырэктарам. У гэтыя схемы былі ўцягнутыя прадстаўнікі дзяржаўных органаў.
Двухразовая чэмпіёнка Ўімблдану Пэтра Квітава параненая нажом ва ўласным доме на поўдні Чэхіі
Паліцыя лічыць, што арыштаваны пакістанец ня быў выканаўцам нападу на калядным кірмашы ў Бэрліне, паведаміла нямецкае выданьне Die Welt са спасылкай на крыніцы ў службах бясьпекі.
Экспэрт Нямецкага фонду Маршала Марына Рахлей, якая жыве Бэрліне, у інтэрвію Радыё Свабода расказвае пра магчымыя наступствы тэракту ў сталіцы Нямеччыны.
Прадстаўнікі правацэнтрысцкай кааліцыі ўсклалі кветкі да нямецкай амбасады ў Менску, што на вуліцы Захарава, 26.
Былы начальнік «Валадаркі», палкоўнік міліцыі Алег Алкаеў, які цяпер жыве ў Бэрліне, адказаў на пытаньні Свабоды пра тэракт, што адбыўся ў ноч на 20 сьнежня.
Амбасада ЗША ў Анкары і консульствы ЗША ў іншых гарадах Турэччыны зачыненыя пасьля таго, як мужчына наблізіўся да будынка амбасады і зрабіў некалькі стрэлаў.
«Гэтая жудасная атака на члена дыпляматычнага корпусу непрымальная. Мы адзіныя з Расеяй і Турэччынай у нашай рашучасьці супрацьстаяць тэрарызму ва ўсіх яго формах»
У МЗС Беларусі пакуль няма адказу на пытаньне, ці ёсьць беларусы сярод ахвяраў і пацярпелых ад тэракту ў Бэрліне, які адбыўся ўвечары 19 сьнежня.
Паводле інфармацыі тэлеканалу, на гэты момант затрыманыя бацька, маці, сястра і яшчэ двое сваякоў паліцыянта, які застрэліў Карлава.
За мінулую ноч памерлі 4 чалавекі, 26 застаюцца ў шпіталях. У Іркуцку ўведзены рэжым надзвычайнай сытуацыі.
У Бэрліне арыштаваны кіроўца грузавіка, які ўрэзаўся ў натоўп людзей на калядным кірмашы.
У швайцарскім горадзе Цюрых тры чалавекі былі параненыя, калі невядомы пачаў страляніну каля ісламскага цэнтру, непадалёк ад галоўнага чыгуначнага вакзалу ў панядзелак увечары.
У Бэрліне грузавік уехаў у натоўп людзей каля каляднага кірмашу, загінулі прынамсі дзевяць чалавек, шмат параненых. Пра гэта паведаміла нямецкая паліцыя.
Забойца расейскага пасла ў Турэччыне быў паліцыянтам, паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцы ў службах бясьпекі.
Расейскі пасол памёр пасьля стрэлу ў Анкары, паведаміла прэс-сакратарка расейскага Міністэрства замежных спраў Марыя Захарава.
Расейскага пасла ў Турэччыне сур'ёзна паранілі ў Анкары падчас нападу са стралялінай.
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі затрымаў службовых асобаў чатырох буйных прадпрыемстваў — Менскага трактарнага заводу, Менскага аўтазаводу, «БелАЗу» і «Гомсельмашу».
Улады забаранілі продаж усіх вадкасьцяў з утрыманьнем сьпірту. Пра гэта паведамляе Сьледчы камітэт Іркуцкай вобласьці.
Самалёт не падаваў сыгналаў бедзтва, проста ня выйшаў на сувязь у належны час.
Дырэктар гомельскага адкрытага акцыянэрнага таварыства «Кірмаш» Уладзіслаў Забіяка адабраў у Гомелі на рынку «Давыдаўскі» у рамесьніка Процкі стос газэтаў «Новы час».
У Берасьці ў ноч на 18 сьнежня на памежным пераходзе беларускія службы затрымалі аўтобус, які вёз пасажыраў з Варшавы ў Менск. Сярод пасажыраў аказаўся былы кандыдат на прэзыдэнта на выбарах 2010 году апазыцыянэр Алесь Міхалевіч. Паводле Алеся Міхалевіча, затрыманьне аўтобуса не зьвязана з палітыкай.
Паводле Алеся Міхалевіча, затрыманьне аўтобуса не зьвязана з палітыкай.
У выніку выбуху аўтобуса ў турэцкім Кайсэры загінулі 13 чалавек, паведамілі ў Генштабе Турэччыны. Паведамляецца таксама пра 48 пацярпелых. Аўтобус, дзе адбыўся выбух, перавозіў вайскоўцаў.
У Нямеччыне ў горадзе Людвігсхафэн затрыманы 12-гадовы падлетак, які двойчы спрабаваў падарваць самаробную бомбу на калядным кірмашы. Праваахоўныя органы расьсьледуюць магчымую сувязь непаўналетняга з экстрэмісцкай групоўкай «Ісламская дзяржава».
Чатыры сырыйскія арганізацыі абвінавацілі Расею ў зьдзяйсьненьні або саўдзеле ў ваенных злачынствах у Сырыі.
Затрыманьне блогера Аляксандра Лапшына карэспандэнту Свабоды пацьвердзіў дзяжурны Першамайскага РУУС Менску.
У прэсавай службе Беларусбанку не пацьвердзілі зьвестак пра адстаўку старшыні праўленьня банку Сяргея Пісарыка.
У Гомелі міліцыя праводзіць праверку паводле факту распаўсюду парнаграфіі з кампутараў апазыцыйнага грамадзка-палітычнага цэнтру, які месьціцца на вуліцы Палескай, 52.
Шчучынскі суд прызнаў сямёх грамадзянаў Расеі, Беларусі і Малдовы вінаватымі ў арганізацыі каналу нелегальнай міграцыі ў Эўразьвяз празь Беларусь.
Жодзінскі гарадзкі аддзел Сьледчага камітэту завёў крымінальную справу па факце сьмерці ў турме № 8 г. Жодзіна жыхара Слуцку Ігара Барбашынскага.
Рэгіянальны каардынатар «Зялёнага дазору» Ігар Пастухоў бʼе трывогу: на нераставых ручаях і рэках у Астравецкім раёне знойдзены горы сьмецьця.
Мэты, зь якімі ён спрабаваў правезьці зброю ў Беларусь, не паведамляюцца.
Пальміра — і сучасная яе частка, і старажытны горад — зноў занятая баевікамі групоўкі «Ісламская дзяржава». З моманту ўрачыстага канцэрту расейскага віялянчэліста Сяргея Ралдугіна і аркестра Марыінскага тэатру ў гонар ўзяцьця Пальміры сырыйскімі войскамі мінула роўна 7 месяцаў і 7 дзён.
Сям'я школьніцы заявіла, што мае намер абскардзіць рашэньне суду.
Прэзыдэнт Беларусі патрабуе жорстка змагацца з наркагандлярамі. Міліцыя распараджэньне пачула: сёньня ўжо трэць зьняволеных у краіне адбывае пакараньне менавіта за збыт наркотыкаў. Большасьці асуджаных менш за 25 гадоў, а крымінальная справа па артыкуле 328 пагражае нават тым, хто быў злоўлены «пад кайфам»
Каля 2 гадзін ночы 12 сьнежня ў частцы Менску (меркавана, на захадзе і паўднёвым захадзе) адключылася электрычнасьць, у некаторых дамах ненадоўга — ацяпленьне і водазабесьпячэньне.
Падразьдзяленьне Курдзкай рабочай партыі (PKK) узяла на сябе адказнасьць за выбухі ў Стамбуле, у выніку якіх загінулі 38 чалавек і 155 атрымалі раненьні.
Сёньня раніцай на аўтадарозе Львоў-Мукачава каля вёскі Старое Сяло Львоўскай вобласьці перакуліўся аўтобус «Нэаплян» зь беларускімі турыстамі, якія накіроўваліся на гарналыжны курорт у Букавель.
У Эгіпце падчас выбуху ў праваслаўным саборы Сьвятога Марка ў цэнтры Каіра загінулі больш за 20 чалавек, яшчэ 35 параненыя.
У Стамбуле колькасьць загінулых пры выбуху каля футбольнага стадыёну Beşiktaş Vodafone Arena ў суботу ўвечары ўзрасла да 29, яшчэ больш за 160 атрымалі раненьні.
Як найменей 13 чалавек загінулі, дзясяткі параненыя ў выніку выбуху ў цэнтры Стамбулу, каля футбольнага стадыёну Beşiktaş Vodafone Arena.
Амэрыканскія вайскоўцы паведамілі пра гібель аднаго зь лідэраў «Ісламскай дзяржавы». Бубакер аль-Хакім быў забіты ўдарам зь бесьпілётніка 26 лістапада ў сырыйскім горадзе Рака, вядомым як камандны цэнтар ісламістаў.
У мэдычным коледжы гораду Ціхвін Ленінградзкай вобласьці дзяржаўная ўстанова «Патрыёт» правяла вучэньні з імітацыяй захопу закладнікаў. Студэнтаў пра вучэньні не папярэдзілі, напісала ў Вконтакте адна са студэнтак. Яе словы пацьвердзіў кіраўнік «Патрыёта».
«Сяргей Шыпценка падазраецца ў зьдзяйсьненьні наўмысных дзеяньняў, накіраваных на ўзбуджэньне ў розных груп насельніцтва Расейскай Фэдэрацыі і Рэспублікі Беларусь нацыянальнай і іншай сацыяльнай варожасьці».
Паводле расейскага інфармацыйнага агенцтва Regnum, у Менску 9 сьнежня затрыманы карэспандэнт выданьня Сяргей Шыптэнка.
Загрузіць яшчэ