Пакістанскі антытэрарыстычны суд прысудзіў пяцёра чалавек да сьмяротнага пакараньня ў сувязі з забойствам хрысьціян натоўпам пасьля таго, як яны былі ілжыва абвінавачаныя ў блюзьнерстве.
Пра гэта ў інтэрвію карэспандэнту Свабоды паведаміў прэс-сакратар ГУУС Менгарвыканкаму Аляксандар Ластоўскі.
Арганізатар першай у Расеі акцыі ў падтрымку абранага прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа сьцьвярджае, што быў выкрадзены невядомымі ў дзень правядзеньня пікету.
Студэнты фізычнага факультэту БДУ заўважылі ў будынку факультэту савецкі сьцяг і агітацыю за добрую вучобу ў стылі камуністычнай прапаганды з нагоды 58-й гадавіны заснаваньня факультэту.
Упраўленьнем Сьледчага камітэту па горадзе Менску ўзбуджаная крымінальная справа ў дачыненьні да сьвятара з Гатава Канстанціна Бурыкіна.
У інфармацыйным аддзеле Беларускай праваслаўнай царквы пацьвердзілі факт затрыманьня сьвятара з Гатава Канстанціна Бурыкіна.
Прадстаўніца Службы бясьпекі Ўкраіны пацьвердзіла факт затрыманьня двух расейскіх вайскоўцаў у Крыме. Арыштаваныя двое дэзэртыраў, якія перасеклі мяжу на пункце пропуску Чангар.
Намесьнік кіраўніка ўпраўленьня Фэдэральнай падатковай службы (УФПС) Расеі па Маскве Ўладзімер Насенкаў скончыў жыцьцё самагубствам у сваім доме ў Каралёве.
Як беларускім дальнабойнікам супрацьстаяць рэкету на расейскіх дарогах?
Магілёўская міліцыя распачала пошук зламысьнікаў, якія 19 лістапада аблілі чорнай фарбай памятны знак «У памяць пра габрэяў — ахвяраў нацызму». Калі быў учынены акт вандалізму, дакладна не вядома.
Колькасьць людзей, забітых у выніку бамбаваньня Алепа і прылеглых раёнаў, за апошнія пяць дзён узрасла да 180, у тым ліку 97 чалавек у абложаных усходніх раёнах гораду.
Моцны вецер пакінуў без электразабеспячэньня 16 населеных пунктаў у Салігорскім і Лагойскім раёнах Менскай вобласьці.
76 чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане, яшчэ 150 чалавек атрымалі лёгкія пашкоджаньні.
Памятны знак з высечанымі на ім далонямі магілёўскія габрэі ўсталявалі на вуліцы Лазарэнкі ў 2008 годзе. Цяпер помнік аглядае міліцыя.
19 лістапада ў Васілевічах Рэчыцкага раёну на Гомельшчыне загінулі двое мужчын пры абрушэньні сьцяны будынка.
Цела былога прэзыдэнта Польшчы Леха Качынскага і яго жонкі Марыі перапахавалі ў Кракаве пасьля правядзеньня эксгумацыі ў рамках новага расьсьледаваньня Смаленскай авіякатастрофы 2010 году, якая і забрала іх жыцьці.
Генэральны пракурор Беларусі Аляксандар Канюк, які 16 лістапада наведаў Гомельскі мясакамбінат і меў там прыём грамадзянаў, выказаўся пра гучную справу, распачатую супраць былога кіраўніцтва прадпрыемства ў канцы 2015 году.
Улады Швэцыі аднавілі расьсьледаваньне забойства прэмʼер-міністра Ўлафа Пальмэ ў лютым 1986 году. Як паведамляе брытанская газэта The Guardian, расьсьледаваньне ўзначаліць галоўны пракурор Стакгольму Крыстэр Пэтэрсан, які расьсьледаваў у 2003 годзе забойства швэдзкага міністра замежных справаў Ганны Лінд.
ЗША запатрабавалі ад Літвы афіцыйных тлумачэньняў у сувязі з тым, што падораныя Літоўскай арміі снайпэрскія паўаўтаматычныя вінтоўкі М14 апынуліся ў прыватных руках.
Віцебскае трамвайна-тралейбуснае ўпраўленьне пракамэнтавала распаўсюджаную ў мэдыях інфармацыю пра захоп жанчынамі трамвая.
У Польшчы пачаліся масавыя эксгумацыі парэштак ахвяраў авіякатастрофы пад Смаленскам. Пракуратура заяўляе пра магчымыя памылкі пры апазнаньні загінулых у Расеі ў красавіку 2010 года, апазыцыя абвінавачвае ўлады ў «палітычных гульнях з выкарыстаньнем трунаў».
Пасажыркі адмовіліся выходзіць з транспартнага сродку, пакуль кіроўца не выканае іхных патрабаваньняў. А менавіта, пакуль не адвязе іх на патрэбны прыпынак па маршруце, а не ў дэпо, куды кіраваўся трамвай.
Зранку 14 лістапада ў шахце «Беларуськалія» загінуў працаўнік падраднай арганізацыі. Распачатая крымінальная справа за парушэньне правілаў бясьпекі ў часе горных працаў, што прывяло да сьмерці па неасьцярожнасьці.
У Кракаве пачалася эксгумацыя целаў замінулых у авіякатастрофе пад Смаленскам прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага і ягонай жонкі Марыі Качыньскай.
Зьнішчальнік разьбіўся «за некалькі кілямэтраў ад крэйсэра».
Карэспандэнт Свабоды папрасіў кіраўніка прэсавай службы менскай міліцыі Аляксандра Ластоўскага расказаць, чым скончылася апытаньне на ягоным посьце ў Фэйсбуку ад 11 лістапада.
Пра гэта паведамляе тэлеканал Fox News са спасылкай на амэрыканскіх чыноўнікаў. Пра лёс пілёта пакуль нічога не вядома.
У Пскоўскай вобласьці ў пасёлку Стругі Красныя двое 15-гадовых падлеткаў абстралялі паліцэйскіх, а затым пакончылі з сабой.
Адзін з супрацоўнікаў Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, які служыць у Мазыры Гомельскай вобласьці, ня змог прыехаць на судовае пасяджэньне ў Кіеў, дзе разглядалася справа пра ягоны развод з жонкай — грамадзянкай Украіны.
У Новай Зэляндыі адбыўся магутны землятрус, які выклікаў цунамі на паўночна-ўсходнім узьбярэжжы Паўднёвага вострава.
Ірацкія вайскоўцы заяўляюць, што яны адбілі ад баевікоў «Ісламскай дзяржавы» паўночны горад Німруд, разьмешчаны на месцы старажытнага асырыйскага горада.
У пачатку выступу Стынг сказаў, што хацеў бы ўшанаваць памяць забітых і ўславіць жыцьцё. «Мы не забудзем іх», – прамовіў сьпявак па-француску.
Нямеччына, Аўстрыя і Швайцарыя паведамляюць аб новай успышцы птушынага грыпу.
Ахвярамі выбуху на авіябазе NATO Баграм на поўнач ад Кабулу сталі тры чалавекі, 15 параненыя.
Жыхар Арлянкі Маларыцкага раёну Мікалай Бяльчук, вакол якога 12 кастрычніка здарыўся канфлікт з АМАПам, 11 дзён трымае галадоўку ў СІЗА Берасьця.
Затрыманых у Сьветлагорску журналістаў-фрылансэраў Аляксея Атрошчанку і Кастуся Жукоўскага вызвалілі з пастарунку.
У Сьветлагорску міліцыя затрымала журналістаў-фрылансэраў Аляксея Атрошчанку і Кастуся Жукоўскага, а таксама грамадзкага актывіста, кіраўніка раённай арганізацыі Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» Сяргея Дайнэку.
У сацыяльнай сетцы Фэйсбук зьявілася паведамленьне пра пажар на Менскім трактарным заводзе. Паводле відавочцаў, да заводу накіраваліся некалькі пажарных машын.
Міліцыянты канфіскавалі ў жыхара мястэчка Барань, што пад Воршай, сапраўдны арсэнал зброі часоў Другой усясьветнай вайны, паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкаму.
Адным з затрыманых ФСБ Расеі ў Крыме нібыта «ўкраінскіх дывэрсантаў» аказаўся аналітык украінскай няўрадавай арганізацыі Цэнтар садзейнічаньня вывучэньню геапалітычных праблем і эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Чарнаморскага рэгіёну «Номос»
Адзін чалавек загінуў і прынамсі трое былі параненыя ў выніку страляніны каля выбарчага ўчастку ў горадзе Азуса ў амэрыканскім штаце Каліфорнія.
На ўчастку, дзе галасаваў Трамп, былі затрыманыя дзьве актывісткі жаночага руху FEMEN, якія, агаліўшыся па пояс, трымалі ў руках плякаты зь лёзунгамі супраць Трампа, выкрыквалі споклічы супраць яго.
Жыхар Чачні Рамазан Джалалдзінаў, які выступаў з крытыкай на адрас кіраўніка рэспублікі Рамзана Кадырава, прапаў бязь вестак.
«Такіх паводзінаў АМАПу пры затрыманьні я не памятаю даўно. Можа быць, нават, мяне ніколі так ня мялі на падлозе буса, як мялі ў гэты сьвяточны дзень 7 лістапада 2016 году», — піша на сваёй старонцы ў Фэйсбуку лідэр «Маладога Фронту» Зьміцер Дашкевіч, якога затрымалі сёньня ў Менску.
Сёньня на ўрачыстым адкрыцьці помніка Леніну ля МТЗ лідэра «Маладога Фронту» Зьмітра Дашкевіча брутальна зьбілі людзі ў цывільным.
Невядомыя аблілі чырвонай фарбай помнік Леніну, які стаіць каля Дому афіцэраў у Лідзе.
У выніку дарожна-транспартнага здарэньня ў цэнтры Менску загінула жанчына, якую везла машына хуткай дапамогі.
У Чарнагорыі за спробай захопу ўлады на парлямэнцкіх выбарах у мінулым месяцы стаялі расейскія нацыяналісты, яны мелі намер забіць прэм’ер-міністра Міла Джуканавіча.
Супрацоўнікі службы бясьпекі кандыдата ў прэзыдэнты ЗША Дональда Трампа вывелі яго са сцэны падчас выступу перад выбаршчыкамі ў горадзе Рэно ў штаце Нэвада.
Паўстанцкі атрад "Сілы дэмакратычнай Сырыі" абвясьціў пра пачатак наступу на сырыйскі горад Рака, які лічыцца камандным цэнтрам "Ісламскай дзяржавы".
Загрузіць яшчэ