Лінкі ўнівэрсальнага доступу

91 кілямэтар Прыпяці здалі ў арэнду, нягледзячы на пратэсты мазырскіх рыбакоў


Прыпяць
Прыпяць

22 траўня Мазырскі райвыканкам на даручэньне Гомельскага аблвыканкаму правёў аўкцыён па вызначэньні арандатара ракі Прыпяці.

Конкурсная камісія вырашыла перадаць у арэнду 91 кілямэтар ракі і 302,6 гектара пойменных азярын мазырскай раённай структуры «Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў». Гэта быў адзіны прэтэндэнт на арэнду, сказала карэспандэнту БелаПАН сакратарка камісіі Натальля Кошаль.

Жыхарам Мазырскага раёну ня трэба будзе плаціць за рыбалку снасьцямі да пяці кручкоў.

Многія мазырчукі выступілі супраць здачы Прыпяці ў арэнду. Яны казалі, што раней у раёне ўжо здавалі ў арэнду раку — і пасьля прамысловага адлову арандатарам для звычайных рыбаловаў рыбы амаль не заставалася. А многія палешукі выжываюць якраз з ракі.

Супраць перадачы ў арэнду ўчастка Прыпяці падпісаліся каля пяці тысяч мясцовых жыхароў. Зварот накіравалі ў Мазырскі райвыканкам, Гомельскі аблвыканкам, Адміністрацыю прэзыдэнта і Генэральную пракуратуру.

Напярэдадні аўкцыёну мазырскія рыбакі-аматары зладзілі на левым беразе флэш-моб з налепкамі на сьпінах: «Супраць арэнды р. Прыпяць». Пратэст, аднак, быў праігнараваны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG