Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС зноў прапануе ўвесьці забарону на продаж алькаголю з 22.00 да 9.00


Belarus - Man with cheap wine and boxes of matches, 2003
Belarus - Man with cheap wine and boxes of matches, 2003

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі чарговым разам ініцыюе ўвядзеньне забароны на продаж сьпіртных напояў у начную пару — з 22.00 да 9.00.

«Пара вырашыць пытаньне аб абмежаваньні часу рэалізацыі алькагольнай прадукцыі... Людзям не хапае сьпіртнога, і яны ідуць у начную краму, а потым іх цягне на прыгоды», — заявіў начальнік упраўленьня прафіляктыкі галоўнага ўпраўленьня аховы правапарадку і прафіляктыкі МУС Алег Каразей журналістам у сераду ў Менску.

«Зьніжэньню колькасьці злачынстваў спрыяла б абмежаваньне продажу алькаголю з 22.00 да 9.00», — сказаў ён.

У 2015 годзе ў Менску ўжо ўводзілася забарона на продаж алькагольных напояў з 22-й да 9-й гадзіны. Правіла дзейнічала з 15 чэрвеня і ня тычылася прадпрыемстваў грамадзкага харчаваньня.

У паведамленьні ГУУС Менгарвыканкаму адзначалася:

«Найбольш нэгатыўны ўплыў на крымінагенную сытуацыю ў Менску аказвае рэалізацыя напояў з утрыманьнем этылавага сьпірту ў гандлёвай сетцы гораду ў начны час сутак. З улікам выкладзенага ўсімі адміністрацыямі раёнаў Менску прынятыя рашэньні, згодна зь якімі з 15 чэрвеня 2015 году на тэрыторыі Менску продаж алькагольных і слабаалькагольных напояў, піва будзе ажыцьцяўляцца выключна з 09.00 да 22.00».

Але літаральна празь месяц Аляксандар Лукашэнка правёў нараду, на якой скрытыкаваў дзеяньні ўраду па абароне ўнутранага рынку алькагольнай прадукцыі.

25 жніўня забарона на продаж алькаголю з 22.00 да 9.00 была зьнятая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG