Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Захад-2017»: Вынікі першага дня

Міанабароны Беларусі і Расеі даюць розную інфармацыю пра марш расейскіх танкаў у Беларусь на вучэньні «Захад-2017».


Коратка

Сёньня ў Беларусі пачаліся сумесныя беларуска-расейскія вучэньні «Захад-2017». Раніцай прэс-служба Заходняй вайсковай акругі ўзброеных сілаў Расеі паведаміла, што танкавая брыгада ў Падмаскоўі паднятая па трывозе і рушыла на Беларусь. Але пазьней беларускае Міністэрства абароны зьняпраўдзіла заявы расейскага ведамства аб перакідцы падразьдзяленьняў. Аднак заява пра марш у Беларусь дагэтуль стаіць на сайце Мінабароны Расеі.

Вучэньні «Захад-2017» праходзяць 14–20 верасьня на 7 беларускіх палігонах, а таксама ў Расеі. На тэрыторыі Беларусі ў іх маюць браць удзел 12700 салдатаў (у тым ліку 3000 расейцаў), 370 адзінак бранятанкавай тэхнікі, 40 самалётаў і верталётаў.

Прэс-сакратар галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай працы Міністэрства абароны Беларусі Ўладзімер Макараў падчас брыфінгу ў Менску, не спасылаючыся адкрыта на паведамленьне Міністэрства абароны Расеі, адзначыў, што ўсе расейскія войскі, якія павінны ўзяць удзел у сумесных вучэньнях, ужо прыбылі ў Беларусь і больш нічога не чакаецца. На пытаньне, ці было паведамленьне расейскага вайсковага ведамства памылкай, Макараў ня стаў адказваць.

«Гэта выглядае зусім кепска». Севярынец едзе ў Воршу сустракаць расейскія танкі

Сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец разам з паплечнікамі едзе ў Воршу, каб праверыць, ці рушыла ў Беларусь асобная танкавая брыгада з Падмаскоўя. Ён падкрэсьліў, што зьбіраецца ехаць, бо дапускае сытуацыю, што Міністэрства абароны Беларусі ня ведае пра дзеяньні Масквы.

«Пакуль няма афіцыйнай інфармацыі ад расейскага вайсковага ведамства, што гэта няпраўда. Калі такая інфармацыя зьявіцца, то разьвернемся і будзем думаць, што гэта было выпрабаваньне нэрваў кіраўніцтва Беларусі»

Міністэрства абароны: «Ніякай рэальнай перагрупоўкі расейскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі ня будзе»

Пра гэта паведаміў карэспандэнту Свабоды прэс-сакратар галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай працы Міністэрства абароны Беларусі Ўладзімер Макараў.

«Я толькі пацьвярджаю, што вайскоўцы, заплянаваныя для ўдзелу ў вучэньнях на тэрыторыі Беларусі, а менавіта зь дзесяці тысяч удзельнікаў тры тысячы — гэта вайскоўцы Ўзброеных сілаў РФ. Усе іхныя падразьдзяленьні і ўвесь іхны асабовы склад знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі і прыступіў да адпрацоўкі вучэбных задачаў у рамках вучэньняў. Іншых расейскіх падразьдзяленьняў на вучэньнях на тэрыторыі Беларусі ня будзе. Што да адпрацоўкі пытаньняў у рамках вучэньняў, то гэта без рэальнай перагрупоўкі на тэрыторыю РБ. Гэта адназначна».

Радыё Свабода: Якімі будуць ваенныя стасункі з Украінай пасьля гэтых вучэньняў?

Прэс-сакратар галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай працы Міністэрства абароны Ўладзімер Макараў: Упэўнены, што стасункі з братняй Украінай застануцца па-ранейшаму мірнымі.

Загрузіць яшчэ

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG