У сацыяльнай сетцы Фэйсбук зьявілася паведамленьне пра пажар на Менскім трактарным заводзе. Паводле відавочцаў, да заводу накіраваліся некалькі пажарных машын.
Міліцыянты канфіскавалі ў жыхара мястэчка Барань, што пад Воршай, сапраўдны арсэнал зброі часоў Другой усясьветнай вайны, паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкаму.
Адным з затрыманых ФСБ Расеі ў Крыме нібыта «ўкраінскіх дывэрсантаў» аказаўся аналітык украінскай няўрадавай арганізацыі Цэнтар садзейнічаньня вывучэньню геапалітычных праблем і эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Чарнаморскага рэгіёну «Номос»
Адзін чалавек загінуў і прынамсі трое былі параненыя ў выніку страляніны каля выбарчага ўчастку ў горадзе Азуса ў амэрыканскім штаце Каліфорнія.
На ўчастку, дзе галасаваў Трамп, былі затрыманыя дзьве актывісткі жаночага руху FEMEN, якія, агаліўшыся па пояс, трымалі ў руках плякаты зь лёзунгамі супраць Трампа, выкрыквалі споклічы супраць яго.
Жыхар Чачні Рамазан Джалалдзінаў, які выступаў з крытыкай на адрас кіраўніка рэспублікі Рамзана Кадырава, прапаў бязь вестак.
«Такіх паводзінаў АМАПу пры затрыманьні я не памятаю даўно. Можа быць, нават, мяне ніколі так ня мялі на падлозе буса, як мялі ў гэты сьвяточны дзень 7 лістапада 2016 году», — піша на сваёй старонцы ў Фэйсбуку лідэр «Маладога Фронту» Зьміцер Дашкевіч, якога затрымалі сёньня ў Менску.
Сёньня на ўрачыстым адкрыцьці помніка Леніну ля МТЗ лідэра «Маладога Фронту» Зьмітра Дашкевіча брутальна зьбілі людзі ў цывільным.
Невядомыя аблілі чырвонай фарбай помнік Леніну, які стаіць каля Дому афіцэраў у Лідзе.
У выніку дарожна-транспартнага здарэньня ў цэнтры Менску загінула жанчына, якую везла машына хуткай дапамогі.
У Чарнагорыі за спробай захопу ўлады на парлямэнцкіх выбарах у мінулым месяцы стаялі расейскія нацыяналісты, яны мелі намер забіць прэм’ер-міністра Міла Джуканавіча.
Супрацоўнікі службы бясьпекі кандыдата ў прэзыдэнты ЗША Дональда Трампа вывелі яго са сцэны падчас выступу перад выбаршчыкамі ў горадзе Рэно ў штаце Нэвада.
Паўстанцкі атрад "Сілы дэмакратычнай Сырыі" абвясьціў пра пачатак наступу на сырыйскі горад Рака, які лічыцца камандным цэнтрам "Ісламскай дзяржавы".
Улады Італіі паведамілі пра выратаваньне ў суботу больш за 2200 мігрантаў, якія ў Міжземным моры на лодках плылі ў Эўропу. У той жа час паведамляецца пра 10 загінулых.
Двое расейскіх вайскоўцаў атрымалі сёньня раненьні ў выніку абстрэлу паўстанцамі гуманітарнага калідору каля Алепа. Пра гэта заявіла Міністэрства абароны Расейскай Фэдэрацыі.
Раніцай 4 лістапада ў Менску каля ўваходу ў Дом ураду кружляў грузавік на вялікай хуткасьці.
У сетках апублікаваны відэазапіс, як мяркуецца, абстрэлу верталёта ў сырыйскай правінцыі Хомс.
Больш за 230 мігрантаў загінулі ў выніку двух караблекрушэньняў каля берагоў Лібіі, перадае агенцтва Reuters са спасылкай на прадстаўніка Ўпраўленьня ААН ў справах уцекачоў Карлёту Самі.
Дваццацігадовага жыхара маскоўскай акругі Зяленаград Яўгенія Корта прызналі вінаватым паводле крымінальнага артыкулу за распальваньне нянавісьці альбо варожасьці з-за публікацыі на яго старонцы «Вконтакте» сатырычнай карцінкі.
Украінскія памежнікі затрымалі двух беларускіх турыстаў, якія спрабавалі незаконна наведаць зону адчужэньня побач з Чарнобыльскай атамнай электрастанцыяй.
Былы галоўны пракурор Ірану Саід Мартазаві 2 лістапада асуджаны да 135 удараў бізуном паводле абвінавачаньняў у карупцыі.
Фашысцкую сымболіку на паветцы прыпынку грамадзкага транспарту — акурат насупраць Крыжа памяці — зафарбавалі працаўнікі дарожнага прадпрыемства пасьля тэлефанаваньня журналіста Свабоды.
Кампанія Microsoft заявіла, што хакерская група Fancy Bear, якую падазраюць ва ўзломах паштовых сэрвэраў Дэмакратычнай партыі ЗША, выкарыстала нядаўна выяўленую ўразьлівасьць у апэрацыйнай сыстэме Windows для кібэратакі. Кампанія не ўдакладняе, якія асобы і арганізацыі трапілі пад узлом.
Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін даручыў увесьці новую «гуманітарную паўзу» у сырыйскім горадзе Алепа 4 лістапада.
Самалёт памежнай службы Расеі Ан-148 парушыў паветраную прастору Эстоніі ў раёне выспы Вайндлоо.
Прадстаўніца Службы бясьпекі Ўкраіны Алена Гітлянская заяўляе, што ва ўказаньнях спэцслужбаў пра вяртаньне самалёту «Белавія» ў кіеўскі аэрапорт ня ўзгадвалася пра магчымасьць выкарыстаньня зьнішчальнікаў.
Ці нармальная практыка — перахопліваньне пасажырскіх самалётаў баявымі? Перахоп прадугледжаны ў неадкладных выпадках, але інцыдэнт зь беларускім самалётам ня быў такім выпадкам, тлумачыць Свабодзе вайсковы экспэрт украінскага «Цэнтру Разумкова».
Міністэрства замежных справаў Украіны пасьля інцыдэнту 21 кастрычніка зь вяртаньнем самалёту «Белавія» ў кіеўскі аэрапорт Жуляны і атрыманьня ноты беларускага замежнапалітычнага ведамства зьвярнулася да ўкраінскіх кампэтэнтных органаў для тлумачэньня сытуацыі.
Дзяржаўная газэта «Советская Белоруссия» апублікавала, як сьцьвярджаецца, расшыфроўку размовы дыспэтчара «Кіеў-Радару» і пілёта «Боінга 737-800» рэйсу «Белавія» В-2-840, якому 21 кастрычніка ўкраінскі бок ня даў вярнуцца ў Беларусь, прымусіў разьвярнуцца ў Кіеў.
Боепрыпасы, выяўленыя раніцай 31 кастрычніка ў чыгуначным вагоне на станцыі «Перово-1» у Маскве, як аказалася, былі прызначаныя для аднаго з вайсковых злучэньняў Падмаскоўя. Пра гэта паведамілі ў міністэрстве абароны Расеі.
Расейскія войскі пачнуць поўнамаштабны наступ на сырыйскі горад Алепа ўжо на гэтым тыдні, паведамляе The Times са спасылкай на выведкі заходніх дзяржаваў.
Для спыненьня парушальніка, які спрабаваў уцячы з пункту пропуску «Нові Яриловичі» (каля беларускай Новай Гуты па дарозе з Чарнігава на Гомель), украінскія памежнікі выкарысталі зброю, паведамляе Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны.
У Аўстраліі апублікаваны законапраект, які прапануе пажыцьцёвую забарону на ўезд у краіну мігрантам, якія нелегальна прыбываюць на лодках.
Фашысцкае графіці зробленае на тыльным баку павільёна, што на прыпынку грамадзкага транспарту «Мясакамбінат». Насупраць прыпынку — Крыж памяці ахвярам масавых расстрэлаў.
У Італіі адбыўся землятрус магнітудай 7,1. У цэлым шэрагу гарадоў разбураныя будынкі, у Рыме прыпыненая праца мэтро.
Пяцёра затрыманых падчас акцыі «Дзень памяці» каля будынку КДБ у Менску вызваленыя з Цэнтральнага РУУС Менску.
На ініцыятыву «Маладога фронту» людзі ўшанавалі памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў акцыяй каля будынку КДБ ў Менску. Затрыманыя прынамсі пяць ўдзельнікаў акцыі.
На ініцыятыву «Маладога фронту» людзі ўшанавалі памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў акцыяй каля будынку КДБ ў Менску.
Міністэрства абароны ЗША паведаміла, што расейскі зьнішчальнік і самалёт вайскова-паветраных сілаў ЗША зблізіліся на небясьпечную адлегласьць падчас палёту над тэрыторыяй Сырыі.
Чальцы экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» забілі ў мінулую сераду ў Мосуле больш за 230 мірных жыхароў, заявіла журналістам прэс-сакратар упраўленьня правоў чалавека Вярхоўнага камісара ААН Равіна Шамдасані.
Сырыйская ўзброеная апазыцыя абвясьціла пра пачатак наступу на ўрадавыя войскі ў горадзе Алепа. Паўстанцы разьлічваюць прарваць аблогу ўсходняй частцы горада войскамі прэзыдэнта Башара Асада. Пра гэта ў пятніцу паведаміў Сырыйскі цэнтар маніторынгу выкананьня правоў чалавека.
Карэспандэнтка БелаПАН Алена Спасюк была выдаленая зь міжнароднай навукова-практычнай канфэрэнцыі «Здароўе і навакольнае асяродзьдзе».
Гэнік Лойка напісаў у КДБ скаргу на пагрозы гандляроў і паабяцаў вярнуцца.
Добрускі раённы суд прызнаў мужа выхавальніцы дзіцячага дому вінаватым у згвалтаваньні дзьвюх заведама малалетніх выхаванак і прызначыў яму 15 гадоў пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў папраўчай калёніі з узмоцненым рэжымам.
Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун заявіў, што паветраны ўдар па школе ў сырыйскай правінцыі Ідліб, у выніку якога загінулі 22 дзіцяці, можна лічыць ваенным злачынствам і заклікаў да неадкладнага расьсьледаваньня таго, што здарылася.
Начальнік упраўленьня інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык заявіў, што расшыфроўка перамоваў экіпажу «Белавія» з украінскім дыспэтчарам зьмяшчае выразныя заявы пра пагрозу прымяненьня баявой авіяцыі.
Паводле папярэдняй інфармацыі сьледчай групы, абарваўся трос у будаўнічай люльцы, якая падымалася на дах.
Мясцовыя чыноўнікі абвясьцілі пра зьнішчэньне лягеру, дзе тысячы мігрантаў з краін Блізкага Ўсходу і Афрыкі чакалі шанцу трапіць у Вялікую Брытанію празь Ля-Манш.
У Масуле у выніку мінамётнага абстрэлу цяжка паранены пазаштатны карэспандэнт Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Расул Махмуд.
У некалькіх землях Нямеччыны ў аўторак, 25 кастрычніка, праводзіліся спэцапэрацыі па затрыманьні групы грамадзян Расеі, якія падазраюцца ў фінансаваньні тэрарызму.
Загрузіць яшчэ