Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Міхася Зарэцкага


Міхась Зарэцкі
Міхась Зарэцкі

Падзеі 20 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

20 лістапада 1901 году нарадзіўся Міхась Зарэцкі, беларускі празаік, драматург, перакладчык і крытык. Зарэцкі рэагаваў часопіс «Маладняк» (1926-1927), быў адным з ініцыятараў стварэньня літаратурнага аб’яднаньня «Полымя». У 1929-м пісьменьнік быў выключаны з камуністычнай партыі за «праявы нацыянал-дэмакратызму». У 1936-м арыштаваны. 29 кастрычніка 1937 году расстраляны.

Таксама ў гэты дзень

1648 — вялікім князем ВКЛ і польскім каралём абралі Яна Казіміра (сына караля Жыгімонта III Вазы).

1930 — Янка Купала спрабаваў скончыць жыцьцё самагубствам.

У гэты дзень нарадзіліся

1899 — беларускі пісьменьнік, перакладчык і крытык Міхась Клімковіч, першы старшыня Саюзу пісьменьнікаў БССР (1934-1939), аўтар тэксту Дзяржаўнага гімну БССР.

Як арнамэнт з сям’і «ворагаў народу» трапіў на дзяржаўны сьцяг

1948 — нарадзілася беларуская паэтка Яўгенія Янішчыц. Загінула ў 1988 годзе, выкінуўшыся з акна сваёй менскай кватэры.

У памяці

1910 — памёр расейскі пісьменьнік Леў Талстой.

1925 — памёр польскі пісьменьнік і публіцыст Стэфан Жаромскі.

1950 — памёр расейскі і беларускі публіцыст, крытык, журналіст і літаратар Леў Клейнбарт. Дасьледнік тэндэнцыяў і кірункаў беларускага літаратурнага руху. Першы біёграф Янкі Купалы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG