Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў патрабуе прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці «сапраўдных вінаватых трагедыі, якімі зьяўляюцца кіраўнікі двух міністэрстваў — сельскай гаспадаркі і харчаваньня і адукацыі, мясцовыя ўлады, а не кіроўца грузавіка і настаўнікі школы».
Ахвярамі ўрагану «Мэт’ю» на Гаіці сталі больш за 330 чалавек. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на зьвесткі ад мясцовых уладаў.
Пячэрскі раённы суд Кіева абавязаў трох мабільных апэратараў — «Кіеўстар», «МТС Украіна» і «Лайфстэл» перадаць да 12 кастрычніка сьледзтву ў справе пра забойства Паўла Шарамета ўсе дадзеныя пра тэлефонныя званкі, SMS i MMS паведамленьні, а таксама пра выкарыстаньне GPRS-трафіка.
Трагедыя здарылася 6 кастрычніка. У Надзеі засталіся 90-гадовая маці, муж і сын.
Прэзыдэнт байцоўскага клюбу «Ахмат» Абузайд Вісмурадаў адказаў кіраўніку Саюзу зьмешаных баявых мастацтваў (ММА) Расеі Фёдару Емяльяненку, які раскрытыкаваў правядзеньне баёў па зьмешаных адзінаборствах паміж дзецьмі ў Грозным.
У Браціславе ў сераду ва ўзросьце 86 гадоў памёр першы прэзыдэнт Славацкай Рэспублікі Міхал Ковач. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.
Міністэрства юстыцыі ЗША пацьвердзіла факт арышту 51-гадовага Гаральда Томаса Марціна, які працаваў паводле кантракту з Агенцтвам нацыянальнай бясьпекі Злучаных Штатаў і якога падазраюць у крадзяжы сакрэтных матэрыялаў у штаце Мэрылэнд.
Кіраўнік Саюзу зьмешаных баявых мастацтваў Расеі Фёдар Емяльяненка асудзіў правядзеньне баёў з удзелам дзяцей кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава на турніры Grand Prix Akhmat 2016 ў Грозным.
У сераду ў Брусэлі невядомы параніў нажом двух паліцыянтаў. Пракуратура Бэльгіі разглядае вэрсію тэракту, паведамляе агенцтва Reuters.
Памежнікі не называюць прозьвішча затрыманага, але ўдакладняюць, што ў Беларусі яго шукаюць «за ўчыненьне махлярства ў дачыненьні да ўраду, а таксама за хабарніцтва, карупцыю і ўдзел у крымінальных арганізацыях».
Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў ня стаў прасіць прабачэньня за гібель малайзійскага «Боінга» пад Данецкам летам 2014 году.
Амапаўцы зьбівалі непаўналетніх у аўтазаку і пагражалі ім сэксуальным гвалтам. Пазьней хлопцаў абвінавацілі ў гвалце адносна супрацоўніка АМАПу.
Міністэрства замежных спраў Нідэрляндаў выклікала расейскага амбасадара ў Гаазе для тлумачэньня пазыцыі Масквы пасьля крытычных заўвагаў Расеі аб расьсьледаваньні катастрофы малайзійскага «Боінгу» ў небе над Данбасам.
Упраўленьне ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкаму адрэагавала на публікацыі ў незалежных СМІ пра сьмерць актывіста грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Томаса Якавіцкага.
Група асобаў, якія назвалі сябе «вэтэранамі Данбасу», парвала экспанаты выставы пераможцаў конкурсу дакумэнтальнага фота «Прямой взгляд», сярод якіх фатаздымкі беларускага фатографа Аляксандра Васюковіча, прысьвечаныя вайне ва Ўкраіне.
Відавочцы паведамляюць аб сур'ёзных разбурэньнях станцыі; на месцы здарэньня працуюць ратавальнікі.
У маскоўскім Сахараўскім цэнтры група асобаў, якія назвалі сябе «вэтэранамі Данбасу», парвалі экспанаты, сярод якіх фатаздымкі беларускага фатографа Аляксандра Васюковіча, прысьвечаныя вайне ва Ўкраіне.
Цела 38-гадовага мужчыны, які працаваў сьлесарам на заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў, знайшлі ў падвале прадпрыемства ўвечары 27 верасьня.
Дзярждэпартамэнт заклікаў іншыя краіны аказаць дапамогу ў расьсьледаваньні.
Увечары 26 верасьня ў горадзе Фэдэрал Уэй, штат Вашынгтон, быў забіты 33-гадавы Дзяніс Слабада. Паводле папярэдняй вэрсіі, прычынай забойства мог быць дарожны інцыдэнт.
Расейскія зэнітна-ракетныя комплексы, у тым ліку «Бук», ніколі не перасякалі межаў з Украінай, заявіў агенцтву «Інтэрфакс» афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Расеі генэрал-маёр Ігар Канашэнкаў.
Машына ў суправаджэньні прынамсі двух аўтамабіляў спэцыяльнага падразьдзяленьня ДПС «Страла» прыпаркавалася каля кавярні на месцы для інвалідаў.
У Маскве зацьвердзілі абвінаваўчае заключэньне па крымінальнай справе ў дачыненьні да 21-гадовага беспрацоўнага грамадзяніна Беларусі Аляксандра Шалоніка.
Першы намесьнік генэральнага пракурора Ўкраіны Дзьмітры Старажук паехаў у Нідэрлянды, дзе ў сераду павінны апублікаваць вынікі расьсьледаваньня катастрофы Боінга-777 у Данбасе.
Карэспандэнт Свабоды вырашыў наведаць 4-ты інтэрнат Лінгвістычнага ўнівэрсытэту, каб на свае вочы ўбачыць, ці бясьпечныя там умовы.
За кілямэтар ад беларуска-літоўскай мяжы ў Казянах Браслаўскага раёну полацкія памежнікі спынілі два аўтамабілі. У іх знаходзіліся чатыры грамадзяніна Беларусі і шэсьць грамадзян Іраку.
Прадстаўнік пракуратуры заявіў, што прычынай страляніны была пабытовая сварка.
Беларуску Дарʼю, якая вярнулася з Паўночнага Кіпру, маючы пры сябе 1,5 таблеткі экстазі, асудзілі на 12 гадоў пазбаўленьня волі. Пра гэта паведамляе «Менск-Навіны».
Упраўленьне Сьледчага камітэту па Менскай вобласьці распачало расьсьледаваньне крымінальнай справы пра забойства мужчыны 1973 году нараджэньня, цела якога знайшлі ў спаленай машыне ля Бярэзані.
Польская камісія па расьсьледаваньні катастрофы прэзыдэнцкага самалёта Ту-154 пад Смаленскам у 2010 годзе прыедзе ў Маскву на запрашэньне Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэту Расеі.
Увечары 23 верасьня стала вядома, што студэнт Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту загінуў у выніку падзеньня з 9-га паверху інтэрнату ў студэнцкім гарадку.
У Цэнтры фатаграфіі ў Маскве зачынена выстава Джока Стэрджэса. Кіраўніцтва Цэнтру пагадзілася на закрыцьцё ў інтарэсах самога Цэнтру, які, як піша куратар Вольга Грыгор’ева, важнейшы за саму выставу.
Нагед Хатар быў прыхільнікам сырыйскага прэзыдэнта Башара Асада. Ён быў арыштаваны пасьля таго, як распаўсюдзіў карыкатуру, на якой быў намаляваны барадаты чалавек на небе, што паліў у ложку з жанчынамі, просячы Бога прынесьці яму віна і кеш’ю.
У ЗША паліцыя затрымала падазраванага ў справе аб забойстве пяці чалавек 23 верасьня ў гандлёвым цэнтры Cascade Mall ў Бэрлінгтане, штат Вашынгтон.
Прадстаўнік «пракуратуры ЛНР» кажа, што затрыманы павесіўся, бо баяўся за сваё жыцьцё.
У некалькіх гарадах Фінляндыі тысячы людзей прынялі ўдзел у дэманстрацыях супраць расізму і гвалту.
Міністэрства па надзвычайных сытуацыях пакуль не зафіксавала ў Беларусі якіх-небудзь наступстваў землятрусу, які адбыўся мінулай ноччу ў Карпатах.
Тры чалавекі загінулі ў выніку страляніны ва ўнівэрмагу Macyʼs у амэрыканскім горадзе Бэрлінгтан, штат Вашынгтон. Яшчэ двое параненыя.
Татарская сьпявачка Рэзэда Ганіуліна выбачылася пасьля таго, як мусульмане па ўсёй Расеі асудзілі нядаўняе відэа зь яе танцамі, зьнятае на фоне мячэці.
Студэнт Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту ўпаў з 9 паверху інтэрната ў студэнцкім гарадку.
76-гадовы расейскі навуковец Уладзімір Лапыгін асуджаны на сем гадоў калёніі строгага рэжыму паводле абвінавачаньня ў дзяржаўнай здрадзе. Справа мае грыф «сакрэтна», яе падрабязнасьці не выдаюцца.
Луцкія памежнікі не прапусьцілі ва Ўкраіну на пункце пропуску «Пуле́мец» сям’ю выхадцаў з Чачні, дваіх дарослых з васьмю дзецьмі, якія нібыта ехалі на экскурсію ва Львоў
У Слуцку пахавалі 39-гадовага Ігара Барбашынскага. Той памёр зь невядомых прычынаў, знаходзячыся пад сьледзтвам у Жодзінскай турме № 8. Маці братоў Барбашынскіх у інтэрвію Свабодзе заявіла, што, на яе думку, Ігара забілі ў турме наўмысна.
Паводле Yahoo, сярод атрыманай хакерамі інфармацыі — нумары тэлефонаў, даты нараджэньня і зашыфраваныя паролі, але ня дадзеныя крэдытных карт.
Раней інфармацыйныя агенцтвы перадавалі, што з пажарнымі страчана сувязь, але надзея на іх выратаваньне захоўваецца. Яны працавалі на даху будынку. У МНС не выключаюць, што, загарэўшыся, дах пад імі мог абрынуцца.
На беларуска-польскай мяжы быў затрыманы беларускі грузавік пры спробе ўвозу ў Польшчу дэталяў вайсковага абсталяваньня без спэцыяльнага дазволу. Пра гэта паведамляе партал tut.by са спасылкай на прэс-службу Мытнай палаты ў Беластоку.
Урад Аўганістану падпісаў мірную дамову з групоўкай баевікоў «Хэзб-э-Ісламі». Лідэр гэтай групоўкі Гульбэдын Хэкматыяр лічыцца адным з самых радыкальных аўганскіх палявых камандзіраў.
У другі дзень акцыяў пратэсту пасьля забойства паліцыяй чарнаскурага мужчыны ў горадзе Шарлот у штаце Паўночная Караліна адзін з маніфэстантаў атрымаў сьмяротнае агнястрэльнае раненьне.
Ля берагоў Эгіпту ў Міжземным моры перавярнулася судна, якое перавозіла 600 мігрантаў.
Менскі раённы аддзел Сьледчага камітэту распачаў крымінальную справу па факце замаху на забойства супраць 28-гадовай жанчыны з Мачулішчаў.
Загрузіць яшчэ