Міністэрства абароны ЗША паведаміла, што расейскі зьнішчальнік і самалёт вайскова-паветраных сілаў ЗША зблізіліся на небясьпечную адлегласьць падчас палёту над тэрыторыяй Сырыі.
Чальцы экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» забілі ў мінулую сераду ў Мосуле больш за 230 мірных жыхароў, заявіла журналістам прэс-сакратар упраўленьня правоў чалавека Вярхоўнага камісара ААН Равіна Шамдасані.
Сырыйская ўзброеная апазыцыя абвясьціла пра пачатак наступу на ўрадавыя войскі ў горадзе Алепа. Паўстанцы разьлічваюць прарваць аблогу ўсходняй частцы горада войскамі прэзыдэнта Башара Асада. Пра гэта ў пятніцу паведаміў Сырыйскі цэнтар маніторынгу выкананьня правоў чалавека.
Карэспандэнтка БелаПАН Алена Спасюк была выдаленая зь міжнароднай навукова-практычнай канфэрэнцыі «Здароўе і навакольнае асяродзьдзе».
Гэнік Лойка напісаў у КДБ скаргу на пагрозы гандляроў і паабяцаў вярнуцца.
Добрускі раённы суд прызнаў мужа выхавальніцы дзіцячага дому вінаватым у згвалтаваньні дзьвюх заведама малалетніх выхаванак і прызначыў яму 15 гадоў пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў папраўчай калёніі з узмоцненым рэжымам.
Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун заявіў, што паветраны ўдар па школе ў сырыйскай правінцыі Ідліб, у выніку якога загінулі 22 дзіцяці, можна лічыць ваенным злачынствам і заклікаў да неадкладнага расьсьледаваньня таго, што здарылася.
Начальнік упраўленьня інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык заявіў, што расшыфроўка перамоваў экіпажу «Белавія» з украінскім дыспэтчарам зьмяшчае выразныя заявы пра пагрозу прымяненьня баявой авіяцыі.
Паводле папярэдняй інфармацыі сьледчай групы, абарваўся трос у будаўнічай люльцы, якая падымалася на дах.
Мясцовыя чыноўнікі абвясьцілі пра зьнішчэньне лягеру, дзе тысячы мігрантаў з краін Блізкага Ўсходу і Афрыкі чакалі шанцу трапіць у Вялікую Брытанію празь Ля-Манш.
У Масуле у выніку мінамётнага абстрэлу цяжка паранены пазаштатны карэспандэнт Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Расул Махмуд.
У некалькіх землях Нямеччыны ў аўторак, 25 кастрычніка, праводзіліся спэцапэрацыі па затрыманьні групы грамадзян Расеі, якія падазраюцца ў фінансаваньні тэрарызму.
Менгарвыканкам асуджае ўчынак графіціста, які зьмяніў малюнак пра сяброўства Масквы і Менску, і просяць ананімнага мастака да канца гэтага тыдня выправіць малюнак самастойна. Калі ён гэтага ня зробіць, гарадзкія ўлады зьвернуцца ў суд.
У ноч на 25 кастрычніка на памежным пункце пропуску «Новыя Ярылавічы» ўкраінскія памежнікі затрымалі грамадзяніна Беларусі, які знаходзіўся ў міжнародным вышуку як небясьпечны злачынца.
Экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасьць за напад на паліцэйскую вучэльню ў горадзе Квэта на захадзе Пакістану, у выніку якога загінулі 59 чалавек і больш за сто атрымалі раненьні.
Сама меней 59 чалавек загінулі ў выніку нападу групы ўзброеных людзей на паліцэйскую вучэльню ў горадзе Квэта на захадзе Пакістану.
Амэрыканская кампанія Google апублікавала «справаздачу аб празрыстасьці» за першае паўгодзьдзе 2016 году. Упершыню карпарацыя паведаміла аб запыце зьвестак, які паступіў з Беларусі.
Ці мелі рацыю ўкраінскія дыспэтчары пагражаць зьнішчальнікамі, а Служба бясьпекі Ўкраіны (СБУ) — абгрунтаваныя прычыны для вяртаньня самалёта ў аэрапорт вылету — Радыё Свабода запытала ва ўкраінскіх адмыслоўцаў авіяцыйнай галіны і палітоляга.
Якія наступствы будзе мець інцыдэнт зь вернутым у Кіеў беларускім «Боінгам».
Міністэрства ўнутраных справаў Грузіі паведаміла імя чалавека, які быў забіты ў нядзелю пры спробе пранікнуць на ахоўную тэрыторыю трэніровачнага цэнтру Грузія — НАТО ў прыгарадзе Тбілісі.
«Службоўцы ЭЗ ня маюць дачыненьня да самалёту, які пацярпеў авіякатастрофу на Мальце. Палёт ня быў зьвязаны зь якой-небудзь дзейнасьцю ЭЗ», — заявіла Магерыні.
Невялікі вайсковы самалёт Metroliner разьбіўся на поўдні Мальты праз хвіліну пасьля ўзьлёту, сама меней пяцёра загінулі, піша Malta Today.
Забойства палявога камандзіра «ДНР», кіраўніка батальёну «Спарта» Арсена Паўлава (пазыўны Матарола) магло быць зьвязанае зь ягоным канфліктам з расейскімі куратарамі.
Камандзір экіпажу «Боінг 737-800» (бартавы нумар EW-456PA) Віктар Шышла пацьвердзіў у эфіры «Беларусь-1», што самалёт авіякампаніі «Белавія» вярнулі ў кіеўскі міжнародны аэрапорт Жуляны пад пагрозай зьнішчальнікаў.
Улады ЗША выставілі абвінавачваньні ва ўзломе кампутарных сетак і крадзяжы інфармацыі Яўгену Нікуліну, затрыманаму ў Празе ў пачатку гэтага месяца.
У ірацкім горадзе Каяра недалёка ад Мосула каля тысячы чалавек атруціліся таксычнымі газамі. Пра гэта ў суботу паведамляе агенцтва Reuters.
Пацьверджаны яшчэ адзін факт ужываньня сырыйскім рэжымам хімічнай зброі.
Самалёт авіякампаніі «Белавія» вярнулі ў кіеўскі міжнародны аэрапорт Жуляны, каб пераканацца, што няма пагрозы бясьпецы Ўкраіны. Пра гэта паведаміў начальнік апарату кіраўніка Службы бясьпекі Ўкраіны Аляксандар Ткачук у эфіры тэлеканала «112 Украіна».
Паводле словаў крыніцы «Інтэрфакса», камандзір экіпажа «выйшаў на сувязь і паведаміў пра аварыйную пасадку», паведаміўшы, што сярод пасажыраў «ёсьць жывыя». Пасьля гэтага сувязь з ім зьнікла. Верталёт належыў авіякампаніі «Скол» і развозіў нафтавікоў-вахтовікоў.
Самалёт «Белавія», які вылецеў зь Кіева ў Менск 21 кастрычніка, на патрабаваньне ўкраінскага авіядыспэтчара быў вымушаны вярнуцца ў аэрапорт вылету.
На паўвостраве Ямал сёньня разьбіўся верталёт Мі-8, на борце якога знаходзіліся 22 пасажыры і 3 чалавекі экіпажу, паведамляе ТАСС. Дакладная інфармацыя аб пацярпелых пакуль не паведамляецца.
Пасадачны модуль Schiaparelli разьбіўся падчас пасадкі на паверхню Марса. Гібель апарата, як паведамілі сёньня ў Эўрапейскім касьмічным агенцтве, пацьвердзіў спадарожнік NASA. Да атрыманьня здымкаў са спадарожнікаў навукоўцы не прызнавалі пасадку няўдалай.
Група расейскіх вайсковых караблёў была заўважаная, калі перасякала праліў Ля-Манш на шляху ў Сырыю. Пра гэта ў пятніцу паведамляе тэлеканал BBC.
Экс-чыноўнік зь Ліпецкай вобласьці РФ замовіў зьбіцьцё карэспандэнта «Новай газэты» Ігара Домнікава, але яго вызвалілі ад пакараньня па тэрміне даўніны
Журналістам забаранілі рабіць відэа- і фотаздымкі. Напачатку плошча загараньня складала 1500 м2. Усяго палігон займае тры гектары.
Дзьмітры Наскавец, які адседзеў чатыры з паловай гады ў амэрыканскіх турмах, кажа ў інтэрвію Радыё Свабода: «Чалавек знаходзіцца ў Празе і яго хочуць экстрадаваць у ЗША... А размовы наконт спэцслужбаў гэта надта складана і заблытана».
Сьледзтва па справе забойства журналіста Паўла Шарамета распрацоўвае, сярод іншых, вэрсію, згодна зь якой да забойства датычныя ўкраінскія баявыя батальёны.
Кажуць, падобны выпадак ужо здараўся ў сям’і, дзе выхоўвалася дзевяціклясьніца: раней падобным чынам загінуў яе брат.
Свабодзе ўдалося высьветліць поўнае імя і некаторыя падрабязнасьці жыцьця грамадзяніна Расеі, якога ў пачатку кастрычніка затрымала чэская паліцыя паводле ініцыяванага ЗША запыту.
За час будаўніцтва БелАЭС на будпляцоўцы адбылося 10 няшчасных выпадкаў, тры зь іх скончыліся сьмяротным зыходам.
З пачатку году ў Жодзінскай турме № 8 памерлі два даволі маладыя і здаровыя зьняволеныя.
Каардынатар расейскага праваабарончага праекту «Гулагу.нет» Антон Драздоў вызвалены з кватэры ў Маскве, дзе яго трымалі невядомыя і мае намер напісаць заяву ў праваахоўныя органы аб выкраданьні.
Кіраўнік расейскага праваабарончага праекту «Гулагу.нет» кажа, што праваабаронцу могуць ня толькі катаваць, але і забіць.
Дывэрсійна-штурмавая выведвальная група «Русіч» – баявы атрад расейскіх нацыяналістаў, які прымаў удзел у вайне на Данбасе. За камандзірам «Русіча», 25-гадовым ураджэнцам Пецярбургу Аляксеем Мільчаковым (пазыўны «Сэрб», мянушка «Фрыц») цьвёрда замацавалася рэпутацыя нэанацыста і садыста.
Зьяўленьне паліцыянтаў стала для яго такой нечаканасьцю, што ён не чыніў ніякага супраціву і страціў прытомнасьць. Яму аказалі мэдычную дапамогу і шпіталізавалі.
Невядомы мужчына з нажом, які захапіў у закладнікі 15 чалавек у супэрмаркеце Carrefour на поўдні Брусэлю, здаўся паліцыі.
На вуліцы Тэкстыльнай, дзе будавалі краму, пакінулі пасярод праезнай часткі жалезабэтонную апору ЛЭП.
У Кіеве адмянілі прэмʼеру мастацкай стужкі польскага рэжысэра Войцеха Смажоўскага «Валынь». Фільм распававядае пра масавыя забойствы польскага насельніцтва ўкраінскімі нацыяналістамі ў гады ІІ сусьветнай вайны. Адмовіцца ад паказу стужкі рэкамэндавала МЗС Украіны.
Мяркуючы па ўсім, Матарола сустрэў гібель у экіпіроўцы і з поўным боекамплектам. На дваіх зь целаахоўнікам у іх былі пры сабе аўтамат, пісталет, вялікая колькасьць патронаў), нажы і дымавыя шашкі.
Разглядаючы справу аб трагічных падзеях 13 студзеня 1991 году ў Вільні, Віленскі акруговы суд прыняў рашэньне апытаць у якасьці сьведкі былога прэзыдэнта Савецкага Саюзу Міхаіла Гарбачова.
Загрузіць яшчэ